Старонка 526
/ 565
Віл. 4. Вершаліна дрэва. На дзераве шчыт зламала бура. Лісна В.-Дзв. Шчыт зламаўся ў дзеравіне. Пасека Ст.-Дар. ШЧЫТАВОТ м. Рахункавод. Шчытаводам робіла. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. счетовод 'тж'. ШЧЫТАЦЦА незак. 1. Лічыцца. Я ні шчытаюся з імі, як са сваімі. Валынцы В.-Дзв. Хто дык шчытаіцца с капейкай, я мала шчытаюся. Кураполле Паст. 2. пабоч. Лічыцца. Шчытаецца, што ты вытаргаваўся, бо ён спусціў дваццаць капеек. Замошша Брасл.; параўн. руск. считаться 'тж'. ШЧЫТАЦЬ незак. 1. Лічыць. Ён грошы не шчытаіць. Рагулішкі Даўг. Я ўмела шчытаць ад малку. Плябанцы Ашм. ▽ Ціплят па восяні шчытаюць — хто ведаіць, колькі іх астанецца. Вузла Мядз. 2. Меркаваць, думаць. Шчытаюць: ціжало ім. Месянцы Брасл. 3. пабоч. Быць прыкладным, прыблізным, амаль падобным. Да Асвеі ён [аўтобус], шчытай, пустый. Буды В.-Дзв. Шчытай, сам за свае грошы купіў. Лісна В.-Дзв. Шчытай, с курыцу курапатка, шэранькая. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. считать 'тж'. ШЧЫТНА, ШЧЫТНО прысл. Тое ж, што і шчыльна. Шчытна закрый банку. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сяня ў слоічак атлажу, ён закрыты шчытна. Масішкі Красл. Шчытна загарадзіў згароду. Мішневічы Шум. Шчытно збіваюць калэ. Малахоўцы Бар. ШЧЫТНІК м. бат. Сівец. Адзін шчытнік расце. Альхоўцы Лях. Сухая трава — сівец. Міратычы Карэл. Шчытнік — прутка трава, як дрот, часам каровы і ядуць, як пасем, купкамі расце, сівая трава. Шчытнік не зеляніцца, сівы, не ўкасіць яго. Галубы Маст. Шчытнік — дзіка цвёрда трава, скот ні есць. Дакудава Лід. Шчытнік каровы ядуць, на шчытніку папасём. Пацаўшчына Дзятл. ШЧЫТНІЧАК м. памянш. да шчытнік. Шчытнічак і валасей завецца. Парэчча Гродз. ШЧЫТНЫ прым. Тое ж, што і шчыльны. Варота шчытныя, ні відаць шчыліны. Малахоўцы Бар. Шчытны плот шчытна загароджаны, няма шчэлак. Ёдлавічы Брасл. Плот шчытны. Мярэцкія Глыб., Беразіно Докш. ШЧЫТОК м. памянш. 1. да шчыт. Шчыток дошкамі забівалі. Мсцібава Ваўк. 2. да шчыт. Узлес на самы шчыток. Пасека Ст.-Дар. ШЧЫЧЛА прысл. Тое ж, што і шчыльна. Шчычла загарадзіў. Рудня Астравітая Чэрв. ШЧЫЧЛЫ прым. Тое ж, што і шчыльны. Шчычлы плот. Рудня Астравітая Чэрв. ШЧЫШЧАНЫ дзеепрым. Спакладаны. Шчышчаны баран. Быстрыца Астр. ШЧЫШЧЭННЯ н. Пазбаўленне ад плацэнты пасля ацёлу. Карову на шчышчэння паставілі. Жодзішкі Смарг. ШЧЭ прысл. Яшчэ. Шчэ кароў ажыдаем. Дарава Лях. Шчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 565