Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
чай). Шчэ трэба свіням ставіць. Парэчча Гродз. Пайду чай ставіць. Солы Смарг. 8. Запрагаць. Каня ставяц у алоблі. Парэчча Гродз. 9. Прыетасоўваць. На в'юноў ставяц бучэ. Парэчча Гродз. Ставілі сеткі ў раку на рыбу. Вузла Мядз. Ставяць бучкі із лазы. Збляны Лід. Вабнікі называлі, ставілі на дрэва. Ставілі бучкі ракаў лавіць. Мыто Лід. Бучы вясной ставяць найболей, шчупакі ў іх ідуць. Завельцы Астр. 10. Прызначаць. Яе ставілі цялята пасвіць, а патом стала сторажам. Альхоўка Навагр. Ставяць людзей дзесяць — i расцілалі лён. Падгаі Мін. 11. мед. Ставіць. Чорныя п'яўкі пры ўдаўленні ставяць. Завельцы Астр. Калі запалейня, ставяць п'яўкі. Солы Смарг. Як толькі тут сцісне, то завець банькі ставіць. Завельцы Астр. Гаршчок, што свіням картошку вараць, ставілі на жывот ат парушэння. Дружба Мін. 0 Ставіць бутылку — частаваць. Дажды ставіць бутылку водкі. Ахрэмаўцы Брасл. Ставіті карты — варажыць на картах. Ставіті когось за взуор — браць з каго-н. прыклад. Курашэва Чыж. CTABO'K м. Toe ж, што i с т а в а к. Ідзець ён на кавёлах, куляўся, улез у ставок — страшна. Юркава В.-Дзв. Ставок выйшаў з берагоў. Дзёрнавічы В.-Дзв. Стаўкі капалі i сажалкі. Валынцы В.-Дзв. Ставок выкапалі i рыбу напускали Едлавічы Брасл. Стаўкі на месцы, дзе торф капалі, ці наогул выкапаны. Жодзішкі Смарг. Ставок каля гэтай хаты маленькі, гэта прыродны. Завельцы Астр. Даўней стаўкі былі, рыба вадзілася. Рагулішкі Даўг. СТАВЫ' мн. Кросны. Жодзішкі Смарг., Беразіно Докш., Рудня Астравітая Чэрв., Рыбчына Віл. Былі ставы, i ткалі. Цяпінцы Віл. Тады прыносім ставы i навівалі. Кухты Віл. СТАВЭ'НЬКА ж. памянш. Бочачка для мёду. Ставэнька, чьілі бочка, была на мьёд. Калясное Міхал. СТАГ м. Рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой. Колісь будынкі ставілі так, што в одном стагові была хата, хлівы, клуня. Курашэва Чыж. СТАГАВА'ЦЬ, СТАГАВА'ЦЬ незак. Складаць у стог. Рыбчына Віл. Да абеда стагавалі сена. Груздава Паст. Не ўсякі ўмее стагаваць сена. Беразіно Докш. Стагаваць сена. Пасека Ст.-Дар. Стагавалі, стагі дзелалі. Пасіене Лудз. СТАГАВГШ ЧА н. Стажар'е. Стат'авішча здзелаў для стага, камлямі наб'ют, макаўкі загібалі i жэрдзя клалі, хоць вада залівала, а сена было высока. Пасіене Лудз. СТАГА'Н I м. заал. Макрыца. Стаган бяжыць. Масілавічы Сл. Статна — сівыя прусаке ў сырым месцы. Старое Сяло Зэльв. CTafamia калісь былі, як земля была ў хаці, сырое паветра. Баброўнікі Гарад. СТАГА'Н II, СТАГА'Н м. 1. Саган. Стаган — кацёл з ручкай, яго статном звалі. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Шклянка 36. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ctabok, вюноў, набют, пяўкі, стажаре, статавішча
3 👁
 ◀  / 617  ▶