ПРАПАРО'ЦЬ зак. Пракалоць. Як карова праб'е, прапора пляву, то вісіць гус. Кіралі Шчуч. Прапарола вока. Слабада Мін. ПРАПА'СВІЦЬ зак. перан. Недагледзець пасучы. Троя качанят прапасвілі дзеці. Навасёлкі Лід. ПРАПАСЛЕ'ДНІ прым. Перадапошні. Я прапаследня, у нас было дзесяць дзяцей. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПРАПА'СНЬІ прым. 1. Які марна традіцца. У нас малако прапаснае — з цыцкі ліецца на зямлю. Навасёлкі Свісл. Малако прапасная. Альхоўка Навагр. 2. Няякасны. Сено npanacно, якоя пыліць, карова не хоча есці. Мсцібава Ваўк. 3. Прапашчы. Дзеўчына прапасная. Альхоўка Навагр. Прапасная капуста без вады. Мсцібава Ваўк. ПРАПА'СЦІ I зак. 1. Знікнудь, згубіцца. Прапаў, ня ведаем дзе. Старыя Смільгіні Воран. Іірапалі каровы — давай іх шукаць. Дарава Лях. V Мой npanoy — што ў зямлю ўпоў. Кузьмічы Люб. Прапаў мех — на роднага брата грэх. Малі Астр. 2. Пацярпець няўдачу. Мама крычыць: «Мы прападзем, ні трэба было купляць соль, не было дазволу». Галыланы Ашм. Ня ведаючы, можам прапасці. Паляцкішкі Воран. 3. Загінуць. Прапаў адзін сын яе, засыпала зямлёй. У мяне з рацтва многа прапала ў вайну. Слабада Мін. V Кап ты прапаў! Старыя Трокі Трак. Нех прападзе ён, п'яніца! Ахрэмаўцы Брасл. Яна прападзе, як рудая мыш! Малі Астр. Кап іх маці прапала! Вецярэвічы Пух. A прападзіця вы! Рагулішкі Даўг. 4. Здохнуць. Прапала карова. Кураполле Паст. V Прапала кароўка — няхай прападая i вяроўка. Малі Астр. 5. Панесці страты. Наш труд прапоў. Малыя Аўцюкі Калінк. 6. Змарнавацца, засохнудь. Прапала дзерава. Дружба Мін. 7. Страціць грашовую вартасць. Людзі мелі золата, a мянялі на бумашкі, a бумашкі прапалі. Дарава Лях. ПРАПА'СЦІ II зак. Шчыльна прыстаць. Кап бярвяно прапала, драку дзелаяш такую шыроку, карандашом праводзіш i раўнуяш, тады мох. Быстрыца Астр. ПРАПІВА'ЦЬ незак. Растрачваць грошы на выпіўку. Каб прапівоў, то не. Валеўка Навагр. ПРАПІЖ Э'НЬ м. Перагародка (y пакоі). Трэба адбіць прапіжэнь. Гэта храпе, што за прапіжэням. Темзы Шальч.; параўн. польск. przepierzenie тж'. ПРАПРЦЬ зак. 1. Растраціць грошы на выпіўку. Прапіў, прагуляў грошы. Лоск Валож. 2. перан. экспр. Прымусова выдаць замуж. V Прапіла матка дочку на салоткім мядочку. Малі Астр. ПРАПЛА'КАЦЬ зак. Паплакаць некаторы час. Праплакала вечар. Дварчаны Паст. О Праплакаць вочы — вельмі доўга плакаць. Матка па дачцэ вочы праплакала — не знала, дзе падзелася. Чыжуны Мін
Дадатковыя словы
прабе, прапароць, прапасвіць, прапаследні, прапасньі, прапіваць, пяніца
2 👁