Старонка 490
◀ / 565 ▶
Карова шнар прагнала рогам на баку. Гемзы Шальч. Карова велькі шнар абагнала рогам і як сама абдзярэ ў лесі, тожа кажуць шнар. Міратычы Карэл. Шнар астаўся ў каровы. Лука Нараўк. Шнар пралупіла карові, што кроў ідзе. Азяраны Раг. На назе вялікі шнар, зачапілася за дрот і нагу абарвала. Кіралі Шчуч. Шнары пры пабоях. Альхоўцы Лях. У каровы на баку шнарэ. Вялікія Баяры Шчуч. 3. Шнур. Шнар парваўся. Ністанішкі Смарг. ШНАРГЛЯ гл. ШМАРГЛЯ ШНІПАРАЦЬ незак. Шукаць якую-н. яду, прынюхваючыся, нікаць. Шніпарая кошка, шукая чаго паесці. Азяраны Раг. ШНІПАРЫ мн. У выразе: ◊ Даць у шніпары — даць па мордзе. Как дам табе ў шніпары! Гемзы Шальч.; параўн. літ. šnìpas 'тж'. ШНІПАЦЬ незак. Шморгаць носам, смаркацца. Што ты носам шніпаеш? Гемзы Шальч.; параўн. літ. šnýpšti 'смаркаць'. ШНІПС м. У выразе: ◊ Даць у шніпс — даць па мордзе. Ідзі, як дам у шніпс. Гемзы Шальч.; параўн. літ. šnìpas 'рыла'. ШНІПЯРЫ мн. Тое ж, што і шліпары. Шніпяры часалі, дзе масты робяць, патпоркі называлі, шніпяры ставяць чвораграння, шніпяры вазілі ў шахты на ўкрапленя. Гемзы Шальч. ШНІРПШЛІ мн. Ноздры. Шнірпшлі каня. Старыя Смільгіні. Воран.; параўн. літ. šnir̃pšlės 'тж'. ШНІТКА ж. бат. Снітка. Шнітку варуць, паядалася людзьмі. Месянцы Брасл. Шнітка адна расце. Пярэкі В.-Дзв. Шнітка ў нас расце. Янова Рас., Мярэцкія Глыб. Шнітку елі ў вайну. Беразіно Докш. Намест шчавеля едзят шнітку. Скрыпчына Лудз. Шнітка — свіняча ежа. Пасіене Лудз. Даўней шнітку варылі с прыкалоткай, прыкалаці шнітку. Кураполле Паст. Шнітка, як рабінка, свіням збіраюць. Глівін Барыс. ШНІЦЬ ж. Тое ж, што і шнітка. Дзёрнавічы В.-Дзв. Шніць варылі і елі ў вайну. Мішневічы Шум. ШНОЎДАЦЦА незак. Хадзіць туды-сюды, маячыць. Ідзі ты бульбу еш, чаго ты там шноўдаісся? Шноўдаіцца па хаці — ходзіць с кутка ў куток. Груздава Паст. ШНУР, ШНЮР м. 1. Шнур, тонкая вяровачка. Шнурам сцягнуў — і панёс лазу. Месянцы Брасл. Бярэ шнюр і звязвая. Дэгшні Шальч. 2. Абора. У хадаку такі шнур. Грыкені Вільн. 3. Завязка (у фартуху і інш.), матуз. Шнюры прышывалі да фартуха. Старыя Смільгіні Воран. 4. Нізка чаго-н., звязка. Шнюр тытуну. Старыя Смільгіні Воран. Табакі шнюр. Навасёлкі Лід. 5. рыб. Перамёт. Трэба, штоб рыба под шнурам пашла. Гемзы Шальч. 6. ткац. Шнур, пры дапамозе якога прыводзіцца ў рух калаўрот; прывод, пас. У караўлоце кола, шнур, вілачкі. Дзераўное Стаўб. Шнурэ надзяюцца на шпулю. Вецярэвічы Пух. Шнюр накладаецца на кола [у калаўроце]. Чуркі Ашм. ШНУР, ШНЮР м. 1. с.-г. Паласа зямлі (поля) пры цераспалосіцы. Былі калісьці шнуры зямлі. Зямля была пабіта шну-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 565 ▶