Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ўважаўся бацькоў, a жонку натаўхая. Азяраны Раг. Трэба троха ўважацца. Дзевятні Смарг. УВАЖА'ЦЬ, УВАЖ А'Ц незак. 1. Адносіцца з павагай, паважаць. Гэтага дырэктара уважаяць усе. Груздава Паст. Нада ўважаць людзей. Ахрэмаўцы Брасл. Быў бедны заброшаны чалавек, ніхто яго не ўважаў. Ніхто тэй дзеўкі не ганьбаваў — yce ўважалі. Вузла Мядз. Унукі мяне не будуц уважац. Парэчча Гродз. Калі, ты не ўважаеш сябе, то людзей уважай! Солы Смарг. Сын i нявестка бацькоў уважалі. Ністанішкі Смарг. У маладога маладой сватоў уважаюць лепш, а ў маладой — маладога сватоў. Завельцы Астр. Калісь бабаў не ўважалі. Кудзялянцы Шальч. 2. Смакаваць. Я ўважаю крышаны. Азарычы Пін. V Не ўважай на ўраджай, а жыта сей! Вузла Мядз. О Мала ўважаць — не звяртаць увагі. Я мала ўважала яго — niŭ, як маеш за што! Каўняны Гродз. УВА'ЖЬЩЬ зак. 1. Уступіць. Я ўважу ўсім, не раздражыла нікога. Азяраны Раг. Прадаваў за сямсот, а уважыў за шассот. Стральцы Гродз. 2. перан. Зняважыць, абняславіць. Рас ты так міне ўважыла, я табе накажу! I пачалася вайна ў хаці. Пераброддзе Міёр. ■УВАЖЭ'ННЯ, УВАЖЭ'НЯ н. Павага, паважанне. О Мець уважэння — паважаць, ушаноўваць. Дзеці ўважэння ўсе мелі, мне завідавалі. Вузла Мядз. Мець (на каго-н.) уважэня — мець на ўвазе, улічваць. Добра, я буду мець на яго ўважэня. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. уважение павага'. УВАЙСЦГ зак. 1. Зайсці. А ў горадзе ў дом i не ўвойдзе ніхто цэлы дзень. Навасёлкі Лід. Увайшлі ў хату. Завельцы Астр. 2. Перасяліцца. Увашлі ў новую хату жыць. Дакудава Лід. УВАЛГЦЦА зак. 1. Незнарок укінуцца, праваліцца. Ен уваліўся ў рэчку. Альхоўцы Лях. Наш парсюк уваліўся ў студню. Паляцкішкі Воран. Карова ўвалілася ў крыніцу. Жылі Іўеў. 2. Упасці. Яна ў грась увалілася. Кемялішкі Астр. 3. экспр. Улезці, уляцець. Куры ўваліліся ў гарот i падзёрлі грады. Гемзы Шальч. 4. экспр. Увайсці. Замарылася, чуць увалілася ў хату. Саланое Віл. 5. экспр. Уварвацца, набегчы, нахлынуць. На дварэ маладыя індычаняты ўваляцца, няма ад іх ратунку. Слабада Мін. УВАЛГЦЬ экспр. Задаць, нахвастаць. Абаім na вушам як увалю, то будзеця ведаць. Вузла Мядз. УВАЛО'ЧКД ж. Вяроўка, звітая з некалькіх тонкіх вяровачак. Увалочка — моцная вяроўка, яна звіта у тры i больш столкі. Дзяніскавічы Ганц. УВАЛЬНЯ'ЦЦА незак. Вызваляцца ад якой-н. пасады, пра-. цы. Прасілі: «Увальняйся, цяжолае дзела»,— a ён ні хоча. Слабада Мін. УВАРА'ЦЦА зак. Узараць сумежную палоску суседняга загона. Даўней крычалі' «Ты мэтр увараўся ў маё!» Рыбчына Віл. УВАРА'ЦЬ зак. Узараць. Паспрабуй, можа ты ўварэш той
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

уважаць, уважьщь, увалочкд, увальняцца, уварацца, увараць
1 👁
 ◀  / 565  ▶