[сто метраў даўжыні і дваццаць шырыні]. Рэзалі ганду і складалі на шопу, перш складалі снапы ў шопу. Парэчча Гродз. Шопа робіцца са сценамі. Рыбчына Віл. Лажы сена пат шопу. Бакшты Іўеў. Шопа — надбудова над склепам. Міратычы Карэл. Дзе захоўвалася вупраж, называлі шопа. Вострава Маст. Шопы строілі на слупах. Кураполле Паст. Імелі шопы, на шнюрках вешалі цюцін сушыць. Лука Нараўк. Шопы ставілі. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Печ для выпальвання цэглы. Шопа — цэлыя пячоры із хату велічыні, паляць пад дном дзень і ноч. Шопы — з кірпіча сцены здзеланы і крытыя зверху, там кірпіч перапальвалі. Азяраны Раг.; параўн. польск. szopa 'тж'.
ШОПАТКАМ прысл. Шэптам. Шопаткам гаварыў — не разбярэш што. Мішневічы Шум.
ШОПАЧКА ж. памянш. да шопа. Скляпы ў зямлі рубілі, а зверху шопачка. Вецярэвічы Пух.
ШОПКА ж. 1. памянш. да шопа. Над склепам шопка зроблена. Каўняны Гродз. Пад шопкай была паклала сено. Вялікі Краснік Пруж. 2. Шафка для пасуды. На пасуду збіта з дасок шопка, палажы сала ў шопку. Рыбчына Віл.
ШОПЛІК м. памянш. Цэбар. Шоплік з клёпак. Стральцы Гродз. Шоплік — цэбар з вушкамі. Жылі Іўеў.; параўн. ням. Schaufel 'лапата'.
ШОПЛЯ ж. Шуфлік, шуфель. Шопля на чаранку загнутая, пілавіны збіраці, смецё. Лука Нараўк.; гл. шоплік.
ШОР м. Пустазелле. Як змываюць крупы, то ўсплываіць на ваду шор: васількі і свірэпка. Сколькі шору пры змыванні круп! Мярэцкія Глыб.
ШОР м. Стос, штабель дроў. Шор дроў паваліўся і прыдавіў яго насмерць. Галубы Маст.
ШОРА ж. Рад, паласа даху з гонты. Шора — паласа крышы з гонту ці драніц, на даўжыню драніцы. Чатыры шоры вышла. Лісна В.-Дзв.
ШОРАНЬ ж. Тое ж, што і шарош. Ужо рака становіцца, шорань ідзець. Кураполле Паст.
ШОРАХ м. 1. Тое ж, што і шарасень. Шорах, снег цвёрды, ехаць можна канём. Мярэцкія Глыб. 2. Тое ж, што і шарашор. Рэка застывае, і на ёй шорах пойдзе. Баброўнікі Гарад.
ШОРАХ м. 1. Перапалох. Шорах быў: ён яе лупцаваў. Саланое Віл. 2. прысл. Страшна, боязна. Шорах было глядзець! Саланое Віл.
ШОРКІ мн. Тое ж, што і шалагунэ. Шоркі робілі і на шыю каню кладуць. Валынцы В.-Дзв. Шоркі надзенуць на галаву, жарабок ляціць, шоркі пазвоньваюць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Шоркі на шыю каню падвешвалі. Глівін Барыс.
ШОРНІК м. Рымар. Ён шорнікам быў. Кураполле Паст.
ШОРОКІ прым. Шырокі. Шорокая дарога, ехаць добра. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ШОРСТКІ прым. 1. Шурпаты, няроўны, нягладкі. Шорсткі
72 👁