жа. Паляцкішкі Воран. Удэрыць вербачкай скаціну. Старый Смільгіні Воран. Я зазлавалася, i мушу яго аблаяць, i кап удэрыць. Граўжышкі Ашм. 2. Ударам перуна спаліць, забіць; зламаць. Конь стаяў у хлевя, забіў каня пярун, як ударыў. Caланое Віл. Перун удырыў по голаве. Малыя Аўцюкі Калінк. Чы дэ удырыло блізко? Смаляніца Пруж. Пярун удэрыў. Вострава Маст. Удэрыў у дзерава пярун. Старыя Смільгіні Воран. 3. neран. Раптоўна наступіць, пачацца з вялікай сілай (пра з'явы прыроды). Як ударыў мароз — ніякага толку німа. Ахрэмаўцы Брасл. Вот удырыў марос! Семежава Кдп. Скора удэрыць марос. Старыя Смільгіні Воран. Ударила суш трэцяга года. Альхоўка Навагр. 4. перан. Спацець. Я ўкрылася — пот ударыў i перастала паліць. Валынцы В.-Дзв. 5. перан. Заахвоціцца. Калі ахота удырыла, то, не паліўшы пен, наехала. Вецярэвічы Пух. О Не ўдарыць паляц ап паляц (пальца ў паляц) — гультаяваць, нічога не зрабіць. Яна паляц ап паляц не ўдарыць, нічога ня робіць. Вузла Мядз. Яна пальца ў палец не ўдарыць цалюткі дзень. Саланое Віл. УДАУБО'УВАЦЬ незак. Прымацоўваць, убіваць, заганяць. Кроквы ўдаўбоўваюць у ключэ. Кдралі Шчуч. УДАУЁ н. Вудзільна. Удаўё ў вудзе гнуткае. Лісна В.-Дзв. УДАУЛЕ'ННЯ, УДАУЛЕ'НЯ н. мед. Ціск крыві. Чорныя п'яўкі при ўдаўленні ставяць. Завельцы Астр. Удаўленя намерила — не высока. Багдзюлі Шальч. Дало ў голаву ўдаўленя. Новікі Гродз. Паніжала ўдаўленя. Саланое Віл. УДА'УЛІНІКІ мн. Цвёрдыя, даўкія плады. Дзікія груши — удаўлінікі. Янова Рас. УДАУШ КЕ', УДАУШ КІ', УДО'УЖКІ прысл. У даўжыню. За Польскім удаўшке зямлю не дзялілі, a папярок, бо малыя надзелы бьілі. Кдралі Шчуч. Ён возера удаўшкі i перак пераплываў. Груздава Паст. Разрэж удаўшкі! Быстрыца Астр. Гон мерылі ўдоўжкі. Смаляніца Пруж. УДА'ЦЦА I зак. 1. Даць добры вынік, атрымацца дабраякасным. Трэба, кап лён удаўся ў лежи на балоці [добра вымак] i ў пасле, як будзе насланы. Міратычы Карэл. Мне ні ўдалася груша. Не ўдаўся хлеб. V У хазяйкі хлеб не ўдаўся — над скарынку кот схаваўся. Азяраны Par. 2. Быць падобным на каго-н. у якіхн. адносінах, унаследаваць рысы падабенства. Насту ля ў бацьку ўдаласа. Кузьмічы Люб. Сын удаўся ў бацьку, а дачка — у матку. Малыя Аўцюкі Калінк. V Ах, міленькі ты мой, у каго ты ўдаўся? Шчочкі рабы, як у жабы, а мне спадабаўся. Кураполле Паст. 3. Пашанцаваць, быць шчаслівым, медь такі лёс. Лацвей табе, як у цябе жизнь удалася! Магуны Паст. Усе яе дзеўкі ўдаліся нешчаслівымі. Вузла Мядз. 4. Атрымацца, паспяхова завяршыцца. Ён кажа, што яму гэта не ўдалося. Гемзы Шальч. УДА'ЦЦА II зак. безас. Здацца, паказацца. Мне ўдалась, што там змей. Ахрэмаўцы Брасл
Дадатковыя словы
зявы, пяўкі, удаубоуваць, удаулення, удауленя, удаулінікі, удацца, удоужкі
3 👁