біў. Завельцы Астр. Праседзіла тры дні, а на чварты аткрываецца брама і ідуць тры мушчыны. Гальшаны Ашм. Ужо чвартая гадзіна. Граўжышкі Ашм. Адзеўся коцік, падышоў пад ліскі хатку і заграў: «А ў ліскі, а ў ліскі новы двор, тры дачкі на выбор, чварты пеўнік, то ўжо мой». Дзесятнікі Валож. Чвартым целем карова. Дэгшні Шальч.; параўн. польск. czwarty 'тж'.
ЧВАРЦІНА ж. Тое ж, што і чацвяртак. Чварціна зямлі — чацвёртая часць. Солы Смарг. Чварціна зямлі, што там за жыцця было. Гемзы Шальч.
ЧВЕРЫЦЬ гл. ЧВЭРЫЦЬ
ЧВЁРТКА ж. 1. Тое ж, што і чацвяртак. Чвёртка зямлі, сплаціў з дзісяціны чацвярціну. Саланое Віл. 2. Кусок сала з чвэрці тушы. Чвёртка сала, некалі рэзалі на чвёрткі. Груздава Паст.
ЧВЁРЫ мн. Трэскі ці стружка. Чвёры адлятаюць, як склютам шпалы апцесаюць. Сапоцкіна Гродз.
ЧВІЕРТКА ж. Тое ж, што і чацвярык 1. Чвіертку збуожа продав. Курашэва Чыж.
ЧВІРАК м. Камяністая зямля; жвір. Па чвіраку ні расце. Гайна Лаг.
ЧВІРКАЦЬ незак. 1. Цвыркаць (пра цвыркуна). Каля печы чвіркая чвіркун. Завельцы Астр. 2. Цырыкаць (пра вераб'я). Верабей чвіркая. Завельцы Астр.
ЧВІРКУН, ЧВЫРКУН м. Цвыркун. Быў за печчу чвіркун, заліла варам. Завельцы Астр. Чвыркун у патрухі бываіць. Пераброддзе Міёр.; гл. цвыркун I.
ЧВОН-ЧВОН выкл. у знач. вык. Стук-стук. Баляскай чвон-чвон аб дошку. Гемзы Шальч.
ЧВОРА ліч. зб. Тое ж, што і чацвёра. Чвора дзяцей было, а пятая ў брусе. Паляцкішкі Воран. Чвора астаўшыся [дзяцей]. Чвора дзяцей і яны. Гемзы Шальч. Авечка, бывае, чвора прывядзе ягнят. Грыкені Вільн.; параўн. польск. czworo 'тж'.
ЧВОРЫТІ незак. Вычвараць. Діеті так началі чворыті, што неможно было вытрыматі. Курашэва Чыж.
ЧВОХНУЦЬ зак. экспр. Моцна стукнуць, ударыць. Чвохне рагамі баран крэпка. Гемзы Шальч.
ЧВЫР м. Жвір. Як капусту кладзем, то сыплем на дно ў бочку чвыру, кажуць, што бросня не заводзіцца. Берах абрывісты, адзін чвыр на дне. Чвыр белы. Дзе вады не будзе, там і чвыру не будзя, і ў стаячай вадзе чвыру не будзе. Дзяніскавічы Ганц. У рэццы чвыр, а на полі чвыр не будзе. Багушэвічы Бярэз. Чвыр — пясок каля ракі. Ісерна Слуц.
ЧВЫРАК м. заал. Пячкур. Чвырак больш у пяску. Семежава Кап.
ЧВЫРКІ мн. заал. Прусакі. Чвыркі падаюць на пару кавы. Рагулішкі Даўг.
ЧВЫРКУН гл. ЧВІРКУН
74 👁