Смал. 2. Драўляная падкладка ў павозцы, якая засцерагае пярэднюю і заднюю восі ад ціску, трэння, гасіць вібрацыю. У калёсах ёсь падушка, якая ўкладаяцца на вось. Вецярэвічы Пух. Падушка засьцерагая сярэднюю частку восі. Вязынка Маладз.
ПАДУШЧАЯ БАЛЕСЦЬ мед. Тое, што і падучка. Падушчая балесьць — гэта чалавека трасе, кідае, q ён ня помніць. Пруды Стаўб.
ПАДФАРСНУЦЬ зак. Фанабэрыста павесці сябе, заважнічаць. Гэтак адзін рас патфарснулі і болей не захацелі. Пудзіцк Пух.
ПАДХАДЗІЦЦА зак. Управіцца з работай па гаспадарцы. Патхаджуся і прабягу да сястры. Краснаволле Лаг.
ПАДХАДЗЯШЧА ліч. Дастаткова, мнагавата. А ў мяне дроў падхадзяшча, на зіму хваціць. Савоні Стаўб.
ПАДХАПІЦЦА зак. Нечакана ўзнікнуць. Патхапілася хмарка, аткуль ні вазьміся — дошч, а ў мяне яшчэ с поля сена ні зьвезяна. Сакольшчына Стаўб.
ПАДХАХУЛІЦЦА зак. Прыбрацца. Трэба падхахуліцца, пайду на танцы. Ляхі Нясв.
ПАДХВАТ м. ◊ На падхваце — пад рукамі, блізка. Кап хто быў на патхваце, пашлі п уягады. Зазерка Пух.
ПАДХВАТ м. Вілкі з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы. Нашым патхватам толька сярэднія чыгункі браць, на вялікія не патходзіць. Бытча Барыс.
ПАДХВАТНІК м. Удзельнік харавога калектыву, падпявала. Патхватнікі хораша пяюць, усе так цягнуць. Турэц Чэрв.
ПАДХВАТНІК м. Рыб. Тое, што і падсачак. Патхватнік на рыбу, патхватнік робіцца зь нітак, сетка такая, нацягваецца на дрот або абруч. Нізок Уздз.
ПАДХВАТНІЧАК м. Памянш.-ласк. Падпявала. Многа патхватнічкаў хадзіла з запяваламі, з музыкай. Бяларучы Лаг.
ПАДХВАЦІЦЬ зак. Прыхапіць з сабой. Яна як ідзе з работы, усягда абы-што падхваціць. Пудзіцк Пух.
ПАДХІЛІЦЬ зак. Падшыць. Засталося толькі патхіліць падол у сукні. Кальчуны Ашм.
ПАДХІТРАВАЦЬ зак. Перахітрыць. Дык ён, дармо што быў бедны, але хітры. У яго было пшаніцы пуды два ці можа й болій крыху, ён павярнуў тры бочкі ўверх дном, а на гэтыя бочкі насыпаў этай пшаніцы. Тры вялікія бочкі дно засыпаў. Вот як ён іх патхітравоў. Кукшавічы Дзярж.
ПАДХЛЕБНІЦА ж. Тое, што і падлІжніца. Ну такая патхлебніца, такая патхлебніца, сьвет ні бачыў такой! Я гэтак ужо не магу, як яна, падлізвацца. Умее жыць, умее дагадзіць, умее падлізацца, гэтая патхлебніца, хітрая як ліса. Гілікі Валож.
ПАДХЛЯБАЛЬНІК м. Чалавек, які дагаджае, прыслужвае ў мэтах асабістай выгады. Прагналі фашыстаў, пацягнуліся і іх патхлябальнікі хто-куды. Дрычын Пух.
ПАДХУПІЦЦА зак. Падахвоціцца. Дзеўкі як патхупіліся, дак за дзень паўтары нормы апалолі буракоў. Дукора Пух.
ПАДЦЕРУСІЦЬ зак. Нацерушыць. На дзяцей кажу: „Салому нашто вы пацьцерусілі па хаця”. Зарэчча Смал.
ПАДЦЁЛАК м. Бычок-пярэзімак. Пацьцёлка ўжо ў пастух ганяям. Вецярэвічы Пух. Мо ты, стары, пацьцёлка напоіш сходзіш, а я во тут зь дзяўчаткамі пагукаю. Баяры Маладз.
ПАДЦЁЛКА ж. Цялушка. Пацьцёлка наша пабегала, будзем старую карову на зіму прадаць. Пудзіцк Пух.
ПАДЦІКАВАЦЬ зак. Высачыць. Пацьцікаваць трэба, дзе кура зьнясецца. Рудня Чэрв.
ПАДЦІНАЦЬ незак. Выводзіць якую-н. мелодыю. Танцуюць, бывала, бабы на вясельлі і частушкі пацьцінаюць, асабліва калі „Лявоніху” танцавалі. Дукора Пух. А ёй што? Яна цэлы дзень пацьцінаць можа, аткуль словы бяруцца. Вішнева Валож.
ПАДЦІНАЦЬ незак. Прыпінаць. Пацьцінаць каня. Вішнева Валож.
ПАДЦІНКА ж. Тое, што і драндушка. А прыпеўка яшчэ называецца пацьцінка. Саланая Валож. Я столькі ня ведаю пацьцінак, колькі Манька: яна і сама ўмея складаць. Вішнева Валож.
ПАДЦІСНУЦЦА зак. Залезці паўзком пад што-н. Патціснулася пад маленькаю ёлачку і прасядзела цэлаю ноч. Альсевічы Мядз.
ПАДЦУКРАВАЦЬ зак. Перан. Падкусіць, удаць. Некалі сын як паццукруя дзірэктару бацьку, дак той і чапляяцца да бацькі. Цялякава Уздз.
ПАДЦЫГЛЯСТЫ прым. Высокі хударлявы. Манюсь як стаў рабіць, такім паццыглястым зрабіўся. Нарач Мядз.
ПАДЦЯЖКА ж. Клін у коле пярэдняга навоя. Дзеці як закінулі пацьцяшку, потым чуць знайшлі. Малмыгі Віл.
ПАДЦЯЖКІ мн. Шлейкі, сплеценыя з парцяных нітак, для падтрымання штаноў, спайніцы (у дзяцей, падлеткаў). Матка выччыць спаньніцу клеткамі, такія спляцець пацьцяшкі зь нітак, с канцоў прышыіць — павешую на шасьце і жду калят. Весялова Круп.
ПАДЦЯРОБ м. Дзялянка, дзе робяць падчыстку зваленага лесу. Пацьцяроп — гэта дзе лес чысьцюць. Гілікі Валож.
ПАДЧАПІЦЬ зак. Паддзеўшы прутком, захапіць нітку. Паччэпіш вочка прутком, правяжаш яго, здымаяш с прутка, чапляяш другоя — і так вяжаш. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАДЧАРЫЎЕ н. Сала з падчарэўя. Паччарыўе лічыцца горшым сортам сала. Вецярэвічы Пух.
79 👁