ПАДРАДОЎКА п прыгоняць. Скамарошкі Стаўб. 2. незак. da падрабіцца. Вяжым яго ў снапы, прывязём i складзём яго ў ток. Лён ляжыць у таку, мы ш падрабляімся з другімі работами Рубяжэвічы Стаўб. ПАДРАДбУКА ж. Бат. Грыб, па форме i якасці падобны на радоўку, толькі меншых памераў. Радовак i падрадовак раз-два набраць у лесі, як пара на іх. Нізок Уздз. ПАДРАЗАЦЬ неэак. Пчал. Даставаць (мёд). Паткурыў нямнога i падразаймёт: пчолкі cnaкойныя0. Ляхавічы Дзярж. п а д рАн а к м. У мове паляўнічых — злёгку падстрэлены. Рас падранак, нідзе ні дзеняцца, ня ўцячэ. Вялікая Byca Уздз. Падранак, а яшчэ так бяжыць, можа ўцячы. Бытча Барыс. ПАДРАп АЦЬ зак. Апрацаваць культыватарам, падрыхліць. Трэба абараць у час было, падрапаць бручку, i нам ляхчэй бы было, i яна n расла лепій. Бяларучы Лаг. ПАДРАСЩЦЦА зак. Падрасці, падгадавацца. A дзеці падросьцяцца трохі, дык больш клопату прыбавіцца. Рубяжэвічы Стаўб. ПАДРАМОТНІЧАК м. Бат., памянш.-ласк. Разнавіднасць махавіка (Boletus subtomentosus). Падрашотнічкі растуць скора i ўсюды, дзе ёсь мох. Растуць дзе попала. Бясяды Лаг. ПАДРАШЭЩК м. Бат. Перцавы грыб (Suillus piperatus). Падрашэцік - грып ядавіты, воўчы, нес'ядомны. Уйма іх у лесі, много дужа. Сьліскія зьверху, сьветла-карьинівыя. Пад галоўкай дырачкі такія, наздраватыя. На тонкой ношкі. Суднікі Віл. ПАДРАЛИТШ К м. Бат. Ядомы грыб аліўкава-карычневага колеру з сятчастай спаднізу шапкай (Boletus bovinus). Падрашэтнік падыспадам на вочках, вялікіх, шырокіх. Падрашэтнікі любяць гушчар i сырое месца. Нізок Уздз. Падрашэтнікі рэткія падыспадам, як на дзірачках. Рудня Чэрв. ПАДРбСТАК i пбДРАСТАК м. 1. Падлетак; хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце. Сабралася кампанія падросткаў i каля канюшні мяч гоняюць. Савоні Стаўб. У дзярзуні адны подрасткі асталіся, самастаяцяльныя ўсе па городах. Пудзіцк Пух. 2. Maладыя дрэвы, якія растуць пад полагам лесу i могуць у будучым замяняць стары дрэвастой. У нас дрэўцы гэтыя маладыя, што на дзілянках растуць, не маланьняком завуць, а падростак.# Ігрушка Круп. ПАДРСХЯАЧАК м. Памянш.-ласк. Падлетачак. Я ўжо настаяшчым падростачкам была, як мне, помню, пашылі з крэпіку сукенку, ды яшчэ бікешачкай. От радасьці было! Пасынкі Мяцз. ПАДРУБА ж. 1. Ніжняя перакладзіна ў праёме дзвярэй. На падрубе ставяць вушакі. Вязынка Маладз. 2. Прызба ў старых хатах. Летась падрубу бацька перасыпаў, то цяплей ухаця зімой было. Пудзіцк Пух. ПАДРУБ&ІЬзак, Цясл. Тое, што i падлажыць. Хата яшчэ добрая, трэба толькі падрубіць ніжні вянок. Пруды Стаўб. Грып убіўся ў хату, зьеў подлогу i падрубы, цяпер трэба мацяр'ял даставаць, падрубіць хату, замяніць подлогу. Вялікая Вуса Уздз. ПАДРУГА ж. Сяброўка. Сусетка ў мяне была, лепшая подруга. Пудзіцк П ух.; параўн. рус. подруга. ПАДРУЖКА ж. Шаферка. Маладую забіраюць падрушкі, садзяцца на лаву, а жаніх выкупляя нявесту. Багрыцоўшчына Дзярж. ПАДРУЖЭЙНЫ прым. Які мае адносіны да палявання са стрэльбай. Быў у мяне добры падружэйны собака, але рас ноччу ваўке задрали Пруды Стаўб. Зь якім і на паляваньне ходзіш, падружэйныя сабакі гавораць. Саланая Валож. ПАДРЬШЯВАЦЬ зак. Хутка пакрочыць. Ой, хлопцы, й шпарка ж дзеўкі падрылявалі на танцы! Вялікая Вуса Уздз. ПАДСАБЛЯЦЬ незак. Дапамагаць. Патсабляў мне мяшкі з бульбай насіць, а то аднаму цяшка. Ляхавічы Дзярж. ПАДСАД м. Ганч. Першы рад пасуды ў печы для абпальвання. Баяўся, каб подсад не трэснуў. Івянец Валож. П АДСАДАж. Тое, што i п а д р б ст а к (у 2 знач.). А на гэты бок зямля ніважная, тут i лес ніважны: яльняк, глушня, патсады, ягадняку няма. Арцюхі Стаўб. ПАДСАЛАВЁЙ м. Заал. Падвід салаўя — варакушка (Luscinia svecica). Пакуль рэчку не асушылі, алешнік не пасеклі, што ў нас птушак было! Былі салаўе, патсалаўе, зязюлька i так усякага птаства. Савоні Стаўб. Патсалавей падобны на салаўя. Вялікая Вуса Уздз. ПАДСАНКІ, ПАДСАНЫСІ т о л ь к і мн. Тое, што i п а д к а р к і. Кары i патсанькі — сані, на якіх возяць лес. Кары йдуць паперадзі, у іх запрэжаны конь, a патсанькі - ззаду, на іх ляжыць вяршыня бервяна. Бытча Барыс. Лес вазілі канём, на санях з патсанкамі, гэта як цяпер c прыцэпам. Кузьмічы Мядз. ПАДСАСНбУКА ж. Бат. Грузд (Lactarius resimus). Патсасноўкі ёсьціка. Усе карычнівыя — z зьверху i падысподам. Нядаль Барыс. ПАДСАЧАК m. Рыб. Сак, сачок. Патсачак с старой сеткі робяць, а хто з марлі, я к малькоўлавіць. Ляхавічы Дзярж. ПАДСЁК м. Будаун. Тое, што i пад лысее. Пры будоўлі зруба робяць патсекі ў бярвенях,*каб яны глотка прылягалі. Вязынка Маладз. Бес патсеку ні будзя ш бервяно ляжаць. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДСІЛКАВАННЕ н. Прыпасы прадуктаў, харчы. У такіх торбах вельмі зручна было насіць патсілкаваньне. Кукалеўка Чэрв
Дадатковыя словы
дзярзўні, мацярял, несядомны, падрадбўка, падралйтш, падрўга, падсаснбўка, сьветла-карьйнівыя
4 👁