Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
паела. Саланое Віл. Саракваша — звалі даўней, a цяпер — кіслае малако. Мярэцкія Глыб. Саракваша — скішшысь малако гэта. Буды В.-Дзв. СЫРАМАЛСУТ ж. Збожжа, абмалочанае без папярэдняй падсушкі. 3 сырамалоту [аўса] кісель варылі; авёс — с поля i малацілі — сырамалот. Ёдлавічы Брасл. СЫРАМАЛО'ЧАНЫ прым. Сырамалотны. Бабовыя лісты i сырамалочанае жыта — добра ад ружы. Граўжышкі Ашм. СЬРРАМЯЦЬ, СЬГРМЕЦЬ, СЬГРМІЦЬ, СУФАМЯЦЬ, СУФАМЯЗЬ ж. Спецыяльна апрацаваная пэўным спосабам скура, якая прызначалася для розных вырабаў. Сырамяць — сырамятная шкура. Рудня Астравітая Чэрв. Уся зоруя шылася c сырамяці. Сырамяць смазвалі, круцілі — i рабілася мяккая. Граўжышкі Ашм. Сырмець ішла на гужы. Беразіно Докш. Сырміць — такі сырэц, хамут апшыюць. Сырміць — скура недавырабленая, ні квашаная, яна вымікніць, тады яе круцюць i дзёгцям паліваюць — гэта трывалая скура, з яе гужы рабілі. Мярэцкія Глыб. Ужык да цэпа c сурамяці робяць. Парэчча Тродз. Сурамяць — ні абрабляна скура. Малахоўцы Бар. Сурамязью прывязвалі біч да цапільна. Міратычы Карэл. СЫ РАПЕ'НЯ ж. Toe ж, што i с ы р а к в а ш а, Налей у міску сырапені ды еш! Глівін Барыс.; параўн. літ. ptenas 'малако*. СЫ ФАСЦЬ, СЫ ФОСЦЬ ж. Сырасць. У склепе сырасць бальшая. Ахрэмаўцы Брасл. Бывая i ў хаце сырасць. Кураполле Паст. Сыросць зыходзіт. Смаляніца Пруж. СЫФВАТКА гл. СЫ Ф АВАДКА СЫРДОВА'ТЫ гд. СЯРДАВА'ЦЬ СЬГРМЕЦЬ, СЫ ФМ ІЦЬ гл. СЫФАМЯЦЬ СЫ Ф НІК м. Клінковы мяшочак, клінок. Сырнік — мяшочак для прыгатавання сыру. Беняконі Воран. Сырнік — мяшок на сыры. Гемзы Шальч. Сырнік — мяшэчак, каб рабіць творах. Ракаўскія Швянч. Атагрэю кісляк, вылію ў сырнік. Магуны Паст. Сырнік — мяшок сыры рабіць. Каўняны Гррдз. У мяне сырнік белы три гады. Ахрэмаўды Брасл. Памый ты мне сырнік, нада атагрэць малако. Валынцы В.-Дзв. Сырнік ці клінок для сыра з творагу. Вялікія Нястанавічы Лаг. Рабіўся сырнік— туды семя i алей ціснулі. Быстрыца Астр. У сырніку кіслэ жалако адагрэтае сцекае. Лука Нараўк. СЫ Ф НІЦА ж. Тварог з маслам, падрыхтаваны для доўгага захоўвання. Даўней, як паацеліваюцца каровы, робяць сырніцу: сыр маслам перакладаецца, слой масла на паляц i на два пальцы сыру слой, гнятуць рукой, а дзе — дзеравяннай лошкай, поўЩю дзяжу накладуць, нагда ўдачна, а нагда сплеснее, цвіллю паробіцца, зацвіце — свіням аддавалі, а сабе квас з буракоў варылі. Рыбчына Віл. У ряшкі сырніцу дзелалі с творага, творах атваряжвалі. Янова Рас. СЫРНЯ'К ж. Сырыя дровы. Сырняк у печы не гарыць. Гемзы Шальч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збруя, рапеня, сырамалочаны, сырдоваты, сярдаваць
11 👁
 ◀  / 565  ▶