Старонка 8
/ 617
П ПЛЕВА, ПЛЯВА, ПЛІВА ж. анат. 1. Дыяфрагма. Беразіно Докш. Пляву гэту нацянеш. Кураполле Паст. Плява парвалася. Рыбчына Віл. Пляву прарэзаў — кроў сышла. Рудня Астравітая Чэрв. Пліва калі скаб. Саланое Віл. Пліва лопнула. Мярэцкія Глыб. 2. Мазгавая абалонка. Прабіў плеву на галаве. Рыбчына Віл. Плява галаўная баліць. Гемзы Шальч. Плява ў чалавека, у скаціны. Пацаўшчына Дзятл. Плява ў чалавека. Чычалі Швянч.; параўн. літ. plėvė 'тж'. ПЛЕВАЧКА ж. памянш. Тое ж, што і пенка. Плевачка зоймецца на параным малаку. Старыя Смільгіні Воран. ПЛЕВАЧКА ж. Плявальніца. Плевачку нагой падсунула. Ухвала Круп. ПЛЕВЫ мн. 1. Мякіна. Плевы адляталі пры паланні. Жодзішкі Смарг. 2. Перапонкі на лапах у гусі. Плевы ў гускі. Лука Нараўк. ПЛЕМНЫ прым. Племянны. Племная авечка, бык племны. Груздава Паст. ПЛЕН м. Палон. Прышоў іс пляну. Быстрыца Астр. С пляна прышоў — і задзержалі. Альхоўцы Лях. У плен папаўся. Швэды Вільн. Я ў плен папаў з боем. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. плен 'тж'. ПЛЕНАЧКА ж. памянш. да пленка 1. Кіпічонае мълако, на ём пленачка дзелаіца. Філіпаўцы Красл. Пленачка бывая, як жырноя малако. Рагулішкі Даўг. ПЛЕНКА ж. 1. Тое ж, што і пенка. Малако пакрыла пленкай, на параным малаку пленка, у губу вазьму. Ёдлавічы Брасл. 2. анат. Тое ж, што і плёва 2. Пленка лопнула ў галаве. Ёдлавічы Брасл. 3. анат. Тое ж, што і плёва 1. Пленкі ад лёгкіх у каровы. Мішневічы Шум. 4. Тонкая плеўка на паверхні вады. Пленкай зацягваіць стаячую ваду. Ахрэмаўцы Брасл. ПЛЕНЫ м. Палонны. Па хазяінах пленых разаслалі. Швэды Вільн. ПЛЕСІНЬ ж. Бросня. Плесінь на гурках. Мішневічы Шум. ПЛЕСКАЦІСА незак. Плюхацца, пялёскацца (у вадзе). Чэго ты тут плешчэсэ? Смаляніца Пруж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 617