Старонка 608
◀ / 617 ▶
лодзенькай, стрыжэнь вылазіць. Дакудава Лід. Стрыжэнь у нарыве. Мыто Лід. Як скула дзе сядзіць, у ёй стрыжэнь ест, трэба прыкладаць, кап ён перагніў, патом даставаць. Жылі Іўеў. Скула села, выцісні стрыжань. Рыбчына Віл. Чыр, а ўнутры стрыжань. Малахоўцы Бар. Скула нарвала і праравала, толькі стрыжань застаўся. Гемзы Шальч. СТРЫЖІННЫЙ, СТРЭЖІНЫ прым. Які мае шчыльную драўніну. Добрав стрыжінного дэрыва на хату. Стрыжінна дырывына — густа, твэрда, а оболоныстэ дэрыво мняхкэ. Сіманавічы Драг. Стрэжіна сосна. Радастаў Драг. СТРЫЖНЁВЫ прым. Тое ж, што і стрыжінный. Стрыжнёва хвоя, дзе смалы багато. Кузьмічы Люб. Хвоя стрыжнёвая. Вецярэвічы Пух. Стрыжнёвая сасна на лучыну. Чычалі Швянч. СТРЫЖНЯВАТЫ прым. Сукаваты. Стрыжняватае дрэва. Рыбчына Віл. СТРЫЖЭНЬ гл. СТРЫЖАНЬ СТРЫЙ м. Дзядзька. Бацькі брат — стрыяшак, стрый. Жылі Іўеў.; параўн. польск. stryj 'тж'. СТРЫКАЗА гл. СТРАКАЗА СТРЫКОЗА гл. СТРАКАЗА СТРЫКЧЫ гл. СТРЫГЧЫ СТРЫМАЦЦА зак. Спыніцца. Стрымаўся каля нас. Старыя Смільгіні Воран. СТРЫМБ м. Расшчэп (у дрэве). Стрымб такі там быў, ваўчаня залезла ў той стрымб, і чалавек асвабадзіў тоя ваўчаня. Парэчча Гродз.; параўн. літ. strìmbas 'корч'. СТРЫМБУЛЬ м. 1. Тое ж, што і стаўбун I, 1. Стрымбуль вырас у бураках, капусці, цыбуля ў стрымбулі пашла. Мсцібава Ваўк. 2. Тое ж, што і стаўбун I, 2. Стрымбуль вырас велькі ў сланэчніку. Вялікія Баяры Шчуч. Стрымбуль у сланэчніку. Мсцібава Ваўк. Ліст адпаў з агурцоў, адні стрымбулі асталіся. Усе лясы, як стрымбулі, стаялі. Ракаўскія Швянч. Стрымбуле — расце што-небудзь, веткі велькія. Пацаўшчына Дзятл. 3. Тое ж, што і страмбель 3. Пюры біс стрымбулёў мякінькія, чысценькія. Лоск Валож. Пёры саскубалі, а стрымбулі выбрасілі, падушка без стрымбулёў. Малькуны Ігн.; параўн. літ. strìmbas 'тж'. СТРЫМІЕТІ незак. Тарчаць. Сохарыэ в гноёві стрым'ят. Курашэва Чыж. СТРЫМЛІВАЦЬ незак. Спыняць. Ідзе машына — стрымліваю, не спыняецца. Гальшаны Ашм. Натта крываўнік стрымлівая кроў. Кіралі Шчуч. СТРЫНАТАЧКА ж. памянш. да стрынатка. ∇ Матка, як стрынатачка, цененькая, неўдаленькая. Малі Астр. СТРЫНАТКА, СТРАНАТКА ж. заал. Пліска. Стрынатка пахожа на жаўранка. Вязынка Маладз. Сярод вараб'еў стра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶