ступе. Ахрэмаўцы Брасл. Калапні таўклі. Латыгаль Віл. Папараць таўклі ў ступе, сеялі і пяклі балабушкі — такія булачкі. Гальшаны Ашм. 2. Выціскаць. Таўчы мёд з сотаў. Ухвала Круп. 3. Ачышчаць ад шалупіння, лускі. Луску абтаўчэш з ячменю, дасі, дасі,— так таўчэш. Грыкені Вільн. Хто ш цяпер будзе таўчы авёс? Чуркі Ашм. Панцак таўклі ў ступах. Ахрэмаўцы Брасл. 4. перан. Біць, калаціць, Нап'ецца сын і свага атца таўчэць, як яму што скажаш, ён кажа: «Я ня помню»! Вузла Мядз. А Леначку што Сідараву казу таўкуць. Кузьмічы Люб. ∇ Камары мак таўкуць — будзя цяпло. Солы Смарг. Камары мак таўкуць. Ахрэмаўцы Брасл. Камары мак таўкуць — будзя цёпла. Рудня Астравітая Чэрв.
ТАЎЧЫСЯ незак. экспр. 1. Бесперастанку працаваць, завіхацца. У чатыры часа было, устала ў чатыры — і ўсё таўкуся і таўкуся. Кіралі Шчуч. 2. Забаўляцца, гуляць, дурэць. Паедзіць і таўчэцца з дзеўкамі. Ёдлавічы Брасл. ∇ Таўчэцца, як шыла. Кіралі Шчуч.
ТАЎШЧЫНЯ ж. Тое ж, што і таўсціня. Бондачкі, як длонь, таўшчыні. Стракішкі Трак. Саланіна — во такая таўшчыня. Асавец Віл.
ТАЎШЧЭЙШЫ прым. выш. Больш тоўсты. Цырта таўшчэйшая за плотку. Зблены Лід. Яна таўшчэйшая. Дзяніскавічы Ганц. Таўшчэйшыя і танчэйшыя ніці. Альхоўка Навагр.
ТАФАЛЁЎКА ж. Настойка на таполевых пупышках. Тафалёўкай заліць паляц, і зажыве. Быстрыца Астр.
ТАХ-ТАХ выкл. 1. Гукапераймальнае абазначэнне рытмічных удараў цэпам. Бах-бах. Цапамі малацілі: тах-тах, тах-тах. Гальшаны Ашм. 2. Гукапераймальнае абазначэнне ўдару падкоў. Цок-цок. Капыты толькі тах-тах, тах-тах. Чычалі Швянч.
ТАХТ м. Такт. ◊ У тахт — у адпаведнасці з рытмам чаго-н. У тахт б'юць цапамі, малоцяць у тахт. Гемзы Шальч.
ТАЧКА ж. Невялікі вазок. Ён прыезжая на тачке, барану ўзяў. Гемзы Шальч.
ТАЧЫЛА, ТАЧЫЛО, ТАЧЫДЛА, ТАЧЫДЛО н. Тачыла. Тачыла бяруць і сякеру точаць. Беразіно Докш. Там тачыла стаіць, натачы нажы. Рыбчына Віл. Змучыўся, пакуль натачыў нажы на тачыле. Рудня Астравітая Чэрв. Тачыла тачыць гаршкі. Быў у нас Пальчэўскі, тачыў гаршкі. Ахрэмаўцы Брасл. Нада на тачыле навастрыць ці натачыць тапор, ножык. Ёдлавічы Брасл. Вазьмі сякеру і патачы на тачыла. Кіралі Шчуч. Мае тачыло зламаласо. Мсцібава Ваўк. Тачыдла вазьмі, павастры нажы. Вялікія Баяры Шчуч. Тачыдла стаіць за хатай: камень з ручкай, што круціць, станка не маю, і карыцо падвязваецца, спот камня ходзя ў вадзе, нажы точыш да сячкарні. Гемзы Шальч. Корба ў тачыдле: карытка, круглы брусок, а корба ў брусок устаўляецца, круціць і вострыць нажы. Солы Смарг. На тачыдле точаць сякеру. Магуны Паст. Тачыдлам востраць. Жодзішкі Смарг. Тачыдло точыць нож. Быстрыца Астр. Тачыдло
78 👁