васёлкі Лід. Гара строма. Можа быць строма страха, уклон вялікі — значыць строма. Дзяніскавічы Ганц. Стромы дах, застромы. Гемзы Шальч. Стромы дах. Номікі Бабіц. Стромы берах рэчкі. Старыя Смільгіні, Паляцкішкі Воран., Навасёлкі Свісл. Берах як апсечаны — стромы. Завельцы Астр. Правы берах стромы. Галубы Маст. Стромы берах. Тухавічы Лях. Стромы берэх. Навадворцы Васільк. Берагі былі стромыя. Ёдлавічы Брасл. Стрэха бывая ніская і стромая. Стромы — як бальшая гара, плоха з'ехаць. Малахоўцы Бар. Стромы дах ліепшы, як пляскі, бо лепі вода стіекае. Курашэва Чыж.; параўн. польск. stromy 'тж'.
СТРОНГ, СТРОНҐ м. заал. Фарэль. СтронҐ — рыба. Сапоцкіна Гродз. Раней тут стронґі плавалі. Вязынка Маладз. Стронґі болі жывуць у рэчках, стронґ любіць жывую [бягучую] ваду, вырастая за гот да кіля. Альхоўка Навагр. Стронґі былі вялікія, раслі да трох кілаграм, белы аш палыскуецца, у длугі пасы. Гемзы Шальч.; параўн. польск. pstrąg 'тж'.
СТРОНЦІЦЦА зак. Упасці. Самалёт у Марачанку стронціўся. Руднікі Шальч.
СТРОНЦІЦЬ зак. Пакалечыць. Я баюся, кап ні стронціць нагу. Жыдзевічы Іўеў. Стронціў ґжыбетку. Старыя Смільгіні Воран. Руку стронціла. Гемзы Шальч. Курыца с курасадні саскакавала і нагу стронціла. Кураполле Паст.; параўн. польск. strącić 'збіць'.
СТРОП м. буд. 1. Тое ж, што і с т р а п а. Аш у строп сена налажыла. Кураполле Паст. 2. Вільчык. Строп — верх. Кураполле Паст. Строп — верх крышы. Бацян заляцей на сарай, на строп стаў. Пасіене Лудз.; параўн. польск. strop 'скляпенне'.
СТРОПІК м. буд. Франтон. Стропік — гэта франтон у хаце, сарае. Пасіене Лудз.
СТРОПКІ прым. Тое ж, што і с т р а м н ы. Стропкая хата, страху сарвала. Кураполле Паст.
СТРОПСТВА ж. бат. Бадзяк. Стропства — калючая трава, як дзяды, падобна да малачая, ат каўтуна п'юць. Рыбчына Віл.; параўн. літ. stropti 'цвярдзець, чарсцвець'.
СТРОЎБЕЛЬ м. метэар. Вясёлка. Строўблём называюць тэнчу на небе. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. straublỹs 'тж'.
СТРОЧЫТІ незак. Страляць. Як ніемці началі с пулім'етуов строчыті, то нэ было дэ подіетісе. Курашэва Чыж.
СТРУГ, СТРУХ м. цясл. Струг. Струх — кару ачысціць. Вострава Маст. Струг мае дзве ручкі. Пацаўшчына Дзятл. Струх — стругаць, габляваць гоблікам. Навасёлкі Лід. Гэтым стругам нада патачыць тапарыска або чарано да вілаў або да рыдлёўкі. Гемзы Шальч. Струх длугі. Руднікі Шальч. Дзежку с сярэдзіны чысціш скабёлкай, а зверху — стругам.
82 👁