та нашы пракаветныя слава з другога века. Азяраны Раг. Упадзіна была пракуветная, волы топіліся, а цяпер аруць і сеюць. Малыя Аўцюкі Калінк.
ПРАКАВЕЧНЫ прым. Тое ж, што і пракаветны. Былі канцы там пракавечныя, касілі іх. Мурава Бярэз.
ПРАКАЛАЦІЦЬ зак. Памыць. То ў гэтай вадзе пракалаці, яна мылкая. Мыто Лід.
ПРАКАЛІЦЦА зак. Добра высахнуць. Сена пракаліцца на сонцы і будзіць харошае. Кіралі Шчуч.
ПРАКАЛОЦЬ зак. Пракалоць. Пракалоўшы нагу была, нагу пракалола. Рагулішкі Даўг.
ПРАКАНАЦЦА зак. Пераканацца. Я не праканалася, бо не знала, не бачыла. Малькуны Ігн.; параўн. польск. przekonać się 'тж'.
ПРАКАРМІЦЬ зак. Забяспечыць сродкамі на пражыццё. Адзін муж не пракорміць — папробуй пракармі пяць душ. Ахрэмаўцы Брасл.
ПРАКАРЧОЎКА ж. Раскарчоўка. Пракарчоўка ідзе. Часты лес, трэба пракарчоўку рабіць. Збляны Лід.
ПРАКАЎЗНУЦЦА зак. экспр. Пралезці. Пракаўзнулася на двор: дзверы чуць-чуць аччынілі, у шчылку лезла. Лапічы Асіп.
ПРАКАЎНУЦЬ зак. Праглынуць. Неможна пракаўнуць хлеба. Кузьмічы Люб. Пракаўнеш вады — ды пашла. Кузьмічы Люб.
ПРАКАЧАЦЦА зак. перан. Пражыць нялёгкі перыяд часу. Зіму мы ўжо пракачаліся з дзяцьмі ў лесе. Саланое Віл.
ПРАКАШКАЦЬ зак. Разгрэбці. Пракашкалі ямкі куры. Быстрыца Астр.; гл. кошкацца.
ПРАКВІТАВАЦЦА зак. Тое ж, што і пракачацца. Неяк праквітуюся, пражыву. Вялікія Баяры Шчуч. Як хто дзе ў труднай абстаноўцы жыве, находзіцца, то скажуць: «Як ён там праквітуецца?» Азяраны Раг.; гл. квітавацца.
ПРАКВОЛЬНЕЙ прысл. Вальней. Праквольней будзе. Кузьмічы Люб., Малыя Аўцюкі Калінк.
ПРАКІДАВАНЫ дзеепрым. кулін. Заправлены чым-н. Капуста ні пракідаваная нічым, посная. Ністанішкі Смарг. Мы суп грыбамі пракідаваны елі. Вялікае Сяло В.-Дзв.
ПРАКІДАВАЦЬ гл. ПРАКІДВАЦЬ ІІ
ПРАКІДАЦЦА І незак. Трапляцца. Палянкі пракідаліся там-сям. Мачаск Бярэз.
ПРАКІДАЦЦА ІІ незак. кулін. Запраўляць чым-н. Пракідаліся алеям, маслам посным і елі кашу. Ахрэмаўцы Брасл.
ПРАКІДАЦЬ незак. Тое ж, што і пракідацца ІІ. Пракідалі кашу алеем. Ахрэмаўцы Брасл.
ПРАКІДВАЦЬ І незак. Заплюшчваць. Вочы сягоня ня пракідвала. Магуны Паст.
95 👁