Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
врэмя уставала. Слабада Мін. I мусіла я ўставаць. Саланое Віл. V Хто рана ўстаець, таму работа спорыцца. Вузла Мядз. УСТА'ВІЦЬ зак. Прымацаваць; уставіць. Ен жэбры ўставіць у кошык. Чычалі Швянч.Калодачкі ставілі на дрэва, туды вашчыну сухую ўставяць. Вузла Мядз. Устаў дзверы! Малышы Лід. УСТАКА'НІЦЦА зак. экспр. Утаймавацца, супакоіцца. Ты ўстаканься?! Стральцы Гродз. УСТАЛЯВА'ЦЦА зак. Наладзіцца (пра надвор'е). Можа, усталюецца пагода. Рудня Чэрв. УСТАНАУЛЁНЫ дзеепрым. Праведзены. Яшчэ тут не ўстанаўлёны газ. Валынцы В.-Дзв. УСТАНА'УЛІВАЦЬ незак. Добра ўплываць, нармалізаваць. Грэчка ўстанаўлівая жалудак. Альхоўцы Лях. УСТАРЭТДЬ зак. 1. Састарыцца. Цяпер мы ўстарэлі, i хадзіць цяшка. Валынцы В.-Дзв. 2. Вырасці, разрасціся. Як сад устарэя, будзя яблык многа. Альхоўка Навагр. УСТА'УКА ж. 1. Про'шва. Зрабіла ўжо адну ўстаўку ў падушку. Груздава Паст. Эта ўстаўкі да наўлечак. Устаўляюць у наўлечкі ўстаўкі. Старыя Трокі Трак. 2. Устаўка. Для красаты ўстаўлялі ўстаўкі з другога матэр'ялу ў сукенкі. Солы Смарг. УСТАУЛЯ'ЦЦА незак. 1. Toe ж, што у с а д ж в а ц ц а. У камені выдлублана, там парпліца устаўляецца. Солы Смарг. У наeoi дзюркі чатыры i ўстаўляецца кіёк, каб навой не круціўся. Завельцы Астр. У ўторы ўстаўляіцца дно. Солы Смарг. Ніжні камень устаўляецца ў жорны. Парэчча Гродз. Жэбры ўстаўляюцца ў кошык. Грыкені Вільн. 2. ткац. Уцягвадца. У набіліцы ўстаўлялася такоя сіта, праз якоя ўстаўляліся ніткі. Слабада Мін. УСТАУЛЯЛДЬ незак. 1. незак. да у с т а в і ц ь. У корань [вулей] устаўлялі лісток воску. Саланое Віл. Дзет, куды лучину ўстаўлялі. Мыто Лід. Рабілі сеткі, як куль, туды душкі ўстаўлялі. Вузла Мядз. Устаўлялі палукашак у воз. Васілевічы Гродз. Набельніцы, куды ўстаўляеш бёрда. Завельцы Астр. Жэбры ўстаўляюць i аплітаюць. Завельцы Астр. Шпоны при сядле — ногі ўстаўляць. Завельцы Астр. 2. буд. Вертыкальна ставіць. Адрыні робяць: вянок зруба кладуць, слупы ўстаўляюць. Завельцы Астр. 3. крав. Ушываць. Даўней цвіклі ўстаўлялі ў кашулі. Слабада Мін. Кліны ўстаўлялі пат пахі. Дружба Мін. Для красаты ўстаўлялі ўстаўкі з другога матэрыялу. Солы Смарг. Выразалі кантаваты кусочак i ўстаўлялі пат пахай. Рагулішкі Даўг. 4. мед. Аднаўляць які-н. орган шляхам аперацыі. Ей гардзель устаўлялі. Кудзялянцы Шальч. 5. Ставіць. Яна мне ўстаўляла банкі. Саланое Віл. УСТА'ЦЦА зак. безас. да у с т а в а ц ь. Нешта ўсталпся рана. Валынцы В.-Дзв. УСТА'ЦЬ I зак. 1. зак. да у с т а в а ц ь. Можна i a трэцім пятуху устаць. Кальнішкі Шальч. Найраней устану, раней за другіх, i іду па грыбы. Завельцы Астр. Устала, умылася i пашла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матэрялу, надворе, прошва, устаканіцца, усталявацца, устанауліваць, устаука, устауляцца, устацца
5 👁
 ◀  / 565  ▶