СПРУНЖЫНА ж. Спружына. Ёсць руж'ё на спрунжыне. Зболяны Лід.; параўн. польск. sprężyna 'тж'.
СПРУНЖЫНОЎКА, СПРУНЖЫНЫВКА ж. Культыватар. Спрунжыноўкі есць пяцёрка і дзевятка. Петкуны Брасл. Спрунжынывкыю тое полэ подрапачовалы. Сіманавічы Драг.
СПРЫЖЫЦЦА зак. Падсохнуць, падрумяніцца. Сыр спрыжыцца ў печы. Кіралі Шчуч.
СПРЫЖЫЦЬ гл. СПРАЖЫЦЬ
СПРЫК м., СПРЫКІ мн. Капыл (у санях). Чычалі Швянч.
СПРЫНДЗІЦЦА зак. экспр. Памерці. Як хто павесіцца, то мы кажам спрындзіўся. Парэчча Гродз.; параўн. літ. pasispręsti 'распірацца, расцягвацца'.
СПРЫРОДНЫ прым. Прыродны. Сажалка іскуствяна выкапана, а спрыродная канава — другоя. Нізок Уздз.
СПРЫТ м. Спрытнасць. Я спрытам натта брала. Солы Смарг. Спрыт мае, што трэба. Пацаўшчына Дзятл. Я не маю спрыту. Парэчча Гродз. Стары не мая спрыту. Новікі Гродз.
СПРЫТНА, СПРЫТНЕ прысл. Лоўка, умела. Робіць спрытна. Рыбчына Віл. Пільна. Спрытна сядзела курыца на яйках. Саланое Віл. Зладжана, добра. О як спрытне дзяўчаты пяюць! Дварчаны Паст. Удалы чалавек на работу, у яго спрытна выходзіць. Малькуны Ігн.
СПРЫТНЕЙ прысл. Ямчэй. Усё ж ей спрытней іці на сваіх нагах. Дзёрнавічы В.-Дзв.
СПРЫТНЫ прым. Лоўкі. Рыбчына Віл. Спрытная была маладая. Гальшаны Ашм. Спрытны чалавек. Беняконі Воран. Невялічкі такі, спрытны чалавек. Дарава Лях. Тое ж, што і спраўны 6. Такая асадна, поўна, спрытна жанчына. Валеўка Навагр. Байструкі — дзеці спрытныя. Руднікі Шальч. Рухавы. Цёлачкі болій спрытныя бываюць. Рагулішкі Даўг. Спорны (пра дождж). Спрытны дождж ідзець. Беразіно Докш. Адхоністы. Спрытны бераг. Рыбчына Віл.; параўн. польск. sprytny 'лоўкі, умелы'.
СПРЫХА ж. Тое ж, што і спіца 1. Спрыхі ў колах. Беняконі Воран. Звінякі былі на дзве спрыхі, на тры спрыхі. Грыкені Вільн. У коле спрыхі, вось, пяста, обод. Судэрва Вільн. Спрыхі ў коле воза. Руднікі Шальч. Пруток для вязання. Таўстыя спрыхі, дрэнна рабіць камізэльку. Ністанішкі Смарг. Спрыхі—вязаць платок, швэдар. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. szprycha 'спіца'.
СПРЫЦІЦЦА зак. груб. Памерці. Я табе дам, то ты спрыцісся! Мсцібава Ваўк.
СПРЭГАТІСЕ незак. перан. Аб'ядноўвацца для сумеснай работы. Лоні мы спрэгалісе с Павлом, а сеголіта — с Карпом. Курашэва Чыж.
СПРЭЖАНЫ дзеепрым. Спрэжаны. ◊ Як спрэжаны—
76 👁