Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
перан. Мала зрабідь. Ты шах ступіў — i хочаш, каб табе заплацілі. Азяраны Раг. СТУ'ПКА ж. памянш. Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна, у якой таўкуць якую-н. прыправу. Была ступка s дубу калапні таўчы. Рыбчына Віл. Ступка з дрэва, a мажджэр мідзяны. Солы Смарг. Ступка з ракіціны. Мярэцкія Глыб. Ступка c таўкачыкам. Рудня Астравітая Чэрв. Ступка медная i таўкачык. Завельцы Астр. У ступцы жалуды на каву таўклі. Магуны Паст. Ступкі былі таўчы соль, нават i стаіць яна на стале, Альхоўцы Лях. СТУПНЯ' ж. Toe ж, што i с т у п а к 1. Пад сподам ступні баліць. Кіралі Шчуч. Мае ступні парэпаліся, баляц. Парэчча Гродз. СТУРБАВА'ЦЬ зак. 1. Патрывожыць. Я цябе, панічка, гСтурбаваць мушу. Гемзы Шальч. Стурбавала вас з места. ■ Валынцы В.-Дзв. 2. Спыніць, аклікнуць. Хвароба такая бывая: сонны чалавек падойміцца на страху i ходзіць, яго стурбаваць няможна. Ракаўскія Швянч. СТУРГНУ'ЦЬ зак. Штурхнуць. Стургнуў яго ў ваду. Валынцы В.-Дзв. СТУ'РЗАЦЬ зак. Замучыць. Стары сабака маладога патта стурзаў, то Віця атмалаціў яго. Кіралі Шчуч. СТУТУ'ЛІСТЫ прым. Сутулаваты. Наш бацька стутулісты. Рыбчына Віл. СТУ'ХНУЦЬ зак. Заплеснець. Сена стухла, тухлявая стала. Рагулішкі Даўг. Сыроя склалі сена—стухла. Лісна В.-ДзвВолкая сена сту'хла. Парэчча Гродз. V Кап ты стухла! Kypaполле Паст. СТУ'ШКА гл. СТУ'ЖКА СТУШЫ'ЦЬ зак. Утушыць. Як стушыш яжгуроў, то акотьс :[лускі] на іх няма. Рагулішкі Даўг. СТЫ гл. СТОЙ СТЫ'БРЫЦЬ зак. экспр. Украсці. Глядзі, каб ня стьібрыў ён твой нош! Валынцы В.-Дзв. СТЫГгл. СТОГ СТЫ ТНУЦЬ незак. Астываць. Картошка будзя стыгнуць. Гемзы Шальч. Сала стыгня. Магуны Паст. СТЫД м. Сорам. Ой, сколькі я стыду працярпела! Рыбчына Віл. Са стыда мне дзецца нет дзе. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней стыду баяліся, грэху i смеху. Вузла Мядз. V Стыд не дым — ачу не есь. Вострава Мает.; параўн. руск. стыд тж'. СТЫДА'ЦЦА незак. Саромецца. Я стыдаюся людзям сказаць. Людзей стыдаюся — усе пальцамі паказываюць. Стыдаюся ісці, дзе маладзяш якая там танцуя. Крэва Смарг. Я стыдаюся прасіць. Магуны Паст. Я не бяру — стыдаюся. Я стыдаюся так гаварыць. Кудзялянцы Шальч. Стыдаюся да іх хадзіць. Лоск Валож. Я стыдаюса, што глухая. Парэчча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акотьс:[лускі, стужка, стургнуць, стурзаць, стухнуць, стушка, стушыць, стыбрыць, стыдацца
2 👁
 ◀  / 617  ▶