Старонка 22
◀ / 565 ▶
атказувалася. Кураполле Паст. 2. Цяжка. Ён сур'ёзна хварэў. Гемзы Шальч.; параўн. руск. серьезно 'тж'. СУР'ЁЗНЫ прым. Злы, куслівы. Гадзюкі не велькія, але сур'ёзныя. Гемзы Шальч. СУРМАЛІНА ж. Ажыны. Сурмаліны прынёс многа — поўнае вядро. Мішневічы Шум. СУРМЕТКА ж. Папруга, повад з сырамяці. Сурметка — пасак з сурмязі. Сурметкай можна суворыць коні. Мсцібава Ваўк. СУРОДАВАЦЬ зак. Знявечыць, скалечыць. Ня слухая мяне — суродуе яе. Крэва Смарг.; параўн. руск. изуродовать 'тж'. СУРОЖЫЦЦА зак. Скасавурыцца; узлавацца, пагражальна глянуць. Адзін раз я замоцна крыкнула на яе — ён сурожыўся да мяне: «Што вы дзелаеця з рабёнкам!» Гемзы Шальч. СУРОКІ толькі мн. Хваробы і іншыя няшчасці, якія, паводле традыцыйнага ўяўлення, прычыняюцца ад нядобрых «благіх вачэй». Сурокі ўзялі дзіця! Ухвала Круп. Яму стала с сурокаў. Рыбчына Віл. Ты захварэла с сурокаў. Беразіно Докш. Захварэла дзіця ад сурокаў. Глівін Барыс. СУРОЧЫЦЬ зак. Пашкодзіць каму-н., прычыніць хваробу позіркам «благіх вачэй». Сурочыла дзіця — крычыць цэлы дзень. Беразіно Докш. Сурочылі яе, яна вока баіцца. Ахрэмаўцы Брасл. Сурочыў чараўнік майго ўнука, кураць нада, упуднічкам паіць — трава такая ёсць. Валынцы В.-Дзв. Сурочыць, як у каго благія вочы: як маці аднімя ад грудзі дзіця, патом пажалея і зноў дасць грудзі, такоя дзіця ўрэдная будзя для чужых і для сябе, будуць у яго вочы благія, будзя сурочыць. Рыбчына Віл. Калі шкодныя очы ў каго, то заўсёды сурочыць. Малі Астр. СУРУГІ мн. Тое ж, што і сурагі. Адлёга — суругі пашлі па вокнах. Ісерна Слуц. СУСЕД, САСЕД, САСЕДЗЬ м. Сусед. Дзе будзя сусед добры?! Рыбчына Віл. Пазбіраліся суседы. Гемзы Шальч. Г я тут постою, і нашы суседы. Смаляніца Пруж. Суседы бралі ў нас ваду. Паляцкішкі Воран. Суседзя падмовяць — і ён краў. Новікі Гродз. Многа суседаў прышло. Ністанішкі Смарг. Няма дома маіх сусядоў. Альхоўка Навагр. Суседам даў, што было ў яго. Гемзы Шальч. Ён злосны, як сабака, с суседзямі. Парэчча Гродз. Саседзі праехалі за намі. Пасіене Лудз. Як сказала я саседзю тое, ён смяяўся. Дзераўное Стаўб. ∇ Ня йшчы добрай сялібы, а йшчы добрага суседа! — гэта прыкаска правільная. Рыбчына Віл. Калі не знаеш, што ў доме робіцца, то схадзі да суседа, ён усё раскажыць. Вузла Мядз. СУСЕДКА, СУСЕТКА ж. Суседка. Чы нэ до суседкі вышла? Смаляніца Пруж. Наша сусетка тчэць. Вялікае Сяло В.-Дзв. Тры сусеткі не начавалі ўдома. Трэба схадзіць да сусеткаў. Малі Астр. СУСЕЦСТВА. У выразе: Быць у сусецстве — жыць па-суседску. Яны былі ў сусецстве. Завельцы Астр. СУСЁМ, СУСІМ прысл. Зусім. Я сусём не утрусіла. Рагу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 565 ▶