УВО'СЬНІ прысл. У сне. Як увосьні ўвідзіла свайго мужика, стала ждацъ яго з вайны. Валынцы В.-Дзв. УВО'СЯНЬ гл. УВО'СЕНЬ У ВО'ЧКД прысл. У петлі (пра ніт). Ніт бывая просты i ў вочкі. Ніт у вочкі робіцца на такі станок. Вецярэвічы Пух. У ВУТАЛ прысл. буд. У нямецкі вугал. Наша хата зрублена ў вугал. Ахрэмаўцы Брасл. УВУЗГАРЭ'ДЖ ВАЦЬ незак. Закладваць што-н. у азярод, азяродзіць. Снапы ў нас не увузгарэджвалі. Саланое Віл. УВУЗГАРЭ'ДЗЩ Ь зак. да у в у з г а р э д ж в а ц ь. Трэба ўвузгарэдзіць гарох, канюшыну ў азярод. Саланое Віл. УВЫ'КНУЦЬ зак. Панадзіцца, набыць звычку. Цялюк увык у гарох хадзіць. Кудзялянцы Шальч. УВЯ'ЗАНЫ дзеепрым. Заверчаны ў што-н. Бывала, чаравікі занясеш да касцёла ў хусцы увязаны. Васілевічы Гродз. УВЯЗАЯДЦА зак. экспр. 1. Наляцець, напасці. Шпакі як увяжуцца ў яблыкі — усё падзяўбуць. Валынцы В.-Дзв. 2. Пачаць бесперапынна ісці. Дошч увязаўся: сыпіць i сыпіць кажды дзень. Валынцы В.-Дзв. УВЯЗА'ЦЬ зак. 1. Звязаць. Тытунь у папушкі ўвяжам. Быстрыца Астр. Трэба хлеба ў клунак i місачку на поля ўвязаць. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Прывязаць да чаго-н. Трэба кудзелю ўвязаць у поцясь. Малахоўцы Бар. Салому на страсе трэба ўвязаць як трэба. Рыбчына Віл. УВЯ'ЗВАЦЬ, УВЯ'ЗЫВАЦЬ незак. да у в я з а ць 2. Расцілалі салому на страсе, повязні круцілі з лазы i ўвязвалі салому. Збляны Лід. Кудзельку рабілі на стале, патом увязваем у прасніцу i прадзём. Магуны Паст. Увязывалі кудзелю да прасніцы. Латыгаль Віл. Кудзелю ўвязываць была прасніца. Завельцы Астр. УВЯЗДЗЕ' прысл. Усюды, паўсюдна. Калапенькі точна, як калапні, не ўвяздзе растуць. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. везде тж'. УВЯ'ЗКА, УВЯ'СКА ж. 1. Прывязка ў цэпе. Даўней казалі: «Трэба выразаць увязку І прывязаць ужык да булаўкі». Гемзы Шальч. Увяска да цэпа; цапільно, булаўка i дзве ўвяскі. Жылі Іўеў. 2. Скручаны дубец, вітка для прывязвання саломы да латаў страхі. Увязкі з вітак рабілі i салому ўвязвалі на страсе. Івашкаўцы Смарг. У'ВЯЗЬ, УВЯ'СЬ ж. 1. Прывязь. Кантар надзяваеца на шэі — гэта еслі на ўвязі стаіць сільная лошаць. Масілавічы Сл. Каня прывяду да ўвязі. Граўжышкі Ашм. 2. Дзеянне паводле значэння дзеяслова ў в я з в а ц ь. Увясь рабілі лазой, як крылі саломай страху. Бакшты Іўеў. Увясь — калі крыюць страху. Рыбчына Віл. УВЯРА'ЦЬ незак. Верыць. ён не ўвяраў у гэтыя замовы. Завельцы Астр. УВЯРНУ'ЦЦА зак. Укруціцца, закруціцца. Ехала на лісапе
Дадатковыя словы
вочкд, увосень, увосянь, увузгарэдзщ, увыкнуць, увязаць, увязваць, увязка, увязываць, увязь, увяраць, увярнуцца
2 👁