Старонка 157
◀ / 565 ▶
фус мучыў людзей. Малі Астр.; параўн. польск. tyfus 'тж'. ТЫХЦЕЦЬ незак. Уздувацца. Там тыхціць балота. Ісерна Слуц. ТЫЦ выкл. у знач. вык. Тыц. Яна тыц у хату. Рагулішкі Даўг. Тыц — з мяльніцай. Жылі Іўеў. Я тыц руку ў карман — няма ключа. Малі Астр. Тыц цыбук за халеву — і пайшоў. Гемзы Шальч. ТЫЦКАЦЬ незак. Датыкацца да чаго-н. П'яўка будзе тыцкаць, уплятацца, дзе плюгавая кроў. Вецярэвічы Пух. ТЫЦНУЦЬ зак. Пакласці, падзець. Тыцнула некуды рукавіцы і шукаю. Лісна В.-Дзв. Гэтую галку [лякарства] трэба тыцнуць далёка — да гарляка каровы. Гемзы Шальч. ТЫЦ-ТЫЦ выкл. у знач. вык. Тое ж, што і тык-мык. А гэты тыц-тыц — і няма чаго сказаць. Малі Астр. ТЫЧАК м. Фасоль, якая ўецца. Тычак — то такі буоб, што на тычкі пнэцце, як ростэ. Курашэва Чыж. ТЫЧКА ж. Тычка, шост, абчасаная жэрдка. Бучы бес крылаў: тры абручы і тычка, якая заганялася ў землю, што п вада не панясла. Мыто Лід. Там тычку робіць, а там куль уточыць. Тычка — палка такая. Зბляны Лід. Тычка на пасолю, на гарох. Азарычы Пін.; параўн. польск. tyczka 'тж'. ТЫЧКА ж. Кветаножка. Па балотах рос бабоўнік, с карэннем, круглая тычка жоўценькім цвіціць, цягаеш свінням. Дзёрнавічы В.-Дзв. ТЫЧКОВАЯ ФАСОЛЯ ж. Тое ж, што і тычак. Тычковая фасоля ў нас была, смачная, добрая. Альба Нясв. ТЫЧЫНА ж. Доўгі шост, жэрдка. Забіў мядзведзянят тычынаю. Вяху на палку і трут комін гэтаю тычынаю. Тычына — доўгая палка. Вецярэвічы Пух. Тычына — палка, на якую насаджаюць вілы. Бакшты Іўеў. ТЫЧЫННІК м. Частакол. Агарадзіў дом тычыннікам. Беразіно Докш. ТЫЧЯТІ незак. экспр. Соваць, даваць. Нэма што едла тычяті пуд нуос, як схочэ, то сам будэ іесті. Курашэва Чыж. ТЭ займ. Ты. Шчо тэ зробэв? Дзмітравічы Кам. ТЭБЕЛЬ, ТЭБАЛЬ, ТЭБЭЛЬ, ТЭБЯЛЬ, ТУБЕЛЬ, ТЫБЕЛЬ м. 1. Свердзел. Тэбель — плотніцкі інструмент, свярдзёлак. Пацаўшчына Дзятл. Тэбель дзелае дзіркі шырокія. Дзяніскавічы Ганц. Тэбель—вялікі свярдзель. Чычалі Швянч. Тэбаль—велькі свідар. Кудзялянцы Шальч. У тэбалі самы канец востры. Гальшаны Ашм. Тэбаль — самы большы свідэрак. Гемзы Шальч. Тэбаль — такі свідэр бальшы. Грыкені Вільн. Тэбэль прынёс. Сіманавічы Драг. Тэбяль — свідар бальшы. Солы Смарг. Тубель— чым дзелалі філінговыя дзверы. Навасёлкі Свісл. 2. Вялікі драўляны гвозд, пры дапамозе якога змацоўваліся бярвенні ў сцяне зруба. Тэбель бальшы, сцены скручваць. Пацаўшчына Дзятл. Тэбяль — драўляны шып, якім скрапляюць бярвенні ізруба. Галубы Маст. Брусы браліся на тэбаль, каб не выкручваліся, зага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 565 ▶