Старонка 18
◀ / 565 ▶
СУМЕЦЦА зак. 1. Занудзіцца, засумаваць, замаркоціцца. Ён сумеўся, і яна сумелася, нешта скучная. Мярэцкія Глыб. 2. Спалохацца, разгубіцца, збянтэжыцца. Як я стала гаварыць усё, яны сумеліся троха. Паказаў ён, дзе было закопана, той спужаўся, сумеўся. Вецярэвічы Пух. Баба сумелася. Альхоўцы Лях. СУМЕЦЬ зак. Здолець, змагчы. Яна і сама сумея зрабіць. Міратычы Карэл. Кап ты сумела песню спіяць. Буды В.-Дзв.; параўн. руск. суметь 'тж'. СУМЁТЫ мн. Гурбы. ∇ Міхайлаўскія сумёты не зімуюць: яшчэ гэты снег згоніць. Мішневічы Шум. СУМКА ж. 1. Ранец. Дзеці ксёншкі носяць у сумцы, трэба сумку купіць Лёніку. Гемзы Шальч. 2. Сумка, у якой носяць прадукты. Рукі мне ужо атарваліся ат сумак. Пераброддзе Міёр. СУМЛЕННЫ прым. Сумленны. Еслі чалавек сумленны, то будуць жыць. Дакудава Лід. СУМЛЯВАЦЦА незак. Сумнявацца. Ана сумляваецца, што гэта ён зробіў. Месянцы Брасл. СУМНА прысл. Надта многа. Бяроскі на бульбі сумна-сумна. Рудня Астравітая Чэрв. Сумна, што было гадаўя. Вецярэвічы Пух. СУМНАТА ж. Натоўп, гурт, вялікае мноства. Дзе куча збярэцца людзей — кажуць: «Сумна, сумната людзей». Вецярэвічы Пух. СУМНАЦЕННЯ н. Тое ж, што і сумната. Як пойдзеш у ягады — у леся сумнацення, сколькі людзей: адно на дном. Вецярэвічы Пух. СУМУВАР гл. САМАВАР СУМЫСЛЯ прысл. Наўмысна. Сумысля ўрача паклікаў. Новіны Нясв. Сумысля сабяромся і пайдзём у лес. Палік Барыс. СУМЯРАК м. 1. Змрок. Сумярак прыдзя. Граўжышкі Ашм. 2. У знач. прысл. на сумярках. У час змроку. Ён на сумярках прыехаў. Старыя Смільгіні Воран. СУНАЗДКІ мн. ткац. Вяровачкі для падвешвання нітоў. У кроснах суназдкі: кацюлкі работаюць імі. Малыя Аўцюкі Калінк. СУНДУК м. Куфар. Было ў мяне ў сундуку дваццаць свояў. Слабада Мін.; параўн. руск. сундук 'тж'. СУНІМАЦЦА незак. 1. Сціхаць, пераставаць. Дош не сунімаецца. Не сунімаецца вецяр. Вецярэвічы Пух. 2. Спыняцца, прыпыняцца. Ні хоча тут сунімацца аўтобус — ідуць людзі да павароткі. Рудня Астравітая Чэрв. СУНІМАЦЬ незак. 1. Прыпыняць, спыняць. Ён сунімая каня, хто едзе на кані — сунімая. Азяраны Раг. 2. Спыняць цячэнне (пра кроў). Падбел кроў сунімая. Пасека Ст.-Дар. СУНІЦА ж., СУНІЦЫ мн. Суніца. Суніца ад сэрца, ад кашлю. Беразіно Докш. Паспелі суніцы. Дзяніскавічы Ганц. У суніцы пойдам. Пасека Ст.-Дар. Суніц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 565 ▶