ШАТКАВАНКА ж. Шаткаванка. У рэццы памыюць і пасякуць нажом капусту, пасоляць — гатова шаткаванка. Слабада Мін.
ШАТКАЎНІЦА ж. Шаткоўка, шаткаўніца. Шаткаўніцы ня было, я лепяй рукамі накрышу капусты. Слабада Мін. Шаткаўніца ест. Парэчча Гродз.; параўн. польск. szatkownica 'тж'.
ШАТКОЎКА ж. Тое ж, што і шаткаўніца. Шаткоўка е, капусту шаткуюць. Дзяніскавічы Ганц.
ШАТКУВАЦЬ, ШЫТКАВАЦЬ незак. Шаткаваць. Нада шаткуваць капусту. Янова Рас. Капусту шыткавалі і ставілі ў дзешку. Завельцы Астр.
ШАТРАВАНЫ дзеепрым. Шатраваны. Ячмень пушчаюць на таркі, і ён абдзіраецца, а тады мелім гэтыя крупы на муку, і гэта называлася шатраваная. Завельцы Астр. Бывая шатраваная мука і пітляваная. Солы Смарг.
ШАТРАВАЦЬ незак. Шатраваць. Ячмень шатравалі і малолі на муку. Кіралі Шчуч. Крупэрня была — шатравалі ячмень. Чуркі Ашм.
ШАТРАВІНЫ мн. Шатраванне. Шатравіны ад ячменю свіням давалі. Кіралі Шчуч.
ШАТРАК м. Шатрак. На шатрак нада пусціць ячмень. Солы Смарг.
ШАТРОЎКА ж. Тое ж, што і шатрак. Уперша шатруюць на шатроўцы. Чуркі Ашм. Шатроўка. Кажуць, ячменная мука, ці шатроўка. Мачаск Бярэз.
ШАТРЫЦЬ незак. Біць, дзяўбці. Казалі, што другая качка гусі шатрыць, дзюбай возьміць і шатрыць. Кіралі Шчуч.
ШАТЫ мн. экспр. Адзенне. Яму змянілі шаты, чорным орнатам пакрылі. Кальнішкі Шальч.
ШАЎКАЦЬ незак. Кракаць. Вуцяк шаўкаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ШАЎКАЦЬ незак. Чвякаць, есці. Дось ужэ шаўкаць! Гемзы Шальч.
ШАФА, ШАХВА ж. Шафа. Шафы рабілі самы. Збляны Лід. Шафа новая ў нас. Чычалі Швянч. Шафа палітураваная. Солы Смарг. Шафа — гэта Зінін пасах, шафу прынясла яна. Кіралі Шчуч. Нясі сукню ў шафу. Паляцкішкі Воран. Я стаю ля шафы. Сакаўшчына Валож. Шафа старая, чуць ліпіць. Мярэцкія Глыб. Шахва новая ў нас. Чычалі Швянч., Пасека Ст.-Дар.
ШАФА ж. Тое ж, што і шаткаўніца. Шафа — капусту шаткаваць. Мішневічы Шум.
ШАФАРНЯ ж. Вялікая скрыня для захоўвання мукі. Муку ссыпалі ў шафарні, нада муку ссыпаць у шафарню, у каго не было шафарні, ссыпалі ў кадь. Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. szafarnia 'вялікая скрыня для зерня' (СВ. VI, с. 553).
ШАФАЧКА ж. памянш. Шафа для пасуды. Мы сядзелі па розныя бакі шафачкі. Завельцы Астр.
ШАФЕР, ШАХІР м. абрад. Шафер. Вянцэ дзяржаць ша
74 👁