Старонка 348
◀ / 565 ▶
ЦЕМРАЗЬ ж. Тое ж, што і цёмжар. Куды ты пойдзеш! Цемразь — густы зараслік, як зойдзеш, не выйдзеш. Азяраны Раг. 2. Тое ж, што і цемната 1. Вядома ж, цемразь у ночы. Новіны Нясв. ЦЕМРА-ЦЯМНІШЧА н. павел. Вялікая цемень. Цемра-цямнішча на дварэ. Груздава Паст. ЦЕМРАШ ж. Тое ж, што і цёмжар. А чаго яго злая маць занесла ў тую цемраш?! Вецярэвічы Пух. ЦЕМЯ, ЦЕМ'Я н. анат. 1. Цемечка ў груднога дзіцяці. У дзіцяці цемя не зарасло; яно не гаворыць, бо яшчэ цемя не зарасло. Кіралі Шчуч. Цем'я ў малога зарастая. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Верхняя частка галавы, цемянная косць. Тут цемя, а потым патыліца. Гемзы Шальч. Цем'я разбіў. Рыбчына Віл. Цем'я і віскі баляць. Кузьмічы Люб. ЦЕМЯШЫЦЦА незак. 1. Чухацца. Яшчэ ў тую вайну стаялі ў нас салдаты. Гэты ад'ютант цямешыцца, паглядзела я — а там вошы пляцёнкамі ходзяць. Ахрэмаўцы Брасл. Цямешыцца і цямешыцца — ці то блохі напалі? Старыя Трокі Трак. 2. Шавяліцца, варушыцца. Нешта за спіной цямешыцца. Кураполле Паст. Глядзі: нешта там у цыганкі цямешыцца за пазухай, глядзім — пры целе дзіця. Завельцы Астр. 3. Пераварочвацца з боку на бок, рухацца. Ня можыць заснуць — цямешыцца. Ракаўскія Швянч. Ляжыць і цямешыцца на пасцелі, варочаецца, як мядзведзь. Ахрэмаўцы Брасл. ЦЕМЯШЫЦЬ незак. Чухаць. Даўней мама цямешыць за плечы, як плечы свірбяць. Кураполле Паст. ЦЕНЕНЬКІ, ЦЕНЯНЬКІ прым. памянш. Тоненькі. Мы называлі мяста кудра, дзе зелень лесавая цененькая. Дакудава Лід. Гадзіна цененькая. Шалкуны Даўг. У лыцца цененькая косць ёсць. Жодзішкі Смарг. Снапок лёну цененькі вязалі. Буракі зараслі травой, зрабіліся цененькія. Цененькую лучыну палілі. Гемзы Шальч. Лучыну дралі ценянькую. Дакудава Лід. У размоткі ценянькія палачкі ўбівалі, каб дзяржаўся маток. Быстрыца Астр. У вас цененькі ланцужок. Малі Астр. У камароў ногі ценянькія. Кудзялянцы Шальч. Плаценячкі ткалі ценянькія ў клетачкі і ў пасачкі. Даўней нажутачку ценянькую надзеняш і ідзеш гуляць. Ракаўскія Швянч. ЦЕНЕТО н. Сеткавае палатно для рыбалоўнай снасці. Вувязоў ценето, трэбо осаджваць волока. Маркоўскае Лельч. ЦЕНЖ м. Тое ж, што і цёнжа. Яна ходзя ў ценжу — з брухам замуш пашла. Малі Астр. ЦЕНЖА, ЦЁНЖА ж. Цяжарнасць. ◊ У цёнжы хадзіць — быць цяжарнай. Еслі жэншчына ў ценжы ходзя і пераржэргая вяроўку, то пупавіна на шыі дзіця будзя спутана кілька разы. Руднікі Шальч. Тая будзя мець дзіця, яна ў цёнжы. Баброўнікі Гарад. Зайсці ў цёнжу — стаць цяжарнай. Нядаўна дзіцё мела і зноў зашла ў цёнжу. Кальнішкі Шальч.; параўн. польск. ciąża 'тж', w ciąży 'цяжарная'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 565 ▶