Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Перыяд часу, тыдзень да Новага года. Ат калят да Новага году — шчадрэ, нічога не робяць, не пралі вечарам. Кдралі Шчуч. Ш ЧАДРО'УНІКІ мн. абрад. Людзі, якія хадзілі па хатах з абрадавымі песнямі, танцамі на каляды. Шчадроўнікі на коляды ходзяць. Шчадроўнікі просяцъ: «Дзяцько i цётко! Прабудзіцеса, вынесь каляду!» Дзяніскавічы Ганц. ШЧАДРЬГВЫ прым. Воспавы. Шчадрывая ліцо, як у каго оспа была. Пераброддзе Міёр. ШЧАКА' ж. Шчака. Шчака апухла. Вострава Мает. Шчака зачырванелася нечага. Гемзы Шальч. ШЧАКАТА'ЦЬ гл. ШЧЫКАТА'ЦЬ ШЧАКО'ТКА, Ш ЧЫ КОТКА ж. Козыт. Hi шчакачы, я баюся шчакоткі. Рыбчына Віл. Так баюся шчыкоткі. Ухвала Круп. ШЧАКО'ТКІ мн. Козыт, лоскат. Баіцца шчакотак. Рыбчына Віл. Я баюся шчакотак. Мярэцкія Глыб. ШЧАКЯТУФКА гл. ШЧЫКЯТУФКА ШЧАКЯТУФЫЦЬ гл. ШЧЫКАТУФЫЦЬ ШЧАЛАКАВА'ТЫ прым. Сакавіты, сочны. Такія шчалакаватыя дзікія яблыкі, як памерзнуць. Кіралі Шчуч. ШЧАЛАКГ мн. кулін. Суп з бульбы. Сёня на вячэру звару з адной картофлі шчалакі. Навасёлкі Свісл. ШЧАЛАЧО'К м. 1. памянш. да ш ч о л а к I, 1. Шчалачок варылі. Альхоўцы Лях. 2. Варыва з ільнянога семя ці канапель. / зальем гэтага шчалачку [з семя ці канапель], патсолім i ямо с хлебам, c картошкаю, хто c чым. Навасёлкі Свісл. 3. Жыжка. Наш паршук гушчыні ня есць, а шчалачок nanfe. Магуны Паст. ШЧАЛКА'ЦЬ незак. Лушчыць. Некалі сядзім i шчалкаем арэхі. Лоск Валож. ШЧАЛУКА'ЦЬ незак. Toe ж, што i ш ч а л к а ц ь. Трэба шчалукаць арэхі. Шчалукаем боп. Рыбчына Віл. ШЧАМА'ЦЬ незак. Шчапаць. Шчамаў дровы, трэсак нашчамаў. Пасека Ст.-Дар. ШЧАМЕ'ЛЬ, ШЧУМЕ'ЛЬ м. заал. Чмель. Шчамялі гранкі робюць i мёт носюць. Валынцы В.-Дзв, Шчамялі ў мху дзелаюць гняздо. Лісна В.-Дзв. Шчамлі дзікія лесавыя ў дупле. Дзёрнавічы В.-Дзв. Шчамлі кусаюцца. Мярэцкія Глыб. Шчамлі літаюць. Мішневічы Шум. Шчумель цёмны, у лясу жыве, кусаіцца. Kypaполле Паст. Ш ЧАМГЦЦА незак. Спароўвацца. Ваўчыца шчэміцца, i сучка шчэміцца. Вузла Мядз. Ш ЧАМГЦЬ незак. Сціскаць. Шчаміў моцно кулак. Міратычы Карэл. Панаганяла асоту ў рукі, не магу руке шчаміць у кулак.. Кіралі Шчуч. ШЧА'МКАЦЬ зак. экспр. З'есці. Ты шчамкала ўсё i мне не астаеіла, шчамкала скварку. Каўняны Гродз. ІІІЧАМЛЁТКА ж. Расшчэпленая рагаціна. Шчамлёткай ракаў лавілі, ета такая вілка дзераўляная. Беразіно Докш. У шчам33. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, чадроунікі, шчакатаць, шчакотка, шчалкаць, шчамаць, шчамель, шчамкаць, шчыкатаць
6 👁
 ◀  / 565  ▶