Старонка 272
◀ / 290 ▶
ПАДЭЛЬМОВЫ прым. Выносісты, гонкі. А потым ідзе лес густы-густы і тонкі-тонкі — падэльмовы. Дукора Пух. ПАДЭРВЫ толькі мн. Смех. Ну й падэрвы зь яе, сьмяхоцьце ды й годзе. Дукора Пух. Падэрвы з гэтых дзяцей, чаго яны толькі ні вытвараюць! Кукалеўка Чэрв. Проста падэрвы з гэтага хлопца! Як пачне расказваць, хоць кладзіся ат сьмеху. Мікалаеўшчына Стаўб. Проста падэрвы зь яго танцаў — як гусак галаву нясе. Суднікі Валож. ПАД'ЯДЛОВЕЦ м. Зб. Ядловец (Juniperis). Пад'ядловец расьце ў лесі. Бясяды Лаг. ПАД'ЯДЛОЎЦАВЫ прым. Ядлоўцавы. Пад'ядлоўцавы чаранок на кнут гадзіцца. Рудня Лаг. ПАД'ЯЗІК м. Заал. Язь (Leuciscus idus). У гэтай тоні пападаіцца многа пад'язікаў. Ляшчынск Мядз. У нас гэта рыба пад'язік завецца. Пудзіцк Пух. ПАД'ЯЛДЫКІВАЦЬ незак. да пад'ялдыкнуць. Мушчыны сталі пад'ялдыківаць, патсьмехіваць, а найбольш Ліхадзееўскі патчэпліваў. Арцюхі Стаўб. ПАД'ЯЛДЫКНУЦЬ зак. Падкусіць, падкалоць. Толькі і глядзіш, каб каго пад'ялдыкнуць. Броды Маладз. Пад'ялдыкнулі людзі, а ты і паверыў. Чараўкі Мядз. ПАД'ЯЛІНЕЦ м. Тое, што і пад'ядловец. Пад'ялінец зарасьнікамі расьце, адным кусьцікам ня любіць. Юшкаўка Віл. ПАД'ЯЛОВЕЦ м. Тое, што і пад'ядловец. Пад'ялоўцу трэба прывесьці, кілбасы капціць. Баяры Віл. ПАД'ЯМУШНІК м. Тое, што і пад'ядловец. У сухім бару пад'ямушніку многа. Язні Віл. ПАД'ЯСНІВАЦЦА незак., безас. Распагоджвацца, рабіцца бясхмарным, ясным. Радуга ваду бярэ, ужо дажджу ні будзя, пад'ясьніваіцца. Ляшчынск Мядз. ПАЕЗДЗІЦЦА зак. Пакатацца. Досіць таго, што царская дочка была ўжо на гэтым самым гуляньні і хацелася ёй паезьдзіцца па моры. Даўгінава Віл. ПАЕЧКА ж. Памянш. да пайка 'частка ежы, выдзеленая каму-н. у адпаведнасці з устаноўленай нормай'. Чачавіцы як навараць, а былі ў бежанцах, хлеба па маленькай паяцца дадуць, дык мы і чачавіцы рады. Аляхновічы Маладз. ПАЁДАВАЦЬ зак. З'есці ў смак. Або йшчэ прыдумалася. Сушылі каноплі, таўклі ў ступя, а тады цёрлі гэныя каноплі, цёрлі, лілі ваду, працэджвалі, палучалася тожа як мачака густая, звалі яе канаплянкай. Тады туды кідалі сушаныя баравікі. Пяклі праснакі, елі з гэнай мачакай. Я цяпер, хоць і ні пашчу, от паёдавала п! Дзераўная Стаўб. Надаела ўсё, каб якіх прысмакаў паёдаваць. Хожава Маладз. ПАЖАДАЛАСЯ зак., безас. Захацелася. Гэта вам, дзеткі, самім пажадалася сюды ехаць ці паслалі? Дукора Пух. Пажадалася мне да дачкі ў Мінск зьезьдзіць, пабачыцца, пагаварыць. Рабунь Віл. ПАЖАЛЕЦЬ зак. Пашкадаваць. І пажалеў мне пан ботаў, што я іх многа садраў малы на пасьця, дык ён хацеў, каб я ганяў босы. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. рус. пожалеть. ПАЖАР м. ◊ Як на пажар — вельмі хутка, імкліва. Я гляджу, куды гэта ўсе як на пажар лятуць — аш у магазін тавары прывязьлі. Язні Віл. ПАЖАРНІЦА ж. Бат. Пажарніца (Calamagrostis). Па пажарніцы каровы ня ходзяць, жорсткая травічка. Рудня Лаг. Пажарніца расьце па гарэлых барах, на палянах, у сьветлых лясах. Забалоцце Смал. ПАЖДАЦЬ незак. Пачакаць. Пажджы мяне, пойдам разам. Дукора Пух. Паслалі пісьма, паждаць трэба, што адвецяць. Там жа. Я дык сьвежага хлеба пажду, гэты цьвярды. Юшкаўка Віл. Пажджыце мяне, бабачкі, пойдам разам. Дрычын Пух. Пажджы, я зарас малачка прынясу, сырадойчыку. Зазерка Пух. ПАЖОГА ж. Ганч. Халодны раствор, у які апускаюць гарачую пасуду. Трэба ш пажогу разьвясьці, а то пасуду скора вынімаць с печы. Ляшчынск Мядз. ПАЖОНДЭК м. Парадак. Заўтра ехаць. Сёньня трэба сабрацца, скласьці ўсё чыста, зрабіць пажондэк, як палякі кажуць. Літва Стаўб.; параўн. польск. porządek 'тс'. ПАЖЫВІЦЦА зак. Паласавацца. Ну й наеліся ш мілты, ну й натаўклі ш яе, ну й намалолі, ну й пажывіліся ш! Бакачы Мядз. ПАЖЫЛЫ прым. Немалады, у гадах. А ён ужо пажылы, і мая сястра тожа пажылая, але абоя адзінокія. Пруды Стаўб. Ужо пажылы чалавек, а розум у яго дзецкі. Ляшчынск Мядз. Зайдзіця вун у тую хату, там пажылая баба жыве, яна вам нагукае. Баяры Маладз. ПАЖЫЧЫЦЬ зак. Пазычыць. У сусеткі кошык бульбы пажычыла, покі капец свой аткрыім. Асіпавічы Віл. ПАЗ м. Утора. Засталося выбраць паз, упусьціць дно, і бочка гатова. Малмыгі Віл. ПАЗАБОЦІЦЦА зак. Паклапаціцца, праявіць клопат. А хто ш пазабоціцца аб ім, як не маці родная. Пудзіцк Пух.; параўн. рус. позаботиться. ПАЗАБЫВАЦЦА зак. Не захавацца ў памяці. Многа песянь знала, але ўсе пазабываліся. Дрычын Пух. ПАЗАВЯЗЫВАЦЬ зак. Пазавязваць. Зьбіраімся лён мяць, хвартушкі папрывязываім, хустачкі пазавязываім — мнём лён! Ластаянцы Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶