Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Я'МКА I ж. 1. Пячурка, месца, куды заграбаюць жар з печы. Выгарну жар у ямку. Кіралі Шчуч. Ямка ў печэ. Можна было што спячы ў ямцы. Мсцібава Ваўк. Ямка — вугаль зграбаць. Мыто Лід. У ямку жар заграбалі. Вецярэвічы Пух. Дзе прыпячак, там ямка, тудьі жаратак зграбаюць. Жодзішкі Смарг. Загары жар у ямку. Пасека Ст.-Дар. Нада зграбаць жар у ямку, кап цяплей было. Ёдлавічы Брасл. У ямку згарнуць жар. Старыя Смільгіні Воран. Ямка ў печы, жар, понял зграбалі. Малахоўцы Бар. Ямка для попелу, а з другога боку камінак. Дзяніскавічы Ганц. НаДа жар заграбіць у ямку. Малькуны 1гн. 2. Тое ж, щто i я м а 4. Ямкі капаюць. Ямкі скопаны на кладбішчы. Азяраны Раг. 3. Тое ж, што i ям а 1. Куры на ямкі пакапалі, дзе насеяна. Темзы Шальч; Я'МКА II ою. Тое ж, што i я м а ч к а. У ямцэ баліць. Темзы Шальч. Рабакі падходзілі над ямку. Старыя Трокі Трак. ЯМЧЗ'ИШЫ прым. быш. Больш удалы. У нас быў ямчэйшы сабака i гэты ёмкі. Вецярэвічы Пух. ЯН м. абрад. Купалле. Сяганя купальнік, а назаўтрыя Ян. Вузла Мядз. Прад Яна касілі. Месянцы Брасл. Я'НА I и. абрад. 1. Тое ж, што i Ян. Заўтра Яна. Ёдлавічы Брасл. На Яна еянкі нада віць. Гальшаны Ашм. На Яна купаецца сонцо у расе. Дзяніскавічы Ганц. Яна — свято летом. Лука Нараўк. 2. у знач. прысл. Янам. У перыяд Купалля. Самая меншая ноч — Янам. Вузла Мядз. Я'НА II н. бат. Зверабой. Яна — зеля, свенціянске зеле. Старыя Смільгіні Воран. ЯНА' займ. Яна. Яна [бульба] была харошая, а як свараць — чарнее. Малышы Лід. Прыходзіць яна i пытае: «Ты сціхатварэння навучыла?» Гальшаны Ашм. Я відзеўшы саву: яна страшная. Скрудалена Даўг. Вокны ей пабілі, табе шкоды нарабілі, цыбулю пабралі. Груздава Паст. Ей быў сын с тым мужам нажыўшы. Малькуны 1гн. Я загайвала яну рану. ЛайпуШкі Ігн. Я'НАВЫ ГАЛСУУКІ мн. бат. Купальнік. Янавы галоўкі бухмаценькія цвяточкі, сінінькім цвіцяць. Кураполле Паст. ЯНО'Т м. Янот. Яноты, як сабачкі, каля возера, дарагой звярок, паядаіць курапатак, вутак, дзіч любіць пралётную. Чарняўскія Лудз. ЯНЧАРЬГ толькі мн. Шамкі. Янчары вешалі каню на шыю. Темзы Шальч.; гл. е н ч ар ы. ЯНЭ' займ. мн. Яны. Янэ наелісе i паехалі. Кіралі Шчуч. Учора вечарам хадзіла да ім. Пацаўшчына Дзятл. Найду з іма. Альхоўцы Лях. Я не бачыла ік [іх], прыехаў да ік. Старыя Смільгіні Воран. ЯПРУ'К м. Вяпрук. Япрука разматлашылі. Ванелевічы Кап. Япрук удачны быў, яго здалі на базу. Альхоўка Навагр. Япрук стары i малады. Дзяніскавічы Ганц. ЯПРУ'ЧНІК м. бат. Парэчнік. Было багато япручніку у ба.лоце, цяпёр выдралі. У япручніку лісты, як на клёне. Япручнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ба-.лоце, ямчзишы, янў
2 👁
 ◀  / 565  ▶