м МАХЛЯР 227 падысподам плевачкай запятая, сьлізінькай такой белінькай. Нядаль Барыс. МАСЛЯНКА ж. Маслёнка. У нашай сямЧ ніхто масьлянку ня есьць, я кабану ўсю выліваю. Баяры Маладз. Масьлянка i да бульбы добра, добра i выпіць масьлянкі ў гарачы дзень. Муляры Віл. МАСШГАВА ц ц А незак. Дурэць, сваволіць. Н у што ты мастыёуясься, я к малая?! ВішневаВалож. МАСЦЕРАВЫ прым. Майстравы. Алесь масьцеравы, рабіў слесарам па пятому разраду. Савоні Стаўб. МАСЦЬ ж. Мазь. На два рублі масьці купіла, нага баліць, дак націраць буду. Дукора Пух. МАСЦЯРКА ж. Работніца, майстар сваёй справы. Бывала, калі ў сямЧ было шмат дзяўчат, трэ было маці быцъ доброй мосъцяркай, каб навучыць дачок усякаму труду. Вялікая Byca Уздз. МАСЯ л і. Абразл., зневаж. Неахайная жанчына. Чаго ты раскрычалася? Памыйся лепш схадзі, масяты! Ціханава Слабада Стаўб. МАТАПБД м. Лёгкі матацыкл з педальным прыводам. Тамара, дай мне тваіх каблукоў адзець, а то ў мяне біс каблукоў нага нікрасівая. - Шчэ ты мне што прыдумай! Н у ŭ ланна, я ŭ без іх на матапедзі дамоў прыеду. Бяларучы Лаг. МАТАРЗАК m. Тонкая вяроўка. Прынёс Васіль матарзак, дык вот жа ліха якое, - коротки Прыйшлося прывязаць i такім. Баяры Маладз. МАТАРКА ж. Маці. Калі тыя хлопцы прыдуць c арміі, то матарка ляпій знае, чым мы. Дрычын Пух. МАТАР й ЛІК м. Toe, што i м а т а п ё д. Сын усё хадзіў за мной, усё хадзіў, прасіў. Я i купіла ям у матаролік, хай ездзіць. Сасноўшчына Віл. МАТАЦЬ незак. Экспр. Ісці подбегам, крочыць шпарка. Думала, у Вялейцы яго ўвіжу, аж матаіць сам, а страшны-страшны! Малмыгі Віл. МАТКА ж. Ласкавы зварот да жанчыны. У нас гаспадар ласкавы, да ўсіх жанчын зъвяртаецца: „ Матка ты мая*. Кузьмічы М ін. МАТЛАХ бН м. Абразл. Непаседлівы чалавек. Ніколі не застаніш дома твайго матлахона. Краснае Лаг. МАТРОСКА ж. Блузка. Матроска пашыта с капрону, спаднічка чорнінькая. Палессе Мядз. МАТУЗ м. Вуэел. Навязала сто матузоў, а цяпер попробуй разъвяжы! Заямнае Стаўб. Нашто ты матузы на хусцы навязала? Разьвяжы! Рубяжэвічы Стаўб. МАТУЛЫСА ж. Ласк. Матуля. Ен [старой] за гэту карзіну i панёс. Прынёс гэтым старым i кажа: „Матулька, татулъка, наце вам гасьцінца*. А сам пашоў. Малое Стахава Барыс. МАТУЛЯ ж. Хрьппчоная маці. Мама — гэта родна, а матуля - хросная. Бытча Барыс. Трэба было б да матулі схадзіць, а да браценьніка ўжо заутра. Суднікі Мядз. МАТУЛЯЦЦА незак. Матляцца (пра валасы). Прыехаў унук з города, валасы матуляюцца, а ямухоць бы што. Дрычын Пух. МАТУНЯ ж. Мама. Тады й трэцьця сьвята настала. Іна зноў бядуе: „От у нас усё ёсь, а ў татуні, матуні нічога німа*. Малое Стахава Барыс. МАТУСЯ ж. Тое, што i м а т у л я. Вунъ мая матуся ідзе, яна мяне хрысьціла. Ігрушка Круп. МАТЫКАВАЦЬ незак. Матычыць, рыхліць матыкай. Ганна столькі бульбы у гародзе насадзіла, што з дачкой ужо трэці дзенъ матыкуюць i конца яшчэ ня відно. Малмыгі Віл. МАТЫЛЩА ж. Мед. Захворванне авечак i коз, выкліканае лічынкамі стужачных глістоў. Вельмі цяшкая хвороба гэта матыліца. Бывае i дохнуць авечкі. Вецярэвічы Пух. Maтыліцы ў авечак. Пудзіцк Пух. МАТЫЧКА ж. Памянш. Матыка. Я перш матычкай б'ю, a пасьля рукамі траву выбіраю. Ляшчынск Мядз. м а т З р ы я ж. Гной з нарыва. Колькі ў цябе матэрыі сабралася ў ране! Hi трэба ж было да гэтага дапускаць. Гілікі Валож.; параўн. полук. materia 'тс*. МАЎМЫРА м. Toe, што i м а р м ў л ь. Соваіцца, соваіцца, нічога не кажучы. Вот дык маўмыра! Паплавы Бярэз. МАУЧАНІПЙА м. Асудж. Toe, што i м арм у ль. Маўчанішча, я к цялё божае, ні гаворк i зьягоўнігамонкі. ТурынПух. МАЎЧЛІВЫ прым. Негаваркі, маўклівы. Яна такая маўчлівая, усё маўчыць, усё маўчыць. Язні Віл. МАХ 1 м. Веліч (пра высокага чалавека). Брыгадзір наш онь я кі мах, a важыць усяго пійсят тры к ш. Савоні Стаўб. МАХ 2 выкл. Ужываецца для абазначэння хуткага руху (ад дзеясл. махнуць). Карова ў калідоры стаяла прывязана. Яны пайшлі ў хату i тупацяць там, каб ні чутно было, а я прывязь мах i вон. Бяларучы Лаг. МАХАЦЬ незак. ОХоць махалам махай занадта многа. У нас пацукоў летась у склепе было хоць махалам махай. Я к выбягуць да каровы — тая на сьцену дзярзцца. Баяры Маладз. МАХЛАК м. Асудж. Неахайны чалавек. А гэтыя нейкія махлакі, у падраных грозных рубашках ходзяць, гадасъць. ЗазеркаПух. МАХЛЯР м. Асудж. Тое, што i м а н цю л ь. Ня слухай гэтага махляра; ён сем карабоў нагаварыць можа. Суднікі Мядз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зьяго^нігамонкі, пол^к
33 👁