гразі i ядучы. Hi сулотайся! Кураполле Паст.; параўн.. літ. sula сок'.
ССУЛО'ТАЦЬ зак. Toe ж, што i с п л я ж ы ць 1. Ссулоталі парасяты ежу, згразілі, золоцілі. Кураполле Паст.; параўн. літ. sula сок'.
ССУ'НУЦЦА зак. Зрушыцца. Салома ссуніцца, у лошку дубам стаіць. Вузла Мядз.
ССУ'ШКІ мн. Высахлы лес. Ссушкі — сухі лес, караеды раз'ядаюць, i лес сохня. Навасёлкі Свісл.
ССУШЫ'ЦЬ зак. перан. Змучыдь. Ссушыў яе муж. Кухты Віл.
ССЫ'ПАНЫ дзеепрым. Пакрыты. Водрыца была ў мяне, як макам ссыпана прышчычкамі. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ССЫ 'ПАЦЦА зак. Ссунуцца. Ссыпаецца часовачка c клупка. Саланое Віл. Як здзярэцца пража, клубок ссыпаўся, цэла цісоўка сплуталася. Мачаск Бярэз.
ССЬІПА'ЦЬ незак. Засыпаць. У нас камора, дзе картошку ссыпаць. Чуркі Ашм. У скрынь ссыпалі збожа. Збляны Лід. У наш свіран ссьіпалі зярно. Завельцы Астр. У засякі жыта ссыпалі. Старыя Трокі Трак.
ССЬГПАЦЬ зак. Дачасна нарадзідь. Свіня парасят ссыпала. Магуны Паст., Дакудава Лід.
ССЫ'ПКА ж. Насыпка. Беняконі Воран. Ссыпка ■— nep'e ссыпаць. Міратычы Карэл.
ССЮЛЬ прысл. Адсюль. Ссюль до Гайновкі c пэтнацэть вёрст. Курашэва Чыж.
ССЯДА'ЦЬ незак. Замярзаць. Рэчка ссядаіць ужо. Жодзішкі Смарг.
ССЯКА'ЦЬ, ССІКА'ЦЬ незак. Toe ж, што i с с ё к а ц ь. Ссякаць капусту. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв., Гемзы Шальч. Нада ссікаць капусту. Мярэцкія Глыб. Ссікай капусту i знасі ў хату. Беразіно Докш.
ССЯЧЬГ зак. 1. Перабіць. Калыбая курыца, нагу зламала ці ссяклі. Саланое Віл. 2. Ударыць. Палачку быстра пусціш i ссячэш па назе. Саланое Віл.
СТА гл.
СТОПСТАБАРО'К м. бат. Сдяблінка. Стабаркі, як падарожнік квітніць. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. stiebas, stabaras сцябло'.
СТАБАРО'ЧАК м. памянш. да с т а б а р о к. Буквіцы на 'дным стабарочку квітніць. Рагулішкі Даўг.
СТАБУНО'ЧКІ мн. бат. Званочкі. Стабуночкі, a хто i калакольчыкі завець. Дзёрнавічы, Пярэкі В.-Дзв.
CTA'BAK м. Сажалка. Дзе ставак быў, там мокра. Рагулішкі Даўг. Пойдім на ставак ногі мыть. Скрудалена Даўг.
СТАВАРУ'К м. Сухая галіна дрэва. Два ставарука адрэзаў. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. steverys 'тж
Дадатковыя словы
ctabak, nepe, зблоцілі, разядаюць, ссулотаць, ссыпаны, ссьіпаць, ссядаць, стабарок, стабарочак
18 👁