Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
хлапчака мая. Кудзялянцы Шальч. Хлапчак не вінаваты. Руднікі Шальч. Хлапчак можа плакаць. Хлапчак астаўся пры ей. Гемзы Шальч. Хлапчак пашоў у школу. Стральцы Шальч. Гэта твой хлапчах? Стары я Смільгіні Воран. ХЛАПЧАНЕ н. Невялікі хлопчык. ён быў хлапчанё. Саланое Віл. Хлапчанё ты маё! Рудня Астравітая Чэрв. ХЛАПЧАЧО'К м. памянш. да х л а п ч а к. Нічога хлапчачок, добры. Малі Астр. ХЛАПЧУ'К м. Тое ж, щто i х л а п ч а к. Есь хлапчук, сын яе. Груздава Паст. Хлапчук прыбех, будзям есці. Рудня Астравітая Чэрв. Казік — велькі хлапчук. Міратычы Карэл. Хлапчука апарыла баба. Кудзялянцы Шальч. Хлапчук астаўся, я выгадавала яго. Малькуны 1гн. ХЛАПЧЬГНА м. Тое ж, што i х л а п ч а к. Нейкі хлапчына, бяжыць. Кураполле Паст. ХЛАПЧЬГСКО н. Тое ж, што i х л а п ч а к. Куды ідзеш, хлапчыско? Вялікія Баяры Шчуч. ХЛАПЯ' н. Хлапчаня. Да чаго ж ётае хлап*я харашненна расказуе ўсе. Вялікія Аўцюкі Калінк. ХЛЕБ, ХЛЕП м. кулін. 1. Печаны хлеб. Я бяс хлеба ем, мне лепш бяс хлеба есь. Валынцы В.-Дзв. Хлеп ён сабе кармі! [няхай корміць]. А хлеп — кап у сцяну біць. Ахрэмаўцы Брасл. Які пяклі хлеп, такі з'елі, якоя дзела ім да хлеба. Ёдлавічы Брасл. Хлеб пяклі на аеры, запах прыятны. Месянцы Брасл. 3 мякінай жыта сушылі i малолі — i пяклі хлеп, называлі бярловы хлеб. Хлеба булку свякроў намячала, каб нявестка не адрэзала. Вузла Мядз. Ешча мят хлеп! Парэчча Гродз. Пайдзі прынясі хлеп! Дзяніскавічы Ганц. Хлябы пяклі, сушылі жыта паўасмінкі сушылі ў печы. Альхоўцы Лях. Баханкаў дзесяць напякла хлеба. Дарава Лях. Даўней на полі астаўлялі нідажынкі, L хлеба кусочак паложаць туды. Дарава Лях. Дровы пілавалі некалі бярозавыя, i ў хлеп сыпалі [апілкі]. Мне абы хлеба можна купіць, так i харашо. Канюкай Вільн. Хлябы пяклі, сасновая памяло было. Кальнішкі ІДальч. V На Пятра баба хлеба напякла [новага]. Валеўка Навагр. Хто есць заплеснеўшы хлеб — грымотаў не баіцца. Дэгшні Шальч. Хлеп не ўдаўся: пад скарынку кот схаваўся. Кіралі Шчуч. Хлеп «удаўся» — пад. скарынку кот схаваўся, хвост задраў І скарынкі не дастаў. Старыя Смільгіні Воран. Лепій хлеб з вадой, абы не з бядой. Малі Астр. Хлеб ядзём траякі: белы, чорны i ніякі. Граўжышкі Ашм., Вузла Мядз. Хлеп, соль еш, a праўду рэш. Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў. Чужы хлеп пірагом пахніць. Хлеп з мазаля — не з зямлі. Вузла Мядз. Прымацкі хлеп сабацкі. Хлеп ні нявестка, які спячэцца — такі зесца. Вузла Мядз. Хлеп не инвеста, які ўдасца — такі зесца. Кураполле Паст., Масішкі Красл. Хлеп — ні жонка: хлеп згясі i няма яго, а жонка благая астаецца. Солы Смарг. Быў хлеп — ды з'еджан, быў конь — ды з'ежджан. Валынцы В.-Дзв. Хлеп лёхкі — пра лёгкую працу, без клопатаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеджан, зежджан, зелі
6 👁
 ◀  / 565  ▶