на трох ношках. Альхоўцы Лях. 7. Станок, на якім рабілі ніты. Стаўпец — станок, што ніты рабілі. Саланое Віл. СТАЎПІ'ЦЦА, СТО'ЎПІЦЦА зак. 1. Стоўпіцца. Стаўпілася многа людзей. Едлавічы Брасл. Народу куча стоўпіцца. Чычалі Швянч. 2. Змясціцца. Можна стоўпіцца ў адной хаці: і на пні многа людзей танцавалі. Мсцібава Ваўк. Дзе ш яно стоўпіцца? Ліпа была — у сярэдзіне чалавек бы стоўпіўся. Саланое Віл. СТАЎПІ'ЦЬ незак. Узнімацца ўверх слупам. Пыл стаўпіць. Дзяніскавічы Ганц. СТАЎПО'К м. памянш. Слупок. Даўней стаўпкі пад ізруп ставілі. Янова Рас. СТАЎПЯЧО'К м. 1. памянш. Невялікая тарпа. Налажылі стаўпячок ярыне. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Грубка. Стаўпячок — печ у комнаце. Дакудава Лід. СТАЎЦЫ' мн. Аснова ткацкага станка. У кроснах стаўцы і стацівы называюцца. Дэгшні Шальч. СТАЎЧЫ' зак. 1. Патаўчы. Стаўкла бульбу. Старыя Смільгіні Воран. Бульбу стаўкуць, туды яйка, малака — каша смачная. Завельцы Астр. 2. Таўкучы ачысціць ад шалупіння. Крупу ў ступе стаўчэм. Саланое Віл. Гушчу стаўчы с круп нада. Вялікае Сяло В.-Дзв. СТАЎЧЫ'СЯ зак. экспр. Сабрацца. Усе работы стаўкліся разам — не магу справіцца. Едлавічы Брасл. СТАФА'НАЎКА ж. Стаханаўка. Я хаджу ў калхос жаць і з'яўляюся стафанаўкай. Макуці Іўеў. СТАХІ'Р м. 1. Прыстасаванне з сукаватых тонкіх ялін, на якім сушылі сена і інш. На стахіры паставілі канюшыну. Жылі Іўеў. 2. Стажок. Гарох складалі толькі ў стахір. Жылі Іўеў. СТАЦВІ'ННІ мн. Тое ж, што і стаўцы. Стацвінні стаяць, навой накладаюць на стацвінні. Солы Смарг. СТАЦЁВА мн. Тое ж, што і стаўцы. Стацёва не такія, як варстат. Слабада Мін. СТАЦІ'ВЫ, СТО'ЦІВЫ мн., СТАЦІВА' ж. Тое ж, што і стаўцы. Стаціва ад красён. Вострава Маст. У кроснах дзве стацівё. Баброўнікі Гарад. Стацівы з дзерава зроблены: ёсць ніты, бёрда купляліся густыя, навоі. Падгаі Мін. Стацівы — бакі ў кроснах. Дакудава Лід., Масілавічы Сл. Стацівы ў краснах. Старыя Трокі Трак. Стацівы ў краснах вялікія. Гемзы Шальч. У кроснах стацівы. Адна стаціва стаіць. Руднікі Шальч. У варстаце стоцівы. Прынясі адну стаціву, дзве стоцівы. Кіралі Шчуч. Даўней былі стацівы, а потым сталі варстаты. Міратычы Карэл. Стоцівы — бакі ў кроснах. Лука Нараўк. СТА'ЦЦА, СТА'ЦЦЯ зак. Здарыцца. Сын кавалерам памёр, што яму сталася — не знаім. Ахрэмаўцы Брасл. Што ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁