Старонка 495
◀ / 565 ▶
ШОЎКАВЫ прым. Шаўковы. Шоўкавы дыван выткала. Навасёлкі Лід. ШОФА ж. Тое ж, што і шопа. Шофа была бэз сцен, дах на сохах, складалі сена. Шофу крыюць. Жылі Іўеў. ШОФЕР, ШОФЯР, ШОХВЫР м. Тое ж, што і шафёр. Мой брат шоферам робіць. Дзераўное Стаўб. Ён за шофера вучыўся. Саланое Віл. Сын шоферам робіць на аўтобусе. Чуркі Ашм. Мой брат на аўтобусе шофярам. Ністанішкі Смарг. Сын яе шофярам. Граўжышкі Ашм. Будэ за шохвыра. Дзмітравічы Кам. ШОФЁР гл. ШАФЁР ШОХЛЯ гл. ШЕХЛЯ ШПАДАЛЬ м. Лапата. Шпадаль кажуць на лапату. Пацаўшчына Дзятл. Шпадаль быў. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. szpadel 'тж'. ШПАК м. заал. Шпак. Кот прынёс шпака. Мярэцкія Глыб. Шпакі робяць гулды [гнёзды] у скрынцы. Дэгшні Шальч. Шпаке летаюць, зязюлькі куюць. Пацаўшчына Дзятл. ШПАКОЎКА ж. Шпакоўня. Мой стары зрабіў тры шпакоўкі і паставіў у клёнікі. Кальнішкі Шальч. ШПАКОЎНІЦА ж. Тое ж, што і шпакоўка. Рудня Чэрв. ШПАКОЎНЯ ж. Тое ж, што і шпакоўка. Шпакоўні на дрэвах павесілі. Пасека Ст.-Дар. ШПАЛА ж. Шпала. Шпала ёсьціка і каля шасці пудоў. Камена Лаг. ШПАЛЕРЫ мн. Абоі. Прывёс трохі шпалераў. Я папрасіла для сябе дзесяць каткоў шпалераў, трэба хату паклеіць. Завельцы Астр.; параўн. польск. szpaler 'шпалера'. ШПАЛЯЧКІ мн. пчал. Прымітыўная рамка ў калодачным вуллі ў форме перакрыжаваных пруцікаў. Шпалячкі такія закладаюцца ў калоду [замест рамак]. Кураполле Паст. ШПАР м. 1. Шчыліна. Шпар межу пален плыта, ў шпар устаўляецца шырыга для задзершкі плыта на вадзе. Бакшты Іўеў. Даўней не гэтакія суфіты былі, а сталяванне, і пат бэлькі ў каждую шпару пхнем бероску. Завельцы Астр. 2. перан. Рад. Чатыры шпары насаджу буракоў. Азяраны Раг. 3. мн. перан. Прамежак між пальцамі. Шпары папарыліся. Жылі Іўеў. Папрэло між шпарамі. Лука Нараўк. Шпары між пальцаў баляць, як папрэе. Вострава Маст. У мяне шпары баляць: ногі пацеяць і сільна парацца. Старыя Смільгіні Воран. Паміж шпараў папрэўшы бываіць. Завельцы Астр. Шпары міжа пальцаў на руках і нагах. Альхоўка Навагр. Макрэц высыпаў як лішай, у шпарах у чалавека гніе, не зажывае. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. szpara, ням. Sparren 'тж'. ШПАРАГА ж. бат. Аспарагус. Маладзенька шпарага расце. Дзераўное Стаўб. Шпарага, як ёлачка. Ахрэмаўцы Брасл. ШПАРАННЕ н. Апёк. Трапкі намажце лоем баранім і прыкладзіце ад шпарання кіпятком. Месянцы Брасл. ШПАРАК м. Тое ж, што і шпарага. Шпарак пад вакном
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 565 ▶