Старонка 411
/ 565
Вузла Мядз. Бабуля звяла [скруціла] чэпчык каля чароў. Груздава Паст. Хто кішкі, а хто чаровы завець. Тонкія і тоўстыя чаровы. Кураполле Паст. Чаровы — тонкія кішкі. Лоск Валож. У свінні і ў каровы чаровы таўстыя і чаровы танкія. Асавец Віл. Трэба чаровы перабіраць, чысціць. Рыбчына Віл. ЧАРОМУХА, ЧАРЭМУХА ж. бат. Чаромха. Чаромуха запахла. Галоўні Воран. Чаромуха, чарэмуха. Яе ягады ядуць. Вецярэвічы Пух. Чарэмуха белым цвіце і пахніць (пахне). Рудня Астравітая Чэрв. * ЧАРОМХА, ЧАРОМФА, ЧАРОМКА, ЧАРЭМХА, ЧЭРЭМХА ж. Тое ж, што і ч а р о м у х а. Чаромха найраней цвіцець. Завельцы Астр. Чаромха зацвіла. Беняконі Воран. Чаромхі ў маі многа. Ракаўскія Швянч. Ёсць у нас чаромхі. Чычалі Швянч. Чаромха ў нас расце. Старыя Трокі Трак. На чаромся чарвей да чарта там на ей. Гемзы Шальч. Чаромфа ў нас расце. Гальшаны Ашм. Чаромка пахня. Івашкаўцы Смарг., Старыя Смільгіні Воран. Наскобліш чарэмхі, ольхі, пасушыш, намочыш, што хочаш пакрасіць, венікам сцібаеш. Дзёрнавічы В.-Дзв. Чэрэмха зацвіла. Азарычы Пін. У нас каля рэчкі расце чарэмха. Баброўнікі Гарад. ▽ Чаромха цвіцець — халодна будзя. Магуны Паст. Як чаромха цвіціць — не нада садзіць рэцькі ці цыбулі; пойдзіць у пук. Кураполле Паст. ЧАРОМШЫНА ж. Тое ж, што і ч а р о м у х а. Густа ўсё расцець: чаромшына, каштан, дуб, срэнь. Скрыпчына Лудз. ЧАРОН м. 1. Под у печы. Дзе становяць чыгуны, завецца чарон. Грыцавічы Свісл. У печы чарон, дзе гараць дрова. Выдраўся чарон. Альхоўцы Лях. 2. Тое ж, што і ч а р а н I. Аднодругое верацяно напрадзеш, на печы на чарон кладзеш, ды яны схнуць. Альхоўцы Лях. ЧАРОПАЧКА ж. памянш. 1. да ч а р о п к а I, 1. Спускаюць сок бярозавы, кляновы ў чаропачкі. Малахоўцы Бар. 2. да ч а р о п к а I, 2. Чаропачкі — місачкі гліняныя і паліваныя. Купіла чаропачку. Рыбчына Віл. 3. Тое ж, што і ч а р о п к а I, 3. Вазон вазьмі, толькі аддасі чаропачку. Малахоўцы Бар. ЧАРОПІНКІ мн. Выгрызеная бульба, якая мае форму чарапка. Адны чаропінкі ад бульбы, мышы бульбу паелі. Кіралі Шчуч. ЧАРОПКА I ж. 1. Тое ж, што і ч а р а п о к. Налі есці, во там чаропка стаіць. Гаршчок паб'ецца, адзярэш берагі роўненько і налівалі есці, і звалі чаропка. Дзяніскавічы Ганц. 2. Гліняны посуд. Разбіваюць яйка, боўтаюць з малаком і мукой у чаропцы — і пякуць яешню. Галубы Маст. 3. Гліняны гаршчок для кветак. Малая чаропка, таму фікус ні расце. Малахоўцы Бар. ЧАРОПКА II ж. Ракавіна. Жабіна чаропка. Малахоўцы Бар. ЧАРОТ м. бат. Чарот. Чарот жалі і крылі крышы чаратом. Чарот на возяры расце, уверху мяцёлка. Рудня Астравітая Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 565