Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
муць у саўхоз. Ахрэмаўцы Брасл. Усе адно ні добрэ. Пукава Кам. УСЕНАК м. рыб. Адтуліна! уваход у рыбалоўную снасць. Буч, а ў бучу — усёнак, рак заходзіць туды, па бучу ходзіцьt Лісна В.-Дзв. УСГНЫЯ ЛА'ПКІ толькі мн. бат. Гусялапка. Быстрыца Астр. УСІТАВА'ТЫ прым. Трухлявы, паточаны. Дзераво ўсітавато: много дзірак, яно нездароваё, гнілаватоё. Альхоўцы Лях. Трухляваё дзераво — гэто усітовато дзераво. Малахоўцы Бар. УСІТАВА'ЦЬ зак. Загнісціся, затрухлявець. Дзераво ўсітавалосё, як яно стало гнілаватоё, дзіркі e. Альхоўцы Лях. УСКАБЛГЦЬ зак. перан. экспр. Лінуць, секануць (пра дождж). Папалася пад дош, як ускабліў дош — ні рубіначкі сухой! Кураполле Паст. Як ускобліць дождж, так па калена стоіш у вадзе. Саланое Віл.; параўн. літ. skalbti жлукціць'. УСКАЛОТДЬ зак. Прабіць, пракалоць. Нагу ўскалоў на цвек. Магуны Паст. Руку ўскалола на лене. Быстрыца Астр. УСКАЛУПНУ'ЦЬ, УСКАЛЫПНУ'ЦЬ зак. экспр. Разараць, раскапаць барозны. Ускалупнець кілька баразён i выбіраіць бульбу. Некалькі баразён ускалыпнець мне Віцька віламі. Дзёрнавічы В.-Дзв. УСКА'ПУВАЦЦА незак. Ускопвацца. Ускапуецца гароччык i садзім цвяты. Азяраны Par. УСКАРМЁНКІ мн. О Брацъ на ўскармёнкі — харчаваць, карміць. Яна племянніцу брала на ўскармёнкі. Мішневічы Шум. УСКЕ'ЧЫЦЬ зак. Убегчы, ускочыць. Ускечыла ў хату — i стою. Смаляніца Пруж. УСКРД прысл. с.-г. У адзін загон. Ускід пашуць гарот. Мішневічы Шум. УСКІДА'ЦЬ незак. О Ускідаць на вочы — упікаць, папракаць, кпіць. Ёй людзі ўскідаюць на вочы: «Во твая матка вунъдзіка ідзець!» Саланое Віл. Што ты ўскідаеш мне ўсё на вочы?! Крэва Смарг. УСКРДКУ, УСКГТКУ прысл. Тое ж, што i у с к i д. Ускідку i ўразору аралі. Валынцы В.-Дзв. Ускітку арэць: ад сярэдзіны загона да краёў. Малькуны 1гн. УСКГНУЦЬ зак. Укінуць. От сядзіць, а не ўскініць палку дроў у печ. Якубова Рас. У СКЛА'Д прысл. Тое ж, што i у с к \ д. У склад гаралі. Беняконі Воран. У склад — кругом ганяць ад сярэдняй разоры. Пацаўшчына Дзятл. Аралі ў склад, у склады i ўроскідзь. Відаўцішкі Вільн. У склад араць, пахаць. Глівін Барыс. УСКЛАДА'ЦЦА незак. 1. Насаджвацца. На шпенчык жалесkq ўскладаецца. Завельцы Астр. 2. Надзявацца. Маладой герлянда i вэлін ускладаецца. Завельцы Астр. УСКЛАДА'ЦЬ незак. Надзяваць адно на адно. Станік на кашулю ускладалі. Завельцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лапкі, ускалупнуць, ускалыпнуць, ускапувацца, ускечыць, ускладацца, ускладаць, усітаваты, усітаваць
3 👁
 ◀  / 565  ▶