цяжолая. Кіралі Шчуч. 2. перан. Звязаны з умовамі жыцця; станам здароўя (пра старасць, хваробу). Цяжолая мая жызня. Кіралі Шчуч. Цяжолая васьмая дзясятка, ай цяжолая! Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. тяжелый 'цяжкі'.
ЦЯЖЭЗНЫ прым. Надта важкі, цяжкі. Така цяжэзна кура, як гусь. Кузьмічы Люб.
ЦЯЖЭЙ прысл. Больш цяжка. Сасну яшчэ цяжэй піліць. Ахрэмаўцы Брасл.
ЦЯЖЭЛЕЙ прысл. Цяжэй, больш напружана. Райкі цяжэлей з васьмі класаў паступаць. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. тяжелее 'тж'.
ЦЯКАВАЦЬ гл. ЦЕКАВАЦЬ
ЦЯКАВЫ прым. 1. Тое ж, што і цікавы. Я цякавая, ці ён купіў мукі, ці не купіў. Парэчча Гродз. 2. Зацікаўлены. Ён не цякавы, кап што зрабіць. Гемзы Шальч.; параўн. польск. ciekawy 'цікавы, цікаўлівы'.
ЦЯКАЦЬ незак. Кракаць. Вуткі ідуць і цякаюць. Багушэвічы Бярэз.
ЦЯКОНЦЫ дзеепрым. Цякучы. Цяконцая вада — чыстая. Новікі Гродз.; параўн. польск. cieknąć 'цячы'.
ЦЯКУН м. 1. Мокры пясок з зямлёй, які ўвесь час наплывае. Капаюць студню, і пясок шугане — гэта цякун. Жодзішкі Смарг. Як капаеш калодзісь і паплыве рэткая зямля, пясок — гэта цякун. Саланое Віл. 2. Сыпучы пясок. Цякун — пясок такі, сыпецца, як капаеш. Каменка Стара Сакол. Цякун — жаўцяк, на ім нічога не расцець. Мішневічы Шум. 3. Плывушка. Цякун — прысыпка з дзеразы. Азяраны Раг.
ЦЯКУН м. Некастрыраваны баран, кныр. Нячышчаны баран — цякун. Быстрыца Астр. Цякун — нявылажаны баран, цякун бегая за авечкамі. Малі Астр. Быў у кождага цякун, калі было многа авечак. Ракаўскія Швянч. Свіня на цякуна ўзнялася. Магуны Паст.
ЦЯКУЧЫ дзеепрым. Які цячэ, працякае. Цякучае вядро, вада з вядра цячэ. Дзяніскавічы Ганц. Сарай цякучы. Рудня Астравітая Чэрв.
ЦЯКУШЧЫ дзеепрым. Тое ж, што і цякучы. Вядро цякушчая ўнізі стаіць. Азяраны Раг.
ЦЯЛЕГА гл. ЦЕЛЕГА
ЦЯЛЕННЕ н. У выразе: На цяленні — напярэдадні цялення. Карова на цяленні — сільно молоко горкая. Малыя Аўцюкі Калінк.
ЦЯЛЕСНІК м., ЦЯЛЕШНІКІ мн. 1. Чалеснікі. У печы цялеснік е, куды праходзіць дым. Трэба залажыць дзірку ў цялесніку. Альхоўцы Лях. Цялешнік разваліўся. Палік Барыс. 2. У знач. прысл. у цялесніках — месца ў печы каля чалеснікаў. Пастаў гаршчок у цялешніках! Вецярэвічы Пух.
ЦЯЛЕШ, ЦЕЛЕШ м. Кругляк. Цялеш адрэзаў, парэж бервяно на целяшы. Рудня Астравітая Чэрв. Колісь жорна ро-
80 👁