Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
ПРАКУВЕ'ТНЫ гл. ПРАКАВЕ'ТНЫ ПРАКУ'ДА ж. i м. зневаж. Хто надакучлівы. Во такая пракуда — смешная такая i ўсё. Шамялі Брасл. Ідзі, пракуда! Мішневічы Шум. ПРАКУ'РСТАЦЬ зак. Пратапіць. Пракурстала троху ў печы, слаба цепліла. Кураполле Паст.; гл. к ў p c т a ц ь. ПРАКУСІ'ЦЬ зак. УкусІць. Сабака пракусіў руку. Рагулішкі Даўг. ПРАКУ'Ш ЫВАЦЬ незак. Каштаваць. Прамешываеш i пракушываеш — як смак. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. кушать есці'. ПРАЛА'ДЗІЦЦА зак. Панадзіцца. Мая карова праладзілася хадзіць у шкоду. Быстрыца Астр., Магуны Паст. ПРАЛАЖЬГЦЬ зак. 1. Перакласці што-н. у іншае месца. Недзя пралажыла ніткі, ні магу найсці. Магуны Паст. 2. Перакласці чым-н. Матуля спячэць бліноў, скваркамі праложыць. Магуны Паст. ПРАЛАЗІКАВА'ЦЬ зак. экспр. Змарнаваць час. Паўтара часа пралазікавалі: гаварылі, сядзелі без работы. Мсцібава Ваўк. ПРАЛА'ЗІЦЬ зак. экспр. Прахадзіць. Дзень пралажу ў тапках, як уступлюся ў іх зрана. Пацаўшчына Дзятл. ПРАЛАМЕЦЬ зак. Прабіць. Цвёрды, не праламіць. Рудня Астравітая Чэрв. ПРАЛЕ'Ж АЦЬ, ПРОЛЭ'ЖАТЫ зак. Праляжадь. Пралежаў на баку. Масілавічы Сл. Пролэжав цілый чяс. Сіманавічы Драг. ПРАЛЕ'СКА ж. бат. Пралеска. Пралескі зразу с-пат снегу растуць. Кіралі Шчуч. Пралеска расцвіла. Рудня Астравітая Чэрв. Адны завуць пралескі, маленькія, сінінькія, a другія — дрэмлюкі. Завельцы Астр. ПРАЛЕТНЫ прым. 1. Рухавы. Твая карова пралётная: яе злавіць няможна, яна ўцікаіць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Праліўны (дождж). Пралётны дошч. Навасёлкі Лід. ПРАЛІВА'ЦЦА незак. Пералівадда (пра колер). Кветкі праліваюцца — як шмат i харошыя. Жылі Іўеў. ПРАЛІ'ВЕНЬ м. Лівень. Пралівень учора быў. Навасёлкі Мядз. ПРАЛІ'У м. мед. Пераліванне. Праліў крові дзелаўся. Haвікі Лудз. ПРАЛІУНЫ ' прым. 0 Праліўны дошч — тое ж, што i д р а л і в е н ь. Праліўны дошч ідзе. Кіралі Шчуч. Праліўны дошч — вялікі дошч. Ёдлавічы Брасл., Міратычы Карэл., Альхоўцы Лях. ПРА'ЛІЦА ж. Прасніца. Была праліца, у праліцу ўвяжыш кудзелю i прадзеш на калаўрот. Лісна В.-Дзв. ПРА'ЛКА ж. Toe ж, што i п p а л i ц a. Прадут пралка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пракаветны, пракуветны, пракурстаць, пракусіць, праладзіцца, пралазікаваць, пралазіць, пралівацца, пролэжаты
2 👁
 ◀  / 617  ▶