крыяш. Рудня Чэрв. Хвортка — малянькія варота, людзі ходзяць. Малахоўцы Бар. 2. Адна створка варот. У нас варота на дзве форткі. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. fortka 'дзверы'.
ФОСА ж. Абаронны роў вакол замка. Вакол замка былі фосы, такі насып, вадой абведзены. Фоса — роў, выкапаны вакол замка, мост быў звадны, кругом лясы былі. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. fosa 'тж'.
ФОТА н. Фатаграфія. Ён фота выбірае [дастае]. На фоце сядзіць унучка. Гальшаны Ашм. На фотах была дачушка. Гемзы Шальч.
ФРАС м. Прас. Давніей фрасы былі на ўгэль. Курашэва Чыж.; гл. прас.
ФРАСОВАТІ незак. Прасаваць. Більё впэруч помылі, а послі фрасовалі. Курашэва Чыж.; параўн. польск. prasować 'тж'.
ФРОНТ, ХРОНТ м. 1. Фронт. Спачатку мой муш уцёк у лес да парцізан, затым пашоў на фронт, як прышлі нашы. Суднікі Віл. Скрось тут фронт стаяў. Латыгаль Віл. Аттуль раняных бяруць, с фронта. Дарава Лях. Іх бацькі побіты на фронце. Смаляніца Пруж. Яны [танкі] паехалі на хронт. Багушэвічы Бярэз. ◊ Фронтам ісці [пра хваробу] — паўсюдна. Самым фронтам пашла грыпа. Лайпушкі Ігн.; франц. front < лацін. frons 'лоб' (Фасм., IV. М., 1973, с. 208).
ФРОНТОМ. У знач. прысл. франтонам. Хату пастаўлю фронтом до гуліці. Курашэва Чыж.
ФРУЗАВАЦЬ незак. Завіваць. Фрузуяць на драты валасы. Старыя Трокі Трак. Даўней казалі фрузаваць валасы, а цяпер завіўку робяць. Завельцы Астр.; параўн. польск. fryzować 'тж'.
ФРУКТА ж. Фрукт. Другая фрукта расла. Масілавічы Сл.
ФРЫЗЕР, ФРЫЗІЕР м. Цырульнік. В суботу до фрызера пайду, нэхай пустрыжэ. Курашэва Чыж. Я зайшоў да фрызіера і прашу яго: «Я хачу падгаліцца і пастрыхчыся»,— і ён кажа: «Садзісь». Гемзы Шальч.; параўн. польск. fryzjer 'тж'.
ФРЭНЖ, ФРЭНЧ м. Фрэнч. Фрэнж краўцы шылі, у яго стаячы варатнік. Магуны Паст. Фрэнжы шылі: стаячы каўнер, кішэні. Старыя Трокі Трак. Фрэнчы с сукна. Або ў мяне ёсць фрэнч, я пакажу вам. Завельцы Астр. Фрэнч да таліі, спераду на грудзіне і ўнізе па два кармана. Пацаўшчына Дзятл.
ФРЭНЗЛІ, ФРЭНДЗЛІ мн. Махры. Хустка з фрэнзлямі, купіла ўчора. Завельцы Астр. Вялікая хустка с фрэнзлямі. Быстрыца Астр., Грыкені Вільн. Адрэжаць ад палатна і фрэнзлі зробяць, то скарач. Паляцкішкі Воран. Фрэнзлі каля хусткі. Старыя Смільгіні Воран. У мяне ляжыць хустка с фрэнзлямі. Магуны Паст. Хусткі велькія ткалі с фрэнзлямі. Стральцы Шальч. Шарсцянка з фрэнзлямі шумяць. Крэва Смарг. Фрэндзлі да кавёрчыка парабіла, коб хораша была. Валеўка Навагр. Купіла собіе хустку шэленуовку с фрэндзлямі. Курашэва Чыж.; параўн. польск. frędzla 'махор'.
93 👁