падарыла маткай [свякроўцы] стан. Ёдлавічы Брасл. Даўгі стан палатна. Мярэдкія Глыб. Маладой нада было i свякроўку накрыць станам, i дзяжу накрывалі станам. Кураполле Паст. Стан палатна на кашулю. Дай ты стан на кашулю. Паляцкішкі Воран. Адрэзала стан палатна на кашулю. Вялікія Баяры Шчуч. Стан — кусок палатна. Пашый сабе кашулю с стана. Кіралі Шчуч. Адрэзала стан палатна. Бакшты Іўеў. СТАН II м. Становішча. У бедным станя людзі расол ад сялёткі елі. Руднікі Шальч. СТАН III м. Панарад. Стан калёс — уся цялега гэта. Магуны Паст. Стан калёс. Ністанішкі Смарг. Стан — комплект для воза. Вялікія Нястанавічы Лаг. Стан калёс, два станы калёс. Чычалі Швянч. СТАН IV м. Пастаўнік. На стану паляжалі каровы. На стані сталі каровы. Рудня Астравітая Чэрв. На стану каровы, туды абед нясуць пастуху. Азяраны Раг. СТАНАВРСКО н. Месца, дзе стаіць вулей. Станавіско — улей стаіць. Дзе пчолы стаяць, называецца станавіско. Дзяніскавічы Ганц. СТАНАВГЦЦА, СТАНАВГЦА, СТАНАВГЩ СА незак. 1. Спыняцца. Каля нас не станавіцца, паехаў. Парэчча Гродз. 2. Пераставаць дзейнічаць. Станавяцца часы. Лісна В.-Дзв. Ён дух с сябе хватаіць: стала станавіцца сэрцэ. Кураполле Паст. 3. Ставіць ногі на што-н. На панажэ нагамі станавіліса. Васілевічы Гродз. Станавілісь на скамейцы. Вулька Гродз. 4. Размяшчацца. У два рады становяцца. Ахрэмаўцы Брасл. 5. З'яўляцца. На вадзе бурбалкі станавяцца — будзіць дошч вялікі. Вузла Мядз. Бурбалкі становяцца на дошч. Гемзы Шальч. 6. Уладкоўвацца. Станавісь толькі на работу, толькі не лянісь. Ахрэмаўцы Брасл. 7. Прыступаць да работы. Звенавой станавілася. Слабада Мін. СТАНАВІ'ЦЬ незак. 1. Ставіць. Станавілі старыя людзі даўно снапок. Пасека Ст.-Дар. 2. Устанаўліваць. Мы становім крэст, старыя мы, неяк так ляпей. Малахоўцы Бар. 3. Прызначаць. Станавіў яе за даярку. Старыя Смільгіні Воран. СТАНАВІ'Ш ЧА н. Toe ж, што i с т ан IV. Станавішча — дзе кароў на падзён ставяць. Кураполле Паст. CTA'HAK м. У выразе: Да станку — да канца (жыцця). Як праціўны чалавек, то i да станку. Альхоўцы Лях. СТАНАУКА' прысл. Старчма. Дзяржаць ручку станаўка, могуць цябе ўпароць. Кіралі Шчуч. СТАНАУКІ' прым. Статны. Станаўкая баба, усяго хватаіць, стан красівы. Ністанішкі Смарг. СТАНАУНІ'К м. бат. Талакнянка. Трэба напарыць станаўніку. Граўжышкі Ашм. Станаўнік подобны да брушніц
Дадатковыя словы
ctahak, зяўляцца, станавіць, станаунік
4 👁