Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
m ПАЗАГУМЕНКА п ПАЗАГУМБНКа ж. Дарожка, сцежачка за гумнамі. Пазагуменка — ад таго, што за гумнамі, тіазагуменьню. Канстанцінава Мядз. Пазагуменка - сьцешка за гумнамі, дзе толькі хадзш, а ад вуліцы - i хадзілі i езьдзілі. Caланая Валож. ПАЗАДКІ толькі мн. Высеўкі. Гэта цяпер прывыклі да мяккага смачнага хлеба, а некалі толькі uito назва хлеб — напалову зь мякінай, з пазадкамі аўсянымі, бо ні сеялі ні naлалі туюмуку. Малмыгі Віл. ПАЗАДНАЕ ЖЫТА. Жыта ca значнай прымессю насення іншых культур. Некаторыя пазаднае жыта зноў у арфу пускалі i яшчэ раз прасейвалі. Паплавы Бярэз. ПАЗАЁЛАЧЧУ прысл. За ёлкамі. Цяжка будзе дабрацца вам да Асіпаўшчыны (назва чыгуначнага паўстанка), пры пуці дарогі няма, замяло. Можа хіба пазаёлаччу там машына якая працерабіла дарогу. Савоні Стаўб. ПАЗАЙМАНЫ дзеепрым. зал. np. ад пазайма'ць запоўніць'. Заняты. Іх тут поўна было, парцізан, усе лясы пазайманы былі імі. Нізок Уздз., ПАЗАЛКА ж. Мыльная вада, што застаецца пасля мыцця бялізны. Дачушка, вынясі пазалку на двор. Астравок Уздз. ПАЗАЛКІ мн. Toe, што i п а з а л к a. Гэля, вынясі пазалкі на грады i выльлі. Пруды Стаўб. Сьцірку вялікую разьвяла, пазалкаў много папацягала. Рудня Лаг. Я к памыяш адзежу, дык зостаеццо брудная вада - пазалкі. Саланая Валож. Намачыла трапкі ў пазалках. Рудня Чэрв. ПАЗАЛЯГАЦЬ зак. Легчы спаць - пра ўсіх, многіх. Хатка маленькая, на дзевяць аршын, a ў хаццы дзевятнаццацъ душ. Дзеду дык i месца ні хватала, як пазалягаім на палу кругом съцен. Мацкі Мядз. ПАЗАМБЧАВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад пазамёчаваць 'памеціць*. Са штучна нанесенай меткай. Лошкі дзіравяныя, самадзельныя, былі пазамечаваныя, дзе чыя. Дзераўная Стаўб. ПАЗАМОРВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад пазаморваць 'замарыць усіх, многіх*. Коні былі пазаморваныя, кармоў мала. Залазоўе Віл. ПАЗАПБКАЦЬ зак. Змазаць, прадэзінфіцыраваць. Пальцы папрапрадаяш, дык настойкой бярозавай пазапекаяш, каб зажывалі. Дрычын Пух. ПАЗАРОСЛЫ прым. Зарослы. Маладыя цяпер пазарослыя ходзяць, нават шыі ня відаць. Дрычын Пух. ПАЗАТУЛЬВАЦЦА зак. Затаіцца, пахавацца. Хто ня ўспеў уцячы [з немцамі], пазатульваліся, папрыціхалі. Але ні аднаму прадацялю не ўдалося пазбегнуць пакараньня. Дрычын Пух. ПАЗАЎТРА прысл. Паслязаўтра. Пазаўтра мушчыны паедуць na дровы. Дукора П ух. Сёньня мне гуляць можно, a пазаўтра ўноч рабіць трэба будзе. Баяры Маладз. Пазаўтра Пятра ў нас. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАЗАЎТРАМУ прысл. Toe, што i п а з a ў тpa. Пазаўтраму фэст у вёсцы Мільча будзіць. КнягінінаўМядз. ПАЗАЎЧОРЫХ прысл. Пазаўчора. Пазаўчорых прыходзілі да мяне гэтыя жанчыны. Вязынка Маладз. Маладзец, Федзя, што нам пазаўчорых памох дровы разгрузіць. Багрыцоўшчына Дзярж. ПАЗАХОДЗІЦЬ зак. Павыходзіць (замуж), уступіць у шлюб. A ўнучкі ўжэ замуш пазаходзілі, сваіх дзетак маюць. Або чакаюць. Дрычын П ух. ПАЗАПТЫВА1ЩА зак. Хаваючыся, забрацца куды-н. — пра ўсіх, многіх. Я пасьвіла корову, бачу, ідзе курыца з куранятамі. Я дзісьцьвіцільна думала, што гэта курыца. Я давай яе лавіць, а яна на елку, а кураняты ў мох пазашываліся, я к бачыш, прапалі. Дык мне дома кажуць, што гэта курапата была. Дзераўная Стаўб. ПАЗБІШЧА н. Паша, выпас. Каровы разорыдуцца па пазьбішчы, дык не сабраць. Зазерка Пух. ПАЗВАЛЬВАЦЦА зак. 1. Пасаскокваць. Ужо пазвальваліся с печы [каты], пасаскаквалі, псік! Вязынка Маладз. 2. Адмерзнуць. Летась зараньня пасадзіла [гуркі], дык яны ўзышлі i пазвальваліся: сьцюдзіна стала. Халмоўка Барыс. ПАЗВІСКА н. Тое, што i п а з б іш ч а. Каровы цэлы дзень на пазьвіску, i мы спакойныя. Рабунь Віл. п АЗВІШЧА н. Тое, што i п а з б іш ч а. У нас пазьвішча бліска зусім. Ляхавічы Дзярж. Пасьвішчы ў нас добрыя, лугі кругом, лес. Ёсьціка дзе каровам хадзіць. Бяларучы Лаг. ПАЗВбЖ ВАЦЬ зак. Звезці. Жыта рукамі окном, у сьцірты пазвожваям. Дрычын Пух. ПАЗДАРОЎКАЦЦА зак. Павітацца. Прышоў, не паздароўкаўся ні са мной, ні зь ёй, а яга брат гаворыць, чаму ён не паздароўкаўся з намі. Баранцы Віл. ПАЗДЗЁРШ К м. Кастрычнік. У пазьдзерніку чакаем сына зь нявесткай у госьці, унучка прывязуць. Вязынка Маладз.; параўн. польск. październik 'тс*. ПАЗДЗЯВАЦЬ зак. Здзець, зняць з сябе ўсё. Нічога я ня пазьдзявала з сябе, у чом была, так i помчала. Пудзіцк Пух. ПАЗЁМ АЧНІК, ПАЗЁМАЧНІК м. Сунічнік. Я к сыдзе сьнех, дык i пачынае цьвісьці паземачнік. Бясяды Лаг. Пазёмачнік пускае na зямлі нітачкі зь лісточкамі, зь якіх потым выростаюць новыя кусьцікі пазёмак. Хожава Маладз. ПАЗЕМКАВЫ, ПАЗЁМКАВЫ прым. Суніч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брыдуцца, замбрваць, княгініна^мядз, пазаймаць
7 👁
 ◀  / 290  ▶