СУКОЛЫ мн. Два перавітыя віткай калкі ў плоце. Суколы — парныя калы; перавязываюць суколы перавіткай. Лісна В.-Дзв.
СУКОНЕНКА ж. Суконная хустка сярэдняй велічыні. Азарычы Пін.
СУКОНКА ж. Тое ж, што і сукнянка. Суконкі і світкі шылі. Ухвала Круп.
СУКОННІК м. Суконная даматканая спадніца. Мы даўней суконнік насілі. Янова Рас.
СУКОННІКІ толькі мн. Даматканыя суконныя штаны. Даўней суконнікі на зіму шыюць, а летам — у белых штанах. Рудня Чэрв. Надзень суконнікі — цяплей будзя! Ухвала Круп. Суконнікі ткалі з чыстага сукна, мушчыны насілі суконнікі. Вузла Мядз.
СУКОННЫ прым. Зроблены з сукна, пашыты з суконнага матэрыялу. Ганучка суконная на печы ляжыць. Гемзы Шальч. На базары купів суконну ясёнку. Курашэва Чыж. Спадніцы суконныя насілі. Вузла Мядз. 2. Шарсцяны. Я мела маткоў суконных. Парэчча Гродз. Суконны ўток. Васілевічы Гродз.
СУКОННЫ ЛАПУХ м. бат. Лопух. Суконны лапух, што шышкі растуць. Дэгшні Шальч.
СУКРАВАТКА ж. Тое ж, што і сукаратка. Сукраваткі лятуць, натта ўкручаны ніткі. Ракаўскія Швянч. Напрала крута, плоха снаваць — нітка бярэцца ў сукраваткі. Кіралі Шчуч. Нітка ў сукраваткі збягаяцца. Збляны Лід.
СУКРАВАТЫ прым. Крутавата спрадзены. Сукраватыя ніткі твае. Малькуны Ігн.; параўн. літ. sukrùs 'тж'.
СУКРАВІЦА, СУКРАВЫЦЯ, СЫКРАВІЦА ж. 1. Крывяністая вадкасць. Сукравіца з раны ідзе. Пацаўшчына Дзятл. Сукравіца цячэ. Альхоўцы Лях. Путэкла сукравыця з ранэ. Радастаў Драг. Крові ныма, оно сукравыця тычэ. Сіманавічы Драг. Сыкравіца сочыцца, кроў не ідзе. Кузьмічы Люб. 2. Крывавыя гнойныя выдзяленні. Сукравіца — кроў з гноем з скулы. Галубы Маст. Сукравіца сочыцца, як паляц абрывая. Рыбчына Віл. Болька, нарыў прарве — ужо сукравіца пашла. Вецярэвічы Пух. З раны цячэ гной, а потым сукравіца. Номікі Бабіц. Вот нарвала скула, выцісніла брут, а ціпер сукравіца ідзе. Кіралі Шчуч.
СУКРАВІЦА ж. Тое ж, што і сукаратка. У сукравіцы пашлі ніткі. Каўняны Гродз.
СУКРАК м. Лядзяш. Як са страхі цячэ і замерзне — то сукрак. Кузьмічы Люб.
СУКРАК м. Аскепак хваёвага карча. Смольны сукрак добра гарыць. Пасека Ст.-Дар.
СУКРАТ м. Тое ж, што і сукаратка. Сукраты на нітках. Валынцы В.-Дзв.
СУКРАТАК м. Скрутак ільновалакна. Пяць павесмаў лёну круцяць у сукратак. Мсцібава Ваўк.
СУКРАТКА ж. 1. Тое ж, што і сукаратка. А-ей, напра-
76 👁