стрэсці струшанкі. Саланое Віл. Струшанку траслі. Рыбчына Віл., Вялікія Нястанавічы Лаг. СТРУ'ШКА гл. СТРУ'ЖКА СТРУ'ШНЯ ж. Сумятня. Як надышла такая струшня, як скінулі цара... Баброўнікі Гарад. СТРЬІВАТДЬ зак. Вытрымаць. Як галава стрывая, штодзень пішучы. Граўжышкі Ашм. СТРЫВО'Ж ЫЦЦА зак. Устрывожыцца. Я стрывожылася, што яе позна не было, сядзела, чакала, спаць не магла. Рудши Шальч.; параўн. руск. встревожиться тж'. СТРЫВО'ЖЫЦЬ зак. Патурбаваць. Я вас на мінютку стрывожу. Дакудава Лід.; параўн. руск. потревожить тж'. СТРЫГАВА'ЦЬ незак. Фастрыгаваць. Буду плаценачку стрыгаваць. Гайна Лаг.; параўн. польск. fastrygowac тж'. СТРЫ ТЧЫ, СТРЫ ХЧЫ, СТРЫЖЧЫ, СТРЫ'ХЦІ незак. 1. Стрыгчы. Некалі не стрыглі валасоў, калі ішла дзеўка замуш. Галыпаны Ашм. Сястра не дала валасы стрыхчы. Рагулішкі Даўг. Авечкі стрыгчы. Грыкені Вільн. Трэба мне стрыкчы гоўца. Вострава Маст. Ня ідзе авечак стрыхці. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Рэзаць што-н. нажніцамі. Юра любіць стрыхчы nanepy. Адай цёцяй ножніцы, не стрыжы штаны! Едлавічы Брасл. 3. Кроіць. Пакажу вам, як даўней стрыглі рукаў. Рагулішкі Даўг. О Стрыгчы (стрыхчы) вушамі — прыслухоўвацца. Конь вушамі стаў стрыхчы. Едлавічы Брасл. Конь стрыжэць вушамі. Лісна В.-Дзв. Стрыжэць вушамы. Мярэцкія Глыб. Пачуе, дзе не па яго, конь толькі вушамі стрыжэ. Чуркі Ашм. Конь стрыжэць ушмі. Быстрыца Астр. Конь стрыжэць вушамі. Магуны Паст. Стрыжэ конь вушамі. Пацаўшчына Дзятл. Нешта конь вушамі стрыжэць, ці пачуў што? Саланое, Рыбчына Віл. Конь стрыжэ вушамі. Навасёлкі Лід. Конь стрыжэць вушамі. Беразіно Докш., Мішневічы Шум. Стрыжэ вушамі [конь], можа, чуе што, можа, воўк дзе ляжыць, конь чуткі. Гемзы ІПальч. Стрыжэ вушамі конь. Старыя Трокі Трак. Жарабёнак ушам стрыгець. Пасіене Лудз. Стрыжэ вушамі конь. Лука Нараўк. Кошка вушымі стрыжэ. Кіралі Шчуч. СТРЫЕ'НКА ж. Жонка брата бацькі. Зовіць стрыенка няродную цётку. Ёдлавічы Брасл. Майго бацькі брат мне прыходзіць стрый, а жонка яго — стрыенка. Быстрыца Астр. Бацькі брат — стрыяш, стрый. Жонка яго — стрыенка. Жылі Іўеў. Мамінага дваюраднага брата жонка стрыенка прыходзіцца мне. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. stryjenka тж'. СТРЫЕ'ЧНЫ прым. 1. Дваюрадны. Сястра стрыечная. Ягоны брат стрыечны. Магуны Паст. Яна мая стрыечная сястра. Быстрыца Астр. Стрыечна сястра прыехала, васалей мне, як прыедзе хто. Брата стрыечнага сын прыехаў акрас. Паляцкішкі Воран. Мае дзве стрэчныя сястрычкі паехалі ў
Дадатковыя словы
стружка, струшка, стрывожыць
1 👁