кастрыца, нікому ні дасьць рот аткрыць! Рудня Стаўб.
КАСТРЫЦЬ незак. Раскладаць вогнішча, касцёр. Дзяўчаты, зьбірайцеся, вы ш прасілі, пойдзім кастрыць. Завішына Лаг.
КАСТЫЛЬ м. Доўгі цвік. Купіў кастылёў, буду плот гарадзіць. Аздзяцічы Барыс.
КАСЦЮК м. Асцюк. Была сёньня на рабоці, сеялі муку, а цяпер касьцюкі кусаюцца. Турэц Чэрв.
КАСЦЮЛЬКА ж. Памянш. Тое, што і касцюк. Мелюць авёс с касьцюлькамі, мелюць і рашчыняюць, каб укіс, а потым вараць кісель. Ратуцічы Барыс.
КАСЫНАК м. Касынка. Як ужо харошы касынак, дык і на танцы адзяюць, а як сіццавы — на работу. Пруды Стаўб.
КАСЫНКА ж. Кішэчны тлушч. Аткармілі так, што касынка ў сьвіньні была тлустая, тлустая. Дукора Пух. Вунь колькі касынкі надзёрлі, ператапіць — і жыру на ўсю зіму. Гілікі Валож.
КАСЯК м. Тое, што і касынак. Вунь які стройны касяк Настуля павязала. Нарач Віл.
КАТАНКА ж. Блузка. Едзяш на работу ету, андарак шырокі, катанкі надзяём вузянькія, сьвіту надзеняш суконную, патпяражасься поясам, лапці на ногі — і пашоў. Дрычын Пух. Каб ня мерзнуць, надзела пару катанак. Дукора Пух. Набрала сабе на дзьве катанкі паркалю. Забалоцце Смал.
КАТАНКА ж. Забаўка. Помню, катанкі мне, малому, рабіў наш дзядуля с палкі і драўлянага калёсіка. Будслаў Мядз.
КАТАНКІ мн. Валёнкі. Такія мне Міхась катанкі зваліў, цяпер і зіма ні страшна. Чабаі Валож. Як зімой, дык разьбіраюць, а цяпер во, бачыш, ляжаць катанкі. Хожава Маладз. У лаўку прывезьлі катанкі, пайду пагляджу, мо ў куплю. Саланая Валож.
КАТАНЦЫ мн. Тое, што і катанкі. Ты ўжо абуўся ў катанцы — і марос табе ніпачым. Палачаны Маладз.
КАТАР м. Мед. Сып на губах, вынік прастуднага захворвання. Вунь як малога катар асыпаў! Палачаны Маладз.
КАТАЦЦА незак. ◊ Катацца жыватом — хварэць на жывот. Ён жа пан важны, ён жа мушчына! Цьфу ты, прасьці госпадзі, з мужчынам с такім, кап ты жыватом катаўся, чалавек такі! Язні Віл.
КАТЛАМЫЖЫЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць без толку, абы-што. Што ты катламыжыш сваім языком? Усе ж ведаюць, хто ты! Заямнае Стаўб.
КАТОК м. Сцябло з суквеццем. У трыпутніку шырокія лісьцікі, на зямлі ляжаць, пасярэдзіні каток. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАТУС м. Завязка. Фартух катусамі завязваюць, дак я зь лентачак катусы зрабіла, кап прыгожа было. Паплавы Барыс.
КАТУХ м. Месца на рыбу ў лодцы. Катухі абедзьвюх лодак былі запоўнены рыбай, а катух трэцяй заняты сеткамі. Чараўкі Мядз.
КАЎБУХ м. 1. Жывот. Заглынула гвозд, у каўбусе знайшлі. А такая кароўка была! Рудня Чэрв. 2. Свіны страўнік, напханы каўбасным мясам. Начыню каўбух мясам, а летам усё за малінку пойдзе. Паплавы Бярэз. У гэтым годзе ў мяне натта смашны каўбух атрымаўся. Хватаўка Бярэз.
КАЎБЯК м. Тое, што і каўбух (у 2 знач.). Цяпер будзім каўбасы есьці, а каўбяк к лету хай вісіць. Аздзяцічы Барыс.
КАЎГАН м. Драўляная міса. Цётка Наста нам варэньня прынесла, вазьмі там у каўгане. Караваева Пух.
КАЎГАРКА ж. Уст. Кубак. Даўней кубак каўгаркай называлі, а цяпер усё больш — крушкай. Рудня Чэрв.
КАЎЗАЦЦА незак. Слізгацца. Усе дзеці на перапынку вышлі каўзацца на лёт. Худаўцы Круп. Пайдзём на лёт каўзацца. Ігрушка Круп.
КАЎКА ж. Заал. Галка (Corvus monedula). У нас у коміне каўкі гнёздаў навілі, а я думаю, што гэта такоя, чаму ўвесь дым на хату йдзець. Рабунь Віл. На полі вясной заўсёды каўкі мітусяцца. Барок Стаўб.
КАЎКАЦЬ незак. Мяўкаць (пра ката). Надаеў ужо гэты кот! Каўкае і каўкае цэлы дзень. Худаўцы Круп.
КАЎМЕР м. Каўнер. Каўмер таксама трэба ўгадаць прышыць, як трэба. Навасёлкі Валож.
КАЎНЕР м. Шыя. А тых, каторы ня скора выхадзіў, у каўнер біў, у шыю — і так немяц усіх выгнаў, старых і малых на выган. Сваткі Мядз. ◊ Азяць за каўнер — пакараць. — Ат, дурніла, я п схадзіла і выкопала тую ігрушку, сказала п: "Мне сістра аддала!" Што п мне тая Гілена зробіла? За каўнер азіла п? Хай ба паспрабавала толькі! Халмоўка Барыс.
КАЎНЕРАЦ м. Манжэт. Што за чуда, каўнерац у кохці робюць да локця, шчэ й белой мацерыяй апшываюць. Якімаўка Круп. Некалі ў сарочках каўнерцы былі вышываныя. Цялякава Уздз.
КАЎНЕРЧЫК м. Тое, што і каўнерац. Трэба памяняць новыя каўнерчыкі, бо старыя парваліся, а рубашка яшчэ добрая. Саланая Валож.
КАЎНЕРЫК м. Тое, што і каўнерац. У рубасцы каўнерыкі засьціраліся. Хожава Маладз.
КАЎРЫГА ж. Крыга. Ух, як пабіла лёд на каўрыгі! І плывуць быстра, быстра. Паплавы Бярэз.
89 👁