Старонка 126
◀ / 565 ▶
ТРАЯНЫ мн. Прыстасаванне ў выглядзе трох перакрыжаваных уверсе калкоў, на якое падвешвалі калыску. Калыску рабілі з карыцы, з ліпы сагнуць, тры калочкі бралі — траяны і вешалі калыску. Саланое Віл. Ідзеш на поля і траяны за сабой цягнеш. Азяраны Раг. ТРОБА ж. Панос. Азарычы Пін. ТРОГАЦЬ незак. Чапаць. Не трогай, у кірасіну задзелаісся. Пярэкі В.-Дзв.; параўн. руск. трогать 'тж'. ТРОЙКО зб. ліч. Тое ж, што і т р а й н я. Тройко дзяцей у яе. Навасёлкі Свісл. ТРОЙКОНЦІК м. Трыкутнік. Тройконцік выдзяляюць на тры вуглы, туды ідзе цырта на нэраст, і там ловім. Быстрыца Астр.; параўн. польск. trójkąt 'тж'. ТРОЙЦА ж. рэліг. 1. Сёмуха. Паехаўшы на тройцу ў Юркава. Дзёрнавічы В.-Дзв. На тройцу выехалі ў Варшаву. Багушэвічы Бярэз. На тройцу аер ірвалі і на Пятра. Валеўка Навагр. На тройцу ў цэркаў хадзіла. Беразіно Докш. Паска, ражаство, а тамака тройца. Опса Брасл. Тройцу спраўлялі. Пасека СтДар. 2. у знач. прысл. тройцай. На сёмуху, у час сёмухі. Прыйшоў тройцай дамоў. Саланое Віл.; параўн. польск. trójca 'тж'. ТРОЙЦЫН ДЗЕНЬ м. Тое ж, што і т р о й ц а 1. На тройцын дзень і сваха прыехала. Ухвала Круп. ТРОНАК м., ТРОНКА ж. 1. Ручка ў нажы. Тронак — ручка нажа, тронкі называлі, эта па-літоўску. Цяпер не называюць. Быстрыца Астр. Тронкі ў нажы, чаранкі. Альхоўцы Лях. Тронкі гразныя. Магуны Паст. Тронак у нажы, ручка. Жодзішкі Смарг. Трэба зрабіць тронкі да нажа. Гемзы Шальч. Тронкі ў складаным нажы. Рыбчына Віл. Тронка ў нажа зламалася. Мачаск Бярэз. Тронка — ручка ў складаных ножыках. Рудня Чэрв. 2. Вілачнік. Тронак да вілаў, да чапялы. Старыя Смільгіні Воран. Тронка ў вілах. Старыя Трокі Трак. 3. Цапільна. Тронка — ручка ў цэпа. Старыя Трокі Трак. 4. Ручка ў іншых прыладах. Тронак ад хваёвага веніка. Вялікія Баяры Шчуч. В молоткові тронок зломавсе. Курашэва Чыж. Тронка зламалася ў піле, як рэзаць цяпер? Глівін Барыс. Дзераўляныя тронкі паламаліся, трэба асадзіць. Малькуны Ігн. Тронкі паламаліся. Ёдлавічы Брасл.; параўн. польск. trzonek, літ. kriaŭnos 'тж'. ТРОНТ м. Непрыемны пах. Як чалавек пачынае гнісці, пачынае выхадзіць тронт з магілы. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. trąd 'праказа'. ТРОНУЦЦА. У выразе: С ума тронуцца — страціць розум, звар'яцець. У нас с ума тронулася адна небарака. Вецярэвічы Пух. ТРОНЦІЦЬ зак. Штурхнуць, піхнуць. Зладзея, як тронцяць тую бабу — і косці рассыпаліся. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. trącić 'тж'. ТРОНЦІЦЬ незак. Трохі пахнуць, прыпахваць. Мяса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 565 ▶