ШАЛУЦЬКА ж. бат. Асот. Апанавала шалуцька, цвіце сірэневым цветам, кветка, як у адуванчыке. Бакшты Іўеў.
ШАЛУШКА ж. 1. Тое ж, што і ш а л у п а й к а 2. Шалушкі ад картошкі. Замошша Брасл. Шалушкі з бульбы. Лісна В.-Дзв. Шалушку з маладой картошкі счышчаем. Навікі Лудз. 2. Тое ж, што і ш а л у п а й к а 1. Шалушку выкінуў курам. Дзёрнавічы В.-Дзв. Шалушка ў яйцы. Пярэкі В.-Дзв. 3. Скурка. Шалушкі ат сала кот любіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ШАЛУШЫНЫ мн. Тое ж, што і ш а л у х а І, 3. Грэцкія шалушыны. Рыбчына Віл.
ШАЛУЯ ж. Тое ж, што і ш а л а ш а я. У цялухі шалуя падняўшыся, рукой пацягніш, дык бярэцца. Саланое Віл.
ШАЛШАЯ гл. ШАЛАШАЯ
ШАЛЫ мн. Забавы. Шалея з кацянём, хто гадуе кацяня, той і шалы мае з ім. Дакудава Лід.
ШАЛЫГНУЦЬ зак. Угрузнуць, увязнуць. Трахтар шалыгне ў гразь, угруз, глыбоко месца. Дзяніскавічы Ганц.
ШАЛЫХ-ШАЛЫХ выкл. Гукапераймальнае слова, якое перадае паходку чалавека. Шалых-шалых — ідзець. Валынцы В.-Дзв.
ШАЛЬКІ толькі мн. Вага. ▽ Яна хістаецца, як на шальках. Груздава Паст.
ШАЛЬМОЎСТВА н. Ашуканства, махлярства. Шальмоўства такое, не вучаць дзіця к добраму. Вецярэвічы Пух.
ШАЛЭНДЗІЦЬ незак. Тое ж, што і ш а б а л д з і ц ь. Уп'ецца ды шалэндзіць, ходзячы па хатах. Старыя Смільгіні Воран. Нап'ецца, потым шалэндзіць абы-што. Альхоўцы Лях. Шалэндзіць абы-што. Дакудава Лід.
ШАЛЮГА ж. бат. Від асакі. Па пяскох шалюга расце, садзілі яе, кап украпляла пясок. Парэчча Гродз.
ШАЛЯГІ мн. бат. Раска. Наваліла шалягоў, намяшала, няхай ядзяць свіня. Ілазы Маст.
ШАЛЯВАНЫ дзеепрым. Абшаляваны. Шаляваныя дзверы, трэба пашаляваць. Гемзы Шальч.
ШАЛЯВАЦЬ незак. Абшалёўваць. Загадалі хату шаляваць, люблю, калі домік абшаляваны. Вузла Мядз. Дом шалявалі. Валеўка Навагр.
ШАЛЯНІЦА ж. Дурасліўка, свавольніца, балаўніца. Што ты з ёй зробіш — такая шаляніца. Груздава Паст.
ШАЛЯНОЎКА, ШАЛІНОЎКА ж. Тое ж, што і ш а л ё ў к а ІІ. Шаляноўкі ў файных квяткох такіх. Галубы Маст. Тэрас шаляноўкі носяць, куплёны хусткі. Стракішкі Трак. Была пазычыўшы чорную шаляноўку. Бакшты Іўеў. Купіла шаляноўку с кутасамі на галаву завязваць. Кіралі Шчуч. У будні дзень завязаўшы шаліноўку. Паляцкішкі Воран. Як завяжу чырвону шалінoўку, хораша так. Вострава Маст.
ШАЛЯСТУНЭ гл. ШАЛАСТУНЫ
ШАЛЯХЦЕЦЬ незак. 1. Шамацець. Шаляхціць адзеня на
110 👁