МАДЗЕЦЬM к у палічыць, нічога ў яго не прападзе. Літва Стаўб. ФДзяліцца ўсякаю маіўлінкай - быць у прыязных адносінах, дзяліцца апошнім. Бывало, я к кепско жылосё, тады хадзілі адно да аднаго, дзяліліся ўсякаю маёулінкай, a ціпер i крыўды німа, i перасталі хадзіць. Савоні Стаўб. МАДЗВДЬ незак. Марна бавіць час, марнець. Цэлы дзень мадэела на вуліцы, пакуль машыны даждалася. Брадок М ін. МАДНЁЙ прысл. Не так, як усе, інакш. Вось вы ўсё запісваіця, запісваіця, няўжо мы мадней гаворым? Юшкаўка Віл. МАДНІСЯ ж. Жарт. Франціха. - Мама, дзе мае калготкі белыя? - От, мадніся, адно строіцца знаяш,. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. modnisia 'тс*. м а д ы Га в Аць незак. Наравіць. Сусетка добро варыць, мадыёуя ям у. Савоні Стаўб. МАДЭДА ж. Toe, што i м а д н і с я. Гляньце, людзі, што гэта мадэда ca сваёй стіадніцай вырабіла: паначапляла істушкаў, панашывала Ьузікаў нават там, дзе ŭ не трэба. Межава Чэрв. МАЖАРЫ мн. Вялікія сялянскія калёсы з высокімі драбінамі. Мікола, ты падрамантуй мажары, пасьля абеду будзем вазіць солому. Юр'ева Смал. МАЖДЖЭР м. 1. Металічная ступка. Вазьмі, донька, мажджэр, натаўчы каляндры, трэба ш за кілбасы брацца. Слабада Лаг. 2. перан. Неразумны чалавек. Мажджэр ты, дурань! Астравок Уздз. Дурны ён, зусім дурны, мажджэр гэтьі, нічога ям у не скажы. Цялякава Уздз.; параўн. польск. moździerz 'ступка\ МАЖДЖёРАК м. Памянш. да мажджэр (у 1 знач.). Паставіла мажджэрак ля печы, толькі адышлася - унучка схапіла, усю соль рассыпала. Гора з гэтым дзіцём! Баяры Maладз. МАЖЫмн. Toe, што i м а ж а р ы. Ну аза сенам, бывала, едуцъ на мажах, каб вое добры накласьці. Калёсы тады зьнімаюць, а мажы паткатваюць. У мажах бакавыя сьценкі вышэйшыя [чым у колёсах], пярэдніх i задніх стаўняў няма, a ў боковых съценках устаўлены драбіны замест дошак. Мажы выкарыстоўваліся пры перавосцы сена i саломы. Восава Круп. МАЗГАВАЦЬ незак. Думаць, меркаваць. Мазёуй, мазёуй, можа што i надумаясься, а я пачакаю. Вялікая Byca Уздз. МАЗГАВБШКА ж. Груб. Галава. Аччапіся ты ад мяне, мазёавешка мая зараз ня варыць. Кухцічы Уздз. Зараз як дам гэтай сеткой па тваёй дурной мазёавешца! Каменка Уздз.' МАЗП мн. Мякаць з гарбузікамі; мязга. Нешта сёлета ў гарбузах много мазёоў. Я выкідаю гарбузовы маэЫ. Хожава Маладз. ОЗа мазгі бярэ - адчуваецца галаўны боль. Выдзяги на гэту пякоту, за мазЪе бярэ, ня ведаю, дзе дзявацца. Савоні Стаўб. Мазгі вылазяць — надзвычай цяжка. Напісаць хорошую кнігу — гэто ж мазёе вылазяць. Што ж вы думаеця, такая умсьцьвянная работа! Горкі Стаўб. МАЗГЛЯКІ мн. Камплект адзення i абутку. На твае мазглякі, не сядзі голы-босы, брыдота. Юр'ева Смал. МАЗЁЛІКм. Подмазка.Котмазелік панёс! Што патэльню мазаць! А цяпер во сала ляжыць, i кошка не бярэць. Скажаш, ніпраўда? Міколыды Мядз. МАЗШЦА ж. Абрад. Купальскія гулянні. Гэта ўжо цяпер маладзёж ля возіра зьбіраіцца на мазьніцу, а мы daj/ней на краі лесу націгаім гальля й весялімся цэлую ноч. Ігрушка Круп. МАЗУЛЬ м. Мазо ль. А што перад вамі, дзеткі, усё с свайго мазуля нажыла. Пудзіцк П ух. МАЗУРЭК м. Кулін. Пірог з разынкамі з пясочнага цеста. Мазурэк лепш за ўсё пячы ў духоўцы, бо ў печы падгарэць можа. Щханава Слабада Стаўб.; параўн. польск. mazurek тс. ,. МАЗЮШКм. Toe, што i м а з е л і к. То ж: „А-я-яй, кот панёс мазюлік!" А гэта ляжыць кошка с кацянятамі, адрэжыш сала, паложыш — сала не бярэць. Яй-богу, праўда! Miкольцы Мядз. МАЙ м. Абрад. 1. Першая зелень лісцевых дрэў, якой на тройцу ўпрыгожваюць хаты. Ідуць сякуць рабінкі, дубінкі, бяроскі, аер у некоторых. Мой стары аж да гэтага году ставіў май, а ў гэтым годзе ўжэ ні хадзіў. Бяларучы Лаг. Ждуць, бывала, тройцу, ідуць у май, у явір у суботу. Май торкалі над вокнамі хат, над варотамі, а явір сыпалі ў хаці на палу, у сенях, на двары. Весялова Круп. Матка мяне часта вадзіла ў цэркву сьвяціць зёлкі i май. Даўгінава Віл. 2. Зялёнае вецце, галінкі з дрэва i кустоў. На купальле, бывала, пасядуць бабы ў лоткі i плывуць па рацэ, a дзеўкі na беразе май нясуць зялёненькі на вянкі. Баяры Віл. МАЙДАН м. Toe, што i в ы г а р а д з ь. У майдане трэ жэртку прыбіць, а то сьвінні naвылазяць, лётай тады за імі. Баяры Віл.; naраўн. польск. majdan дзядзінец'. МАЙн А чЫЦЬ незак. 1. Бачыць здані, галюцыніраваць. А летась, ты знаіш, дзе-та я была, прыгала позно, вячэраю на кухні. Рангам здалосё, нешто бліснуло ў той хаці. Я прыгледзілася — нічого німа. Спалохалася, думаю, што гэто ca мною, можа, майначу, з галавой што робіцца. Кроў уныла, вядомо, ноч, нідзе нікого, одна ў хаці. Савоні Стаўб. 2. Даказваць. Табе гавары, а ты своё майначыш. Арцюхі Стаўб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dajіней, мазўль, мазўрэк, юрева
37 👁