Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ПАДМЫЎ п лажылі i кінулі, a тады ўжо сьцены ўзводзілі. Вецярэвічы Пух. Хату новую збудуем, толькі падмуроўку засталося заліць. Зарэчча Смал. Падмуроўку мы заўсёды белім, яно неяк прытней. Літва Стаўб. ПАДМЫУ м. Месца, дзе вада падмывае бераг. Бывае каля берага дзе трохі тіадмыў, а так німа.тІгрушка Круп. ПАДМЯШЧЧА н. Кастрыца. C падмялічча даўней коўдры шылі. Рабунь Віл. ПАДМЯЛЛЕ н. Toe, што i п а д м я л і ч ч а. Наносіш падмяльля на гару, цяплей станіць у хаці. Вішнева Валож. ПАДНАВБС м. Павець. Пасуду сушаць у паднавеся з лаўкамі. Івянец Валож. Паднавес у калхозі, дзе вазы ставяцъ. Нізок Уздз. У паднавес ставяцъ калёсы, вісела зоруя конская, вуздэчкі, хамутэ. Паднавес зроблен ад дажджу. Мікалаеўшчына Стаўб. Поўны паднавес сена налажылі. Вецярэвічы Пух. ПАДНАДЗЕЦЬ зак. Пададзець, падапрануць. — А не, паднадзень ты жакетачку. Радзі гэтага, што цяплей, паднадзень. Смольніца Смал. ПАДНАДбЛАК м. Подбіўка. Нада абрубіць паднадолак. Ваўкалатка Віл. ПАДНЁСЦІСЯ зак. Заразіцца, захварэць. A ў тоя лета паднёсься наш сын шкарлатынай, было бяды. Дрычын Пух. ПАДНІМАННБ н. Дзеянне паводле дзеяслова паднімаць (папар, цаліну, зябліва). Сёньня на падніманьні рабіў. Пруды Стаўб. ПАДНОЖ КА1 ж. Ткац. Понаж. Я к восім нітоў, то i падножак восім. Каб ня змыліцца, трэба правільна хадзіць na падношках. Ляшчынск Мядз. ПАДНОЖ КА2 ж. Планка, якая звязвае ўнізе ножкі стала або табурэткі. Hi стаўляй ногі на падношкі, а то я толькі помыла, а ты заробіш. Рудня Лаг. Прыбі лепш падношку, а то зусім адваліцца. Нізок Уздз. ПАДНОЖНІК м. Палавік. Я к пагляджу, у чыстым съпяць [даўна спалі на хужэйшых зрэбных пасьцілках, як цяпер падножнікі гэтъгя у хаці ліжаць], смашна ядуць, абы-што ня хочуцъ, кажуць, гэта нісмашна, а гэта нідарэшнае. ЗасценакЛаг. ПАДНЯБЕННЕн. Верхняя частка (унутры) печы, скляпенне. У нашай печы паднябеньня зробляна с каменя i бітай гліны. Вецярэвічы Пух. Паднябеня ў печы высока, дроў ні набрацца, два бярэмЧ спаліш - i печ халонна. Hiзок Уздз. Паднябеньня ўсё закапцела, выгорала, аш кускі зь верху падалі. Зазерка Пух. Калі хочаш, каб добра сьпёкся хлеп, то трэба так напаліць печ, каб аш паднябеньня белая было. ДукораПух. ПАДН5ЩЦА зак. 1. Падрасці. Я к туошкі падняўся з малых, яшчэ да арміі, дык i пачаў дом дабудоўваць. Вялікая Вуса Уздз. 2. Падысці, павялічыцца ў аб'ёме. Пяць кіль накруціла трускавак, i маё варэнё ні поднялосё, а сусетка нацерла, усё паднялосё. Арцюхі Стаўб. 3. Бегаць (пра перыяд палавой актыўнасці ў жывёл). Наша карова паднялася на быкг. Ляшчынск Мядз. У нас ці карова, ці авечка, усё роўна кажуцыпаднялася. Ігрушка Круп. Сьвіньня на парсюкі паднялася. Малмыгі Віл. Гора мне было, я к сьвіньня пад кныра паднялася. Рудня Лаг. Карова паднялася пад быкі. Ужо каюры раз! Бяларучы Лаг. О Падняцца на ногі - падрасці, набрацца сілы. Я к на ногі паднялася, дык служыцъ пошла. Папоўка Мядз. ПАДНЯЦЬ зак. О Падняць вочка (у панчосе, вязаным вырабе) — паправіць, умацаваць. Не падыміш вочка, пойдзя аш у верх. Ігрушка Круп. Падняць на крыло - заставіць узняцца (пра птушак). Адным выстралам падняў качак на крыло. Бытча Барыс. Я к падняць цяжкае, важкае што-н. Бывала, звараць саган як падняць заціркі ячнай i елі, аш насы гнуліся. Радашковічы Маладз. ПАДОБАЦЦА незак. Падабацца. Яны ш мне ня падобаюцца. Дукора Пух. ПАДОЙШ К м. Даёнка. У падойніку воду я не нашу, у яго толькі малако даю. Пудзіцк Пух. Купіла сёньня новы падойнік. Шзок Уздз. ПАДбЛАК м. Ніжні край сукенкі, кашуni, спадніцы i пад. Увесь падолак змок, пакуль дабіралася. Суднікі Стаўб. ПАДбНАК м. Заал. Глыбакаводны шчупак (Esox lucius). Жоўты, таўсты, кароткі шчупак — гэта йначай называюць падонак, падонак па дне ходзіць. Рудня Чэрв. ПАДбННЕ н. Рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны. Дасьць яна паесьці чалавеку, уга! Падоньня халоннага з гаршка пасьля обеду нальле, а ён натта там разьбярэ - вёчна ш na сталоўках. Дукора Пух. Я не хачу падоньня есьці, дай чаго смачнейшага. Пудзіцк Пух. ПАДбННІКІ мн. Дашчаны насціл у санях. Пасьцелюць падоньнікі ў санях, палажыў сена ці саломкі пад калені, сеў i паехаў сабе куды надо. Ляшчынск Мядз. ПАДбРВАНЫ прым. Хворы на грыжу. Подорваны конь дужа слабы. Малмыгі Віл. ПАДбРВАЦЬ незак. Акучваць. Цэлы дзень падорвалі карюплі. Дрычын Пух. ПАДбУЖ НПСм. Дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у стаячы або ляжачы вулей. Падоўжнік у адным вулеі рассохся, вось-вось пераломіцца, трэба выразаць новы. Вецярэвічы Пух. ПАДПАВ&ГАК м. Павець. У патпаветак мы дровы складаем, а як ёсьць свободное места, дык зяць яшчэ i матоцык свой ставіць. Рубяжэвічы Стаўб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, збруя, падбўж
10 👁
 ◀  / 290  ▶