Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЯДЛАВЕ'Ц, ЯДЛО'ВЕЦ м. Ядловец. Ядлавец расце ў лесе. Чычалі Швянч. Пужальня рабілі з ядлаўцу. Мсцібава Ваўк. Ядловец расьце ў бары. Вецярэвічы Пух. Ядлоўцам капцяць калбасы. Рудня Астравітая Чэрв. ЯДЛЕ'НЕЦ, ЯДЛЕ'НІЦ м. Toe ж, што i я д л а в ё ц. Наламаў ядленцу на ядленцавых кустох. Ахрэмаўцы Брасл. Ядленец у лесі расце. Азяраны Раг. Ядленіц расцець, яго сякуць i калбасы вэндзяць. Кураполле Паст. ЯДЛЕ'НЦАВЫ, ЯЛЕ'НЦАВЫ, ЯЛЫНЦО'ВЫЙ прым. Ядлаўцовы. Ядленцавы ягады п'юць ад почак. Валынцы В.-Дзв. Яленцавыя ягады. Якубова P'ac. Из ялынцовай лазы плялі лапці. Навікі Лудз. Я'ДЛО гл. Я'ДЛА ЯДЛО'ВЕЦ гл. ЯДЛАВЕ'Ц ЯДЛО'ВЫ прым. Яловы. Верх страхі лапкамі крылі ядловымі. Беняконі Воран. Парканіны былі ядловыя i перапляталі плот з парканіны. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. jodtowy тж'. ЯДЛСУУЧЫК м. памяти, да я д л а в ё ц. Ядлоўчык расце па барах. Старыя Смільгіні Воран. ЯДЛО'УЧЫНА ж. Адно дрэва ядлоўцу. Нігодненькай німа ядлоўчыны. Вецярэвічы Пух. ЯДСГМЫ гл. ЯДЗГМЫ ЯўДРАВЫ прым. Халодны. Ядравая раніца, халодная. Глівін Барыс. Я'ДРАНА прысл. Холадна, з марозам. Ядрана на двары. Новіны Нясв. Я'ДРАНЫ L Я'ДРЬІНЫ прым. 1. Toe ж, штр і. я д р а в ы. Ядраная раніца. Азяраны Раг. Ноч была ядрана. Ухвала Круп. Ядрына раніца. Мачаск Бярэз. 2. Ясны з кучавымі аблокамі. V Як ядранае небо, много абалачкоў, то будзе ядраная картопля. Пасека Ст.-Дар. Я'ДРАНЫ II, ЯДРО'НЫ, Я'ДРЕНЫ, Я'ДРЫНЫ прым. 1. Наліўны, спелы, хрумсткі. Шорсткі яблык, крэпкі — ядраны такі. Солы Смарг. Груша ядрона. Вялікія Баяры Шчуч. Ядроныя яблыкі. Альхоўка Навагр. Ядрыная вішня. Малахоўцы Бар. 2. Буйны, умалотны. Каласы ядраныя, не заліта, не запалена, усяго хватая. Солы Смарг. Ядраная зерне — красівая. Вялікія Нястанавічы Лаг. Жыта маё ядранае. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ядраны боп, гарох. Жыто ядрано. Міратычы Карэл. Ядроны авёс. Жылі Іўеў. 3. 3 поўным ядром. Ядрыныя арэхі. Кураполле Паст. 4. Сакавіты. Ядреныя гуркі нільзя з расой абіраць — паламаецца агурешнік. Мішневічы Шум. 5. Урадлівы; вялікі. Ураджайная картошка, во гот ядраны! Нізок Уздз. Бульба урадзіла, ядроная булъба. Кіралі Шчуч. Ядраныя картоплі параслі. Кудзялянцы Шальч. От ядроныя буракі! Старыя Смільгіні Воран. Ядроны сат, груша ядрона, Жыта гэты гот ядрона. Вялікія Баяры Шчуч. Я'ДРАНЫ III прым. 1. Звонкі (пра голас). От ядраны ў яе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pac, пюць, я^дравы, ядлоучына, ядрьіны, ялынцовый
5 👁
 ◀  / 565  ▶