Старонка 504
/ 565
Штылююць бярвеня, каб не расходзіліся, як рубяць хаты. Вецярэвічы Пух. 2. Адпіхваць пры дапамозе штыля (вострага стрыжня). Як плывуць клейні, то штылююць, штылям увапрэцца ў бераг і адпіхне, каб клейня сярод ракі ішла. Азяраны Раг. ШТЫЛЯЦЬ незак. перан. Кульгаць. Нага баліць, як нагой штыляя. Мсцібава Ваўк. ШТЫНКЕТ гл. ШТАНКЕТ ШТЫР м. 1. Штыр. Штыр — жалезны прэнт, калочак, што навязваюць цяля, убіваюць у зямлю. Рыбчына Віл. На штыры рагацюлька. Мішневічы Шум. Жылезны штыр забіваюць. Ахрэмаўцы Брасл. Тарчалі штыры да метра даўжыні. Азяраны Раг. 2. Дэталь ярма. Штыр ярма. Азяраны Раг.; параўн. ням. Steuer 'руль'. ШТЫРНАЦАТЫ ліч. Чатырнаццаты. Гэта было ў штырнацатым гаду. Завельцы Астр. ШТЫРНАЦЦАЦЬ ліч. Чатырнаццаць. Дідовы тогды було штырнаццаць літ. Вярхі Кам. ШТЫРНІК, СТЫРНІК м. плыт. Плытагон. Штырнік — плытагон. Штырнікі плыты ганялі да Каўнаса, у Вільню ганялі. Рыбчына Віл. Стырнік стаяў уперадзі, заднік стаяў ззаду. Саланое Віл.; параўн. ням. Steuer 'руль', Steuermann 'рулявы'. ШТЫРХАЦЬ незак. Тое ж, што і штураць. Ніхай штырхая. Граўжышкі Ашм. Ты міне ні штырхай. Кіралі Шчуч. ШТЫРХНУЦЬ зак. Штурхнуць. Штырхнуў яго. Кіралі Шчуч. ШТЫРЫ, ШТЫРЭ ліч. Чатыры. Рагатыўкі насілі на штыры канты. Васілевічы Гродз. Хата мае штыры сцен. Сакаляны Сакол. Штыры класы з быдою кончыла. Ляскавічы Бярэз. Штырэ котэ. Дзмітравічы Кам. ШТЫЎНА прысл. Трывала. Як з'ясі бліноў, дык штыўна. Ністанішкі Смарг.; гл. штыўны. ШТЫЎНЫ прым. 1. Цвёрды, грубы, каляны. Абоі штыўныя. Ахрэмаўцы Брасл. Падкладалі матэрыял, кап штыўная кятурка была. Пераброддзе Міёр. Штыўная хустка. Жыдзевічы Іўеў. Штыўная тканіна — густая такая. Завельцы Астр. Накрахмаль бальё — будзіць штыўная. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Устойлівы, моцны. Штыўны траснік. Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. sztywny 'нягнуткі, незгібальны, цвёрды'. ШТЫХ м. Слой зямлі, роўны адной пядзі. Штых адзін снімі чарназему, там і мылец, ён заплывае, на мыльцы не ўглубіш яму. Дзяніскавічы Ганц. ШТЫХЕТ гл. ШТАНКЕТ ШТЫХЕЦІНА гл. ШТАНКЕЦІНА ШТЭ займ. Што. А штэ, добруй? Вялікія Баяры Шчуч. А штэ, як добра, як файна. Кіралі Шчуч. ШТЭКЕЛЬ м. Шпень, які ўстаўляецца ў скрыжаваныя планачкі, мянташка ў маслабойцы. Гэты штэкель упускаеш, як б'еш масла. Штэкель с крыжаваннем, масла біць. Палка, якая пра-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 565