Старонка 20
◀ / 565 ▶
Калісь суп варылі з лебяды. Гальшаны Ашм. 2. Булён. С сухой рыбы суп варылі картафляны. Пераброддзе Міёр. СУПАДАЦЬ незак. Зліваццa ў адно рэчышча. Бераспоння — там рака Поня і Бярэзіна супадаюць. Беразіно Докш. СУПІК м. памянш. да суп. Такі супік вару: жменьку куцці — і прыскварыць. Навасёлкі Свісл. СУПЛЯЧ прысл. Поплеч. Стаяць супляч вучні, у рад станавяцца. Ністанішкі Смарг. СУПОЛ м. Вузел на нітцы, вяроўцы і інш. Такого супла нэ розвэжу. Курашэва Чыж. СУПОЛКА ж. Група людзей за супольнай работай. Іх ніхто ні хацеў браць да суполкі: яны адныя жнуць. Тупічаны Ваўк. СУПОЛНІЦЦА зак. Здзейсніцца, збыцца, спраўдзіцца. Тое, што прыснілася, не суполніцца. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. исполниться 'тж'. СУПОЛЬНІКІ мн. Суседзі. Нашы дварэ радам — мы супольнікі. Кіралі Шчуч. СУПОЛЬНІЦА ж. Жаночая кашуля, сарочка. Супольніца длінна — да кален. Малахоўцы Бар. СУПОНЬ ж. Супоня. Супонь у хамуце. Мешкінева Лудз., Чычалі Швянч., Грыкені Вільн., Беняконі Воран. Супонь заводзіцца ў дзюру, у кляшчу. Супонь сцягвая хамут. Гемзы Шальч. Супонь трэба туга зацягнуць. Крэва Смарг. Дзе супонь: каня трэба засупоніць. Быстрыца Астр. Супонь сцягвая хамут. Жодзішкі Смарг. СУПОНЯ ж. Тое ж, што і супонь. Супоня — хамут засупоніць. Мярэцкія Глыб. Супоня — клешчы сцягваць хамута. Навікі Лудз. Кладзецца хамут, у хамуце гужы зацягваюцца, кладзецца дуга, аглоблі прыстаўляюцца, а патом супоняю сцягваецца, кап дзяржала крэпка. Пацаўшчына Дзятл. Супоня такая, з вяровак плялі самі. Чуркі Ашм. Раменна супоня — найлепша. Курашэва Чыж. Зацягваюцца супоняю клешчы. Калясное Міхал., Лука Нараўк., Кіралі Шчуч., Рудня Астравітая Чэрв. СУПРАГАЙ прысл. Парай коней. Будуць гараць супрагай. Номікі Бабіц. СУПРОХАМ прысл. Молячы. Супрохам просіць адалжыць грошай. Мішневічы Шум. СУПРОЦІЎ прысл. Супраць. Супроціў жывець мой сын. Рыбчына Віл. СУПУЛЬНЫ прым. Агульны, супольны. У нас паставілі супульную лазню. Ёдлавічы Брасл.; параўн. польск. wspólny 'тж'. СУПУСТАТ м. абразл. Супраціўнік, нягоднік. Ах ты супустат! Якубова Рас. СУПУЦІЦЦА зак. Адумацца, прыйсці да розуму, супакоіцца. З часам і ён супуціцца, як паразумнее. Рудня Астравітая Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 565 ▶